Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

Падтрымка дзяржавай шматдзетных сем’яў, або так званы сямейны капітал, уведзена ў Беларусі ўжо з 1 студзеня 2015 года. З той пары аформіць неабходныя дакументы і атрымаць назначэнне  змаглі 112 сем’яў Капыльшчыны, у якіх нарадзілася трэцяе або наступнае дзіця. img_1095-1 У чэрвені гэтага года ўладальнікамі сямейнага капіталу сталі Мікалай і Марына Лагойка з аграгарадка Скабін. Ён — вадзіцель Капыльскай ЖКГ, яна — швачка РКБА. На выбары вырашылі пайсці ўсёй дружнай сям’ёй. Дарослыя ўпэўнены, што правільную грамадзянскую пазіцыю трэба выхоўваць з маленства. А пазнаёміліся нашы героі дзякуючы часопісу «Гаспадыня», куды накіраваў свой ліст цімкаўлянін Мікалай Лагойка, які на той час служыў у арміі. Ён шукаў сваю другую палавінку, з якой мог бы пабудаваць моцную шчаслівую сям’ю. І такая дзяўчына знайшлася: капылянка Марына Мецяж вучылася ў мясцовым прафесійна-тэхнічным ліцэі. Аб’яву Мікалая прачытала і вырашыла адказаць. На працягу амаль года яны дасылалі адзін аднаму лісты: ён — пра нялёгкую салдацкую службу, яна — пра такую ж няпростую вучобу. Сустрэліся красавіцкімі днямі 2002 года і ўжо 16 лістапада згулялі вяселле. Пасля заключэння шлюбу нейкі час жылі ў Мінску, дзе працаваў Мікалай. Марына скончыла курсы бухгалтараў. Аднак родная зямля ўсё ж паклікала да сябе: Лагойкі вярнуліся на Капыльшчыну. Набылі дом у Скабіне. Мікалай заўсёды марыў пра вялікую сям’ю. Першая дачушка Даша з’явілася ў чэрвені 2004-га, Надзейка — яшчэ праз чатыры гады. Галоўны бацькаў памочнік Жэня нарадзіўся ў 2010 годзе, а самая малодшая Таццянка — у студзені гэтага года. [caption id="attachment_51366" align="aligncenter" width="580"]%d0%bb%d0%b0%d0%b3%d0%be%d0%b9%d0%ba%d0%b0-%d1%96-%d1%8f%d0%b3%d0%be-%d1%81%d0%b0%d0%bc%d0%b0%d1%80%d0%be%d0%b1%d0%bd%d0%b0%d1%8f-%d0%bf%d0%bb%d1%96%d1%82%d0%ba%d0%b0 М. Лагойка і яго самаробная плітка[/caption] Гаспадар хутка зразумеў, што для вялікай сям’і патрэбна вялікая хата, таму на сямейным савеце вырашылі зрабіць яе рэканструкцыю. Дзеля гэтага дзяржава выдзеліла льготны крэдыт. Разам з жонкай узяліся за перабудову: удваіх залівалі фундамент, каробку будынка, цаглінку да цаглінкі, Мікалай выкладваў сам. Калі была неабходнасць, дапамагалі сваякі ці сябры. Дзякуючы такой зладжанай працы зараз замест драўлянай хаткі (усяго 52 «квадраты») узвышаецца дыхтоўны цагляны будынак, амаль удвая большы за стары. Усё ў сваім доме і каля яго Мікалай робіць сам: і падшывае сцены гіпсакартонам, і кладзе плітку ў ваннай, і многае іншае. Нават на двары замест куплёнай тратуарнай пліткі зрабіў і паклаў сваю. Прычым самых розных формаў. Такая работа вельмі падабаецца гаспадару. «Хто ж для мяне зробіць лепш, чым я сам», — упэўнены Мікалай. Не адстае ад мужа і Марына. Швачка па прафесіі, яна яшчэ і цудоўна вяжа абноўкі для дзетак: тут і рознакаляровыя сукеначкі, і шапачка для немаўляці, і ажурныя кофтачкі. Дзіцячым шматгалоссем поўніцца адбудаваная хата Лагойкаў. Жэня з захапленнем расказвае пра аўчарку Кіару, Надзея — пра гурток па спевах, на які яна запісалася, больш сур’ёзная Дар’я хваліцца дзявяткай па англійскай мове. Толькі румянашчокая меншая Таццянка імкнецца вырвацца з маміных рук: вельмі ж ёй хочацца на свабоду. Адным словам, сямейны дабрабыт, на якім трымаецца моц нашай краіны, будуем мы самі, менавіта так: сваёй працай, сваёй добрасумленнасцю. Дзіяна ТКАЧЭНКА Фота аўтара
Информация о поступлении и расходовании денежных средств, поступивших в избирательные фонды кандидатов в депутаты Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь шестого созыва по Копыльскому избирательному округу №66 %d1%81%d0%bd%d0%b8%d0%bc%d0%be%d0%ba
Пятница, 09 сентября 2016 20:30

В формате открытого диалога

s000343_84613 Состоялась встреча актива РК ОО «БРСМ» и учащихся Копыльского государственного колледжа, во время которой говорили о наиболее актуальных для молодежи темах. Подобный формат выбран неслучайно: именно через открытый диалог происходит формирование активной гражданской позиции молодежи, молодым людям предоставляется возможность заявить о себе, осмыслить роль молодежного движения в развитии страны, укрепления в общественном сознании имиджа молодежи как активной части общества. Об этом говорила и.о. первого секретаря РК ОО «БРСМ» Татьяна Дубовик. Для нее это первая встреча в качестве молодежного лидера. Поэтому предоставленную возможность Татьяна Анатольевна использовала и для того, чтобы напомнить юношам и девушкам о преимуществах членства в БРСМ, о тех возможностях, которые предоставлены нашим государством молодежи. — Выборы депутатов в Палату представителей Национального собрания Республики Беларусь — важное событие для нашей страны, — акцентировала внимание Татьяна Дубовик. — И для того, чтобы Беларусь и далее оставалась стабильной и процветающей, каждый из вас (а здесь присутствуют учащиеся старших курсов) должен сделать осознанный выбор. О том, как молодым людям сохранить жизнь и здоровье и не попасть в чрезвычайную ситуацию, напомнила инспектор ГПиО Копыльского РОЧС Татьяна Шестакова. Наглядные примеры того, как легко потерять и то, и другое, были продемонстрированы в тематическом фильме. Ребята приняли активное участие в его обсуждении, охотно отвечали на вопросы по правилам безопасности жизнедеятельности. На память о встрече они получили буклеты и календари. Диана ТКАЧЕНКО
Пятница, 09 сентября 2016 19:43

Осень задает ритм работы

Сухое і спякотнае надвор’е, якое аказалася даволі неспрыяльным для яравых збожжавых культур, прыйшлося кукурузе даспадобы. Гэта культура займае ў ф-ле «Лакнея» УП «ПрыортрансАгра» 470 гектараў. А таму, па словах дырэктара сельгаспрадпрыемства Алега Шахновіча, ёсць спадзяванні на значнае папаўненне кармавой базы гаспадаркі. У «Лакнею» мы наведаліся ў пачатку тыдня, і на гэты час на рахунку філіяла было ўжо амаль 1700 тон сіласу. Аднак зараз гэты паказчык значна вырас, улічваючы, што кожны дзень кормаўборачны камбайн нарыхтоўвае па 600–700 тон. Камбайнер Алег Майсюк вельмі задаволены сваім ярка-жоўтым прыгажуном «Нью Холандам». — Машына паслухмяная, высокапрадукцыйная, ды і працаваць на ёй камфортна, — дзеліцца Алег Яўгенавіч. — У мяне гэта ўжо другі такі камбайн. Па ўсім бачна, што ўраджай кукурузы будзе добры — вунь якая яна вырасла! Так што давядзецца папрацаваць, каб усё ўбраць. [caption id="attachment_51321" align="aligncenter" width="580"]Камбайнер Алег Майсюк і вадзіцель Дзмітрый Цікач Камбайнер Алег Майсюк і вадзіцель Дзмітрый Цікач[/caption] — Аднак нам не прывыкаць, — уступае ў размову вадзіцель Дзмітрый Цікач. — Знаходзіцца ў полі з раніцы да позняга вечара — справа звычайная. Ды і выхадныя рэдка бываюць. — Нічога, зімой адпачнём, — усміхаецца Алег. — Мы ж разумеем, што вынік у многім залежыць і ад тэмпаў работ. Так што расслабляцца не прыходзіцца. Пра выхадныя пакуль не думаем, але на выбары ў нядзелю абавязкова пойдзем: прагаласуем — і зноў за работу. Алег па праве можа лічыць сябе мясцовым жыхаром. Ён прыехаў на радзіму бацькі ў 1990 годзе — іх сям’і давялося ратавацца ад Чарнобыльскай навалы. І вось ужо больш за чвэрць стагоддзя за штурвалам магутнай тэхнікі. Яго малодшы калега Дзмітрый пераехаў у в. Камсамольская гадоў пяць таму. Тут яго сям’і прапанавалі добры дом: абжыліся, і зарплата задавальняе, і ўмовы працы. Некалькі хвілін для размовы, што стала прадаўжэннем невялікага перапынку на абед (а хутчэй ужо на падвячорак) — і камбайн рушыў наперад. Здробненую кукурузную масу, якая імкліва сыпалася з бункера, адвозілі чатыры аўтамабілі і трактар «Беларус-1221» з ПІМам. Нібы па камандзе вадзіцелі і механізатар па чарзе падстаўлялі прычэпы сваіх жалезных памочнікаў пад зялёны струмень і спяшаліся даставіць груз на МТФ «Камсамольская», дзе вялася закладка сіласнай траншэі. [caption id="attachment_51322" align="aligncenter" width="580"]Галоўны аграном Пётр Юха (справа) і механізатар Генадзь Каваленя правяраюць якасць сяўбы Галоўны аграном Пётр Юха (справа) і механізатар Генадзь Каваленя правяраюць якасць сяўбы[/caption] …Да кукурузнага палетка пад’ехаў легкавы аўтамабіль, з якога выйшаў кіраўнік гаспадаркі Алег Шахновіч. Пацікавіўшыся, ці ўдалося паразмаўляць з камбайнерам, ён расказаў пра работы, якія зараз вядуцца ў гаспадарцы. —Безумоўна, нарыхтоўка сіласу — гэта вельмі важна, — адзначыў Алег Іванавіч. — Гэты від корму — адзін з асноўных складальнікаў паўнацэннага рацыёну для жывёлы. Мы ўжо нарыхтавалі дастатковую колькасць сена  і  сенажу  (у тым ліку і ў палімерную плёнку), цяпер чарга за кукурузай. Добра пакарміць жывёлу — гэта вельмі важна. Цяпер, калі пашы ўжо выгаралі, мы перавялі кароў на паўнацэнны зімовы рацыён, на прагулку яны выходзяць толькі на некалькі гадзін. Якасць кармоў добрая, догляд за жывёлай таксама на належным узроўні. Магчыма гэта і дазваляе нам мець адзін з самых высокіх рэзультатаў у раёне па надоях малака. Падчас размовы з дырэктарам філіяла ўзгадалі пра вынікі ўборачнай кампаніі. А яны не вельмі задавальняюць кіраўніка. Не атрымалі чакаемага ад яравых збожжавых, ды і ўраджайнасць рапсу аказалася невысокай. Па словах Алега Іванавіча, прычына не толькі ў надвор’і, хаця і яно ўнесла сваю лепту. З-за недахопу сродкаў не ўдалося набыць і ўнесці пад поўную патрэбнасць мінеральныя ўгнаенні, сродкі аховы раслін. І гэта адбілася на выніку. Тым не менш, на раённых «Дажынках-2016» ф-л «Лакнея» быў названы ў ліку лідараў па вытворчасці збожжа. Зараз стаіць задача зрабіць усё магчымае для стварэння задзелу пад ураджай будучага года. На палетках гудуць трактары: механізатары аруць глебу, рыхтуюць палеткі пад сяўбу азімых. Ужо пасеяна больш за 30% плошчаў. Дарэчы, з адным механізатарам, які займаўся сяўбой азімай пшаніцы гатунку Сюіта, давялося ў гэты дзень пазнаёміцца. Гэта быў Генадзь Каваленя, які працуе на трактары «Беларус 3522» з пасяўным агрэгатам «Лемкен». Як адзначыў галоўны аграном ф-ла «Лакнея» Пётр Юха, Генадзь Уладзіміравіч — надзвычай вопытны спецыяліст, які і вясной, і ўвосень займаецца сяўбой, дакладна ведае ўсю тэхналогію і вельмі адказна ставіцца да сваёй справы. Так, расслабляцца сельскім працаўнікам гэтай парой не даводзіцца. Восень ступіла на парог, а яна дыктуе земляробам свой, асаблівы рытм работы на палях. Маргарыта САКОВІЧ Фота аўтара
Воскресенье, 11 сентября 2016 12:00

Обратная связь

%d0%b1%d0%b0%d0%bd%d0%bd%d0%b5%d1%80 Более 770 обращений граждан поступило за время парламентской кампании в местные представительные, исполнительные и распорядительные органы, а также избирательные комиссии разных уровней. Такая информация размещена на сайте Центризбиркома Беларуси. Наибольшее число обращений связано с порядком голосования и подсчетом голосов (222), наименьшее — с формированием собственных избирательных фондов кандидатов и расходованием из них денег (2), а также с составлением списков избирателей (3). Разъяснения избирательного законодательства касались 50 обращений, деятельности территориальных, окружных и участковых избиркомов — 93, деятельности инициативных групп — 44, выдвижения кандидатов в депутаты Палаты представителей — 24, их регистрации — 42, проведения предвыборной агитации — 108, аккредитации и деятельности наблюдателей — 32. Иным вопросам подготовки и проведения электорального события посвящены 98 обращений, еще 56 вовсе не связаны с подготовкой и проведением выборов. БелТА
Страница 4310 из 4914