Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

Мирная белорусская деревня, насчитывавшая 26 дворов, была полностью уничтожена фашистами. От рук нацистов погибли 149 человек, из них 75 детей в возрасте до 16 лет, самому младшему было всего 7 недель. Жуткие события марта 1943 года до сих пор болью отзываются в сердцах белорусов. Всего в Беларуси вместе с жителями было сожжено 628 деревень, из которых 186 так и не были восстановлены после войны, на Копыльщине пострадали около 20 населенных пунктов. В их честь в 1969 году на месте сожженной деревни Хатынь в Логойском районе сооружен мемориальный комплекс. В память о хатынской трагедии в районе проходит ряд мероприятий, направленных на сохранение памяти о страшных событиях военного времени. Первоочередное внимание при проведении работ по благоустройству и наведению порядка уделено местам воинских захоронений и сожженных деревень. Этим занимаются организации, закрепленные за памятниками. В школах проходят классные и информационные часы, тематические выставки рисунков и фотографий, конкурсы чтецов «По ком звонят колокола», дети пишут сочинения об исчезнувшей деревне. Сергей КОЗЕЛ
С 22 марта по 4 апреля на территории Копыльского района проводится акция ГАИ «Ребенок - главный пассажир!» в рамках комплекса профилактических мероприятий «Безопасные каникулы. Весна-2021». Акция проходит в целях обеспечения упреждающего воздействия на отмеченные и иные вызовы и угрозы безопасности детей на дороге, устранения причин и условий дорожно-транспортного травматизма. Как отметили в отделении ГАИ Копыльского РОВД, на тяжесть последствий ДТП влияет то обстоятельство, что ряд взрослых участников дорожного движения при перевозке детей все же пренебрегают использованием пассивных средств безопасности (автокресел, бустеров, специальных подушек), либо перевозят малолетних детей в детских удерживающих устройствах, не пристегивая их ремнями безопасности. В ходе акции стражи дорог проводят широкую информационно-разъяснительную работу в трудовых коллективах, организациях, автошколах о проблеме травматизма малолетних пассажиров, правилах использования детских удерживающих устройств. Также в период акции сотрудниками Госавтоинспекции совместно с подразделениями милиции общественной безопасности в усиленном режиме организован контроль по соблюдению водителями безопасной перевозки несовершеннолетних пассажиров. Нарушители будут привлечены к строгим мерам административного воздействия в соответствии с действующим законодательством Республики Беларусь. Копыльские стражи дорог напоминают: за нарушение правил перевозки детей в соответствии с ч.6 ст.18.13 КоАП Республики Беларусь в отношении водителя налагается административное взыскание в виде предупреждения или штрафа в размере до 4 БВ, за повторное нарушение правил перевозки детей в соответствии с ч.14 ст.18.13 КоАП Республики Беларусь в отношении водителя налагается административное взыскание в виде штрафа в размере от 2 до 8 БВ. «Уважаемые водители! От ситуации, которая внезапно может возникнуть, на дороге не застрахован никто. Позаботьтесь о своих маленьких пассажирах заранее!», - призывает Госавтоинспекция. Подготовил Павел ШЕИН
У 1943 годзе люты цалкам апраўдаў сваю назву – стаў для многіх жыхароў Капыльшчыны сапраўды бязлітасным, жорсткім і пакінуў трагічны след у летапісе нашага краю. Менавіта тады былі знішчаны  Масявічы, Вялікія Прусы, Калодзезнае, Жавулкі, Прагрэс і Рулёва – вогненныя вёскі, што ўвекавечаны ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».  На жаль, гэты і без таго немалы спіс далёка не поўны – на Капыльшчыне каля 20 населеных пунктаў былі спалены фашыстамі. Некаторыя з іх пасля Вялікай Айчыннай вайны так і не адрадзіліся і назаўсёды зніклі з карты раёна. Хваля жудаснага вогненнага марафону пракацілася па землях Капыльшчыны ў 1942–1943 гадах. Такая бесчалавечная мера, на думку катаў, павінна была стаць пераканаўчым урокам як для мірных жыхароў, так і для іх родных, што супрацьстаялі націску захопнікаў на палях бітваў. Аднак ці магла страта блізкіх людзей і роднай хаты аслабіць барацьбу?! Нянавісць да ворага толькі расла. Наогул, спіс спаленых паселішчаў Капыльшчыны адкрываюць Вялікія Прусы, таму што яшчэ ў верасні 1942 года  нямецка-фашысцкія захопнікі палілі хаты і знішчалі мірных жыхароў, не шкадуючы ні малых, ні старых. На ўскрайку гэтай вёскі знаходзіцца брацкая магіла і ўзвышаецца манумент. Адзін з яго элементаў – тры фігуры – жанчыны, старога селяніна і партызана – застылі ў чаканні расстрэлу. На суровых тварах – непакорлівасць і гнеў. Помнік уваскрашае адну са сцэн страшнай трагедыі. Тады гітлераўцы расстралялі і замучылі 255 чалавек. Чалавечых ахвяр катам аказалася мала, і яны знішчылі ўсе хаты ў вёсцы, якіх налічвалася 121. Рулёва… Карная экспедыцыя не абмінула і гэта ціхае месца на ўзлеску  недалёка ад вёскі Сінячова (зараз –Калінаўка-2) – населены пункт быў спалены разам з жыхарамі. Перад пачаткам Вялікай Айчыннай вайны, як сведчыць кніга «Памяць. Капыльскі раён», там было 11 двароў і 26 чалавек. Але надыйшоў страшны дзень – 23 лютага 43-га. Карны атрад акружыў вёску і сагнаў у хлеў усіх яе жыхароў. Тады ў полымі скончылася жыццё амаль усіх вяскоўцаў. Цудам выратавалася толькі адна сям’я Кубрак: Лізавета Іосіфаўна, яе муж Пётр Іосіфавіч і сын Родзя. Аднак ім – сведкам тых крывавых падзей – жыць з велізарным цяжарам жудасных успамінаў і ў мірны час было вельмі няпроста. Аб трагічным лёсе іх аднавяскоўцаў напамінае абеліск на брацкай магіле. Асабліва трагічнай для жыхароў Капыльшчыны аказалася зіма 1943-га – менавіта тады акупанты бязлітасна вынішчалі і людзей, і населеныя пункты. Так, 2 лютага ў в. Масявічы, што мірна тулілася ў маляўнічым месцы недалёка ад в. Руднікі, панавала звычайнае сялянскае жыццё. Нішто не прадказвала бяды. Фашысты з’явіліся нечакана. Быццам здані, вынырнулі з лесу ў белых маскіровачных халатах. Урываліся ў хаты і ва ўпор расстрэльвалі кожнага, хто там знаходзіўся. А затым усе будынкі запалалі… Назаўтра руднікоўцы ўбачылі на месцы Масявічаў толькі абгарэлыя каміны. Тады выжыў толькі адзін чалавек, аднак і яго далейшы лёс невядомы. А 130 мірных жыхароў, што ў той жудасны дзень сталі ахвярамі зверства фашыстаў, былі пахаваны на грамадзянскіх могілках у Рудніках. Як сведчаць дакументы, сярод іх было 11 дзяцей да двух і 47 – да дванаццаці гадоў. Самі ж Масявічы (а яны знаходзіліся на поўначы Капыльшчыны, амаль на стыку са Стаўбцоўскім і Уздзенскім раёнамі) пасля вайны так і не паўсталі з попелу. Цяхоўка — невялічкі пасёлак, што перад вайной туліўся ля былога панскага саду, таксама не адрадзіўся. У 1942 г. фашысты спалілі і саму Цяхоўку, і суседнюю Славінку. Апошняя, праўда, адрадзілася. Але тут жыве ўсяго некалькі чалавек – памерлі старыя, а моладзь даўно падалася ў большыя населеныя пункты. Пра Цяхоўку ж цяпер нагадвае толькі абеліск з прозвішчамі загінуўшых. У той жа дзень, 23 лютага 1943 года, карнікі загубілі 64 ні ў чым не павінныя жыцці ў вёсцы Рым (альбо Рыме ці Рым'е, а цяпер Дусаеўшчына). Вось як згадвала той страшны дзень сведка трагедыі Маіна Фёдараўна Каспяровіч (запісы яе ўспамінаў захоўваюцца ў Капыльскім сельвыканкаме): «Як сёння перад вачыма тое чорнае ранне. Мама, Стасевіч Марыя Пятроўна, падпаліла дровы ў печцы. Дзеці: пяць дачок, хто спаў яшчэ, а хто бегаў па хаце. Муж Марыі – Фёдар Сямёнавіч – ваяваў на фронце, і клопаты аб сям’і леглі на яе плечы. У душы ўжо некалькі дзён неспакойна. Дайшоў слух, што ў Аножкаўскім лесе партызаны забілі немца... У другой палавіне дома прачнулася сям’я Акуліч Алены, муж якой быў у партызанах, а на руках было пяцёра дзяцей. Алена чакала ўжо шостае дзіцятка. Гадаваць малых ёй дапамагала старэнькая маці». Далей падзеі разгортваліся быццам у страшным кінафільме. Прадчуваючы бяду, жанчыны з дзеткамі забраліся пад застрэшак хаты і назіралі за дарогай, па якой рухаліся немцы на матацыклах, падводах з саломай. Убачылі, што каля аднапавярховага драўлянага васьмікватэрнага дома насупраць збіраліся вяскоўцы, каля якіх мітусіліся фашысцкія карнікі. Жанчыны чулі, як немцы выклікалі па імёнах членаў партызанскіх сем’яў. Маці Алены Акуліч, баючыся, што падпаляць іх хату, сказала, што трэба ісці да лю-дзей. Усе спусціліся і далучыліся да натоўпу якраз у той момант, калі выклікалі сям’ю Акуліч. Пасля таго, як пераклічка закончылася, карнікі загадалі разыходзіцца тым, каго не назвалі. Сем’і ж партызан яны зачынілі ў доме, праз вокны накідалі туды саломы і падпалілі... У 1970 годзе на брацкай магіле вёскі Дусаеўшчына ўстаноўлены абеліск, побач з ім у 1975-м – скульптура і стэла з імёнамі загінуўшых. У спісе вогненных вёсак і Калодзезнае. Карнікі з’явіліся там 9 лютага 1943 года. Хутка пачалася дзікая расправа з мясцовымі жыхарамі – фашысты ўрываліся ў хаты, расстрэльвалі ўсіх, хто там знаходзіўся, нікога не шкадуючы. Толькі 34 чалавекі з 247-мі засталіся ў жывых пасля зверстваў фашысцкіх акупантаў. У памяць ахвяр фашызму ў 1969 годзе на брацкай магіле быў устаноўлены велічны мемарыял. З успамінаў Змітровіча Міхаіла Іванавіча (захоўваюцца ў Вялікараёўскай сельскай бібліятэцы-клубе): «Спачатку мы думалі, усё абыдзецца, але калі ворагі паставілі ўзброеныя пасты, стала зразумела, што будуць забіваць. Наша маці Марыя Іванаўна пайшла ў вёску Руднае, а мы, дзеці, з суседзямі ў трэцяй гадзіне ночы, адчуўшы небяспеку, сталі паціху прабірацца да могілак. У гэты дзень у доме загінуў бацька Іван Іванавіч. Ён быў інвалід і не мог пайсці разам з усімі. Загінулі і ўсе вясковыя прыгажуні, якія не хацелі ісці з немцамі. Фашысты спалілі амаль усю вёску. Нешматлікія, хто ацалеў, сталі ляснымі салдатамі». У спісе вогненных сясцёр Хатыні значыцца і пасёлак Прагрэс. Да Вялікай Айчыннай вайны ён знаходзіўся на тэрыторыі Пацейкаўскага сельсавета. Тут было 14 двароў і 46 жыхароў. У лютым 1943 года нямецка-фашысцкія захопнікі амаль цалкам спалілі пасёлак і знішчылі 16 чалавек. У мірны час другое жыццё Прагрэс так і не набыў – пасёлак жыве толькі ва ўспамінах ды рэдкіх запісах. З успамінаў Варанко Марыі Васільеўны, жыхаркі вёскі Пацейкі (захоўваюцца ў Пацейкаўскай сярэдняй школе): «Жорсткую расправу фашысты ўчынілі над жыхарамі пасёлка Прагрэс. Атрад карнікаў рухаўся з мэтай расправы над жыхарамі вёскі Жавулкі. Партызаны, якія былі ў пасёлку, іх абстралялі. Тады карнікі вярнуліся назад у вёску, а на другі дзень расправіліся над жыхарамі пасёлка. Яны сагналі лю-дзей, хто не змог схавацца, у хату Караля Мікалая і расстралялі. У гэты дзень карнікі спалілі вёску Жавулкі. З раніцы мы чулі выбухі, а пасля абеду над вёскай успыхнула вялікае полымя пажару. Пад вечар па вуліцы нашай вёскі рухаўся абоз, на санках везлі ў Капыль накрадзенае дабро жыхароў вёскі Жавулкі». Яшчэ больш жудасная трагедыя напаткала Жавулкі. 5 лютага 1943 года  гітлераўцы ўрываліся ў хаты і аўтаматнымі чэргамі расстрэльвалі ні ў чым не павінных местачкоўцаў, а пасля падпальвалі будынкі… Крывавая лічба, якую каты пакінулі ў летапісе Жавулкаў, шакіруе: ахвярамі зверстваў сталі 512 чалавек. Прычым у асноўным знішчаны былі дзеці, жанчыны і старыя. На ўскрайку вёскі як вечны напамін аб загубленых жыццях высіцца помнік. З палітданясення намесніка начальніка палітаддзела 1-га механізіраванага корпуса падпалкоўніка канцлера начальніку палітупраўлення 1-га Беларускага фронту генерал-маёру С.Ф. Галаджаву: «…Даношу для паведамлення ў Надзвычайную Дзяржаўную камісію аб зверствах нямецка-фашысцкіх захопнікаў у в. Жавалкі Капыльскага раёна Мінскай вобласці. Расследаваннем начальніка палітаддзела 35-й механізіраванай брыгады і ў гутарках з мірным насельніцтвам Жавалкі ўстаноўлена нечуванае злачынства немцаў над насельніцтвам гэтага сяла. Жыхары гэтага сяла не хацелі падпарадкавацца катаржнаму рэжыму немцаў. Яшчэ да вайны з гэтага сяла пайшло ў Чырвоную Армію да 50 чалавек, а калі немцы захапілі гэту вёску, то 48 таварышаў пайшлі ў партызанскія атрады, якія змагаліся ў гэтым раёне з немцамі. Немцы, палічыўшы гэту вёску небяспечнай, рашылі яе знішчыць. Перад тым, як падпаліць сяло, яны паслалі туды карны атрад, які па распрацаванай схеме разбіўся на некалькі груп па 5–10 двароў, і 5 лютага 1943 г. пачалося пагалоўнае вынішчэнне жыхароў в. Жавалкі. Жыхар сяла Кузьміч Аляксандр Пятровіч расказвае, што раніцай 5 лютага 1943 г. яны пачулі глухія стрэлы ў хатах і падумалі, што гэта немцы забіваюць партызан. Высветлілася ж зусім іншае. Немцы забівалі ўсіх пагалоўна… Калі жыхары сяла былі знішчаны, вёску спалілі. З 123 хат у вёсцы выпадкова ацалела толькі 3». ДА ВЕДАМА На тэрыторыі мемарыяльнага комплекса «Хатынь» знаходзяцца адзіныя ў свеце «Могілкі вёсак», дзе «пахаваны» 186 беларускіх населеных пунктаў. Яны былі знішчаны разам з насельніцтвам у перыяд фашысцкай акупацыі ды так і не адрадзіліся пасля Вялікай Айчыннай вайны. Увекавечана там і вёска Масявічы. Магіла ўяўляе сабой сімвалічнае папялішча. У цэнтры — п’едэстал з жалобнай урнай, у якой захоўваецца зямля, прывезеная з колішніх Масявіч. У гонар населеных пунктаў, што пасля вайны здолелі паўстаць з попелу, у Хатыні  ўзведзены помнік «Дрэвы жыцця». Вёскі ўвекавечаны ў камні на сімвалічных дрэвах — шэрых, быццам абгарэлых. Сярод назваў і чатыры вогненныя сястры Хатыні з Капыльшчыны — Вялікія Прусы, Жавулкі, Калодзезнае і Рулёва. Аксана МІХАЙЛОЎСКАЯ
Пры падрыхтоўцы артыкула выкарыстаны матэрыялы з кнігі «Памяць. Капыльскі раён» і інфармацыйнага рэсурсу «Белорусские деревни, сожженные в годы Великой Отечественной войны».
У багатым шэрагу славутых асоб, што падарыла краіне Капыльшчына, годнае месца займае і імя акадэміка-сакратара Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара гістарычных навук, заслужанага дзеяча навукі Рэспублікі Беларусь, прафесара Аляксандра Кавалені. [caption id="attachment_99565" align="aligncenter" width="650"] ■ Аляксандр Каваленя[/caption] «Вёска Садкі, куды пераехала наша сям’я на пастаяннае жыхарства з Капыля, — прыгажэйшы куточак беларускай зямлі, які заўсёды вабіць, кліча, куды хочацца зноў і зноў завітаць, незалежна ад пары года. Пратаптаныя ў дзяцінстве сцяжынкі ў лесе, невялікія лугавіны пастаянна вабяць, натхняюць на роздум, дапамагаюць адпачыць духоўна, падсілкавацца творча, набрацца моцы дзеля пастаяннага пераадолення жыццёвых складанасцей, якія, на жаль, нярэдка ўсё ж з’яўляюцца спадарожнікамі нашага жыцця», — так натхнёна Аляксандр Аляксандравіч апавядаў у адным з інтэрв’ю пра Садкі, якія лічыў сваёй малой радзімай. На свет жа ён з’явіўся 14 сакавіка 1946 года ў тагачасным гарадскім пасёлку Капыль. Бацькі нашага земляка — Аляксандр Емяльянавіч і Ганна Аляксандраўна — выхавалі шасцёра дзяцей. У такой вялікай і дружнай сям’і, пад наглядам старэйшых братоў Георгія, Уладзіміра, Леаніда, сясцёр Таісы і Зоі, у складаны пасляваенны час разгортваліся жыццёвыя «ўніверсітэты» будучага прафесара. Дарэчы, бацька Аляксандра Аляксандравіча — кавалер ордэнаў Чырвонай Зоркі і Чырвонага Сцяга за ўдзел у падполлі ў гады Вялікай Айчыннай вайны — у свой час быў дырэктарам школы ў Старыцы. Менавіта там першакласнік Саша Каваленя і пачаў спасцігаць навуку. Затым вучыўся ў Садках і Бадзяжах, а заканчваў школу ўжо ў Пукаве. «Яшчэ будучы школьнікамі, мы знаходзіліся ў асяроддзі пасляваеннага жыцця, напоўненага не толькі радасцю, але і велізарнымі стратамі, — успамінаў Аляксандр Аляксандравіч. — Мы шмат ведалі аб дзейнасці партызан і падпольшчыкаў, аб трагічнай гібелі аднаго з першых партызанскіх камандзіраў І.М. Тараховіча. Разам з класным кіраўніком Бадзяжоўскай сямігодкі Паўлам Якаўлевічам Ліннікам наведвалі месцы Старыцкага бою партызан з карнікамі ў лістападзе 1942 года. Заўсёды падыходзілі да разлапістай яліны, дзе прайшлі апошнія хвіліны жыцця партызанскага важака. У гэтых паходах мы з зачараваннем доўгімі часамі слухалі расказы настаўніка аб мужнасці і самаадданай барацьбе многіх нашых землякоў супраць гітлераўскіх захопнікаў». Ужо пасля школы, уступаючы ў самастойнае жыццё, лёгкіх шляхоў для сябе не шукаў. Жаданне стаць незалежным спачатку прывяло ў Мінскае прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 23. Але вучобай у ім сябе не абмяжоўваў — адначасова наведваў школу рабочай моладзі. Затым працаваў на будоўлі, паралельна знаходзіў час і для заняткаў у аэраклубе і радыёшколе. Атрыманыя там веды неўзабаве спатрэбіліся падчас службы ў паветрана-дэсантных войсках Савецкай Арміі, дзе прайшоў сапраўдную школу жыцця. Знаходзячыся ў радах армейцаў, Аляксандр Аляксандравіч ажыццявіў 21 скачок з парашутам, а дзякуючы выдатнай фізічнай падрыхтоўцы да таго ж неаднаразова станавіўся пераможцам спартыўных спаборніцтваў. [caption id="attachment_99564" align="aligncenter" width="840"] ■ Аляксандр Каваленя з жонкай Тамарай Кузьмінічнай[/caption] Вярнуўшыся пасля войска на будоўлю, Аляксандра Каваленю не пакідала мара аб атрыманні вышэйшай адукацыі. А каб больш грунтоўна падрыхтавацца да іспытаў, пашырыць кругагляд і папоўніць веды, шмат чытаў і вандраваў. Нарэшце ў 1970 годзе, пасля трэцяга «заходу», стаў студэнтам гісторыка-геаграфічнага факультэта Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А.М. Горкага. Праз некаторы час быў залічаны і ў аспірантуру, якую скончыў з паспяховай абаронай кандыдацкай дысертацыі. Нярэдка тыя, хто прысвяціў сябе навуцы, на гэтым і спыняюцца. Аляксандр Аляксандравіч жа пайшоў далей — жаданне навуковага росту прывяло ў дактарантуру. «Сталася так, што займацца навукова-даследчай працай мне давялося ўжо ў сталым узросце, — пазней падагульняў ён. — У 35 гадоў, калі іншыя ўжо мелі ступень доктара навук, я толькі пачаў прафесійна вывучаць складаныя і супярэчлівыя праблемы Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў. За больш чым паўвекавы стаж працоўнай дзейнасці прайшоў усе ступені навуковай лесвіцы — ад аспіранта да док-тара гістарычных навук, прафесара. З вышыні жыццёвага лёсу відавочна невыпадковасць майго навуковага выбару, які ў многім быў акрэслены развіццём падзей. Не магу назваць сябе фаталістам, але многае ў маім лёсе было прадвызначана абставінамі». Да свайго 75-гадовага юбілею ўраджэнец Капыльшчыны прыйшоў з вельмі важкімі дасягненнямі. За час навукова-педагагічнай і даследчай дзейнасці ім было апублікавана каля 500 навуковых і вучэбна-метадычных работ, у тым ліку больш за тры дзясяткі манаграфій, 25 падручнікаў і навучальных дапаможнікаў. Аляксандр Аляксандравіч выступіў арганізатарам і ўдзельнікам больш чым 150 міжнародных, рэспубліканскіх навукова-практычных канферэнцый і навуковых кангрэсаў. Пры гэтым асноўным напрамкам яго навуковай дзейнасці з’яўлялася даследаванне гісторыі Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў, партызанскага руху і падпольнай барацьбы на акупіраванай тэрыторыі Беларусі, маладзёжнага руху ХХ стагоддзя. [caption id="attachment_99563" align="aligncenter" width="650"] ■ Бацькі акадэміка - Ганна Аляксандраўна і Аляксандр Емяльянавіч[/caption] Важкія дасягненні вучонага не раз былі адзначаны на самым высокім узроўні. Так, Аляксандр Аляксандравіч узнагароджаны медалём Францыска Скарыны і залатым медалём Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі «За вялікі ўклад у развіццё навукі». У 2018 годзе за манаграфію «Краіна ў агні 1941-1945» у трох тамах, шасці кнігах у складзе калектыву беларускіх і расійскіх вучоных стаў лаўрэатам Прэміі Расійскай акадэміі навук і Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Сярод апошніх «лаўраў» — прысваенне звання «Вучоны года Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі-2019». Тады ж, у 2019-м, за стварэнне ў складзе аўтарскага калектыву фундаментальнага картаграфічнага выдання «Вялікі гістарычны атлас Беларусі» быў удастоены прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне». «Вядома, што мае творчыя дасягненні непарыўна звязаны з сям’ёй, маімі прыгажунямі — дачушкай Алёнай, жонкай Тамарай Кузьмінічнай і самым любімым чалавекам, хто дапамагае жыць і працаваць, — унучкай Анастасіяй, — тлумачыў у адным з інтэрв’ю Аляксандр Аляксандравіч. — Менавіта яны з’яўляюцца першымі чытачамі і крытыкамі навуковых прац, ствараюць неабходныя ўмовы для творчага рабочага настрою. Сям’я — гэта той свет, вакол якога будуецца лёс кожнага чалавека. Гэта сэнс жыццёвага шляху, які дапамагае пакінуць светлы след для будучых пакаленняў і прадаўжэння роду». Аксана МІХАЙЛОЎСКАЯ
Пры падрыхтоўцы артыкула выкарыстаны матэрыялы з кнігі «Аляксандр Каваленя: творчы лёс — жыццём абраная дарога» (укладальнік А.А. Марціновіч).
Воскресенье, 21 марта 2021 09:28

21 марта - Международный день лесов

Международный день лесов — новая традиция. Она была предложена Организацией Объединенных Наций в 2012 году с целью информирования общественности о важности сохранения лесов и для повышения осведомленности об их значении. Глобальной инициативе определена постоянная дата — 21 марта. Почему именно эта дата? Вопрос мы адресовали заместителю руководителя организации по идеологической работе Копыльского опытного лесхоза Татьяне КОНОПЛЯНИК: - Она выбрана неслучайно: в конце марта природа просыпается, деревья одеваются в зеленые наряды и потрясающую красоту лесов можно оценить во всем ее многообразии. Международный день леса активно отмечается и в нашей стране. Ведь лес для нас – одно из самых значимых природных богатств. Беларусь – лесная страна, более 40% ее территории заняты лесными насаждениями, и это отражено на белорусском флаге. По ряду ключевых показателей, характеризующих лесной фонд (лесистость территории, площадь лесов и запас растущей древесины в пересчете на одного жителя), Беларусь входит в первую десятку лесных государств Европы. Все леса в Беларуси являются исключительно собственностью государства. - Расскажите, в каких цифрах отражается лесной фонд страны. - Общая площадь земель лесного фонда в Беларуси - 9,6 млн га. Лесной фонд занимает 40,1%. По породному составу леса представлены следующими основными породами: хвойные – 58,6%, твердолиственные – 3,5%, мягколиственные – 37,9%. Средний возраст насаждений - 56 лет. На 1 жителя страны приходится - около 1 гектара покрытых лесом земель. Лесистость территории республики – более 40% от общей территории страны. После окончания Великой Отечественной войны лесистость составляла 18%. Самый большой и древний лес Европы — Беловежская пуща, национальная гордость и достояние Беларуси. Здесь же живет самое большое млекопитающее Европы — зубр, растут самые высокие вековые деревья. - Какая лесистость по областям? - В Гомельской - 47,1% от общей территории региона, Витебской - 41%, Минской - 38,4%, Могилевской - 38,2%, Брестской - 36,2%, Гродненской - 35,2%. Наибольшая лесистость в Лельчицком районе Гомельской области - 68,2%, минимальная в Несвижском – 11,3%. - Что Вы можете сказать о лесном фонде нашего района? -  Общая площадь земель лесного фонда составляет 31,8 тысячи гектаров, лесистость – 17,5%. Средний возраст насаждений - 52 года. Есть и особо охраняемые природные территории Копыльского опытного лесхоза: памятник природы местного значения «Дубрава кисличная» (пл.39,6 га), расположенная в Старицком опытно-производственном лесничестве; заказники местного значения – биологический заказник «Ракитник» (пл. 4,8 га), расположенный в Коловском лесничестве; гидрологический заказник «Волка» (пл. 41 га), расположенный в Орликовском лесничестве. - А новые леса будут создаваться? - Отметим, что в весенний период лесокультурных работ лесхоз планирует создать более 180 га лесов. Приоритет - создание смешанных лесных культур (две и более древесные породы). Это позволяет повышать устойчивость будущих лесов к различным биологическим и климатическим факторам. Мария ШЕИНА
Страница 2199 из 4890