Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

44

"Дедулей своим горжусь"

09.05.2020
Сёння ў нашай сям’і разам з іншымі дакументамі беражліва захоўваюцца газеты, часопісы, ганаровыя граматы, ордэны і медалі, што належалі майму прадзеду Абрамчыку Фёдару Канстанцінавічу. Мой прадзед, Абрамчык Фёдар Канстанцінавіч,  нарадзіўся 14 студзеня 1927 года ў вёсцы Доўгае Цімкавіцкага сельсавета, у сям’і настаўніка. Да пачатку Вялікай Айчыннай вайны скончыў 7 класаў. Але  вучобу абарвала вайна. Восенню 1944 года ён быў прызваны на службу ў Чырвоную Армію. У якасці камандзіра мінамётнага разліку ўдзель-нічаў у баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Пасля Перамогі працягваў служыць у арміі. [caption id="attachment_89011" align="aligncenter" width="840"] ■ Фёдар Канстанцінавіч і Ніна Цімафееўна Абрамчыкі[/caption] Вярнуўся на Капыльшчыну з пагонамі капітана. Тут ён актыўна займаўся партыйнай дзейнасцю. Завочна закончыў Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС. З 1968 па 1973 год узначальваў аддзел прапаганды і агітацыі райкама партыі. А з 1973 па 1987 год быў  старшынёй раённага камітэта народнага кантролю. Неаднаразова быў абраны дэпутатам Капыльскага раённага Савета народных дэпутатаў. На працягу 40 гадоў – актыўны пазаштатны карэспандэнт раённай газеты «Слава працы». Пасля выхаду на пенсію працаваў навуковым супрацоўнікам раённага краязнаўчага музея. Ён склаў тапанімічны слоўнік «І гэта ўсё мой край», распрацаваў цыкл лекцый «Гістарычнае мінулае Капыльшчыны». Нягледзячы на слабое здароўе і паважаны ўзрост,  прадзед з вялікай творчай энергіяй працаваў над падрыхтоўкай да друку гісторыка-дакументальнай хронікі-кнігі «Памяць. Ка-пыльскі раён». Я вельмі ганаруся сваім прадзедам, бо ён не толькі ўнёс  вялікі ўклад у даследаванне гісторыі нашага раёна, але і разам з  жонкай Нінай Цімафееўнай выгадаваў трох цудоўных сыноў: Віктара, Канстанціна і Анатоля. Арцём СКУБА, вучань 8 класа гімназіі № 1 г. Капыля

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей