ААТ «Старыца-Агра» — сельгаспрадпрыемства, добра вядомае не толькі ў нашым раёне, вобласці, але і ва ўсёй рэспубліцы. На высокім узроўні тут знаходзіцца як раслінаводства, так і жывёлагадоўля. Ва ўсім відаць, як кажуць, рука гаспадара.
[caption id="attachment_62011" align="aligncenter" width="580"]

■ Механізатар Васіль Чабатароў[/caption]
Гледзячы на гэту моцную шматпрофільную гаспадарку, адразу адчуваеш, што ёй кіруе высакакласны спецыяліст, прафесіянал. Гэта сапраўдны гаспадарнік — Уладзімір Рудакоўскі, які ўжо звыш трынаццаці гадоў стаіць на чале гаспадаркі. Уладзімір Анатольевіч лічыць: «У любой вялікай і малой справе асноватворнымі з’яўляюцца наступныя складальнікі: настроенасць на справу, неабходная падрыхтоўка і граматная арганізацыя яе выканання. Вось такі просты на першы погляд сакрэт паспяховай працы».
[caption id="attachment_62014" align="alignleft" width="188"]

■Уладзімір Рудакоўскі[/caption]
Уладзімір Рудакоўскі — кіраўнік вопытны. Доўгі час ён працаваў у сістэме меліярацыі, а таксама ў органах мясцовага кіравання. ААТ «Старыца-Агра» ўзначальвае з 2004 года. Шмат чаго зроблена, але наперадзе — яшчэ больш. Бо ён ініцыятыўны кіраўнік, які ведае сельскагаспадарчую вытворчасць і валодае высокімі арганізатарскімі здольнасцямі. За шматгадовую добрасумленную працу ў аграпрамысловым комплексе і асабісты ўклад у развіццё сельгасвытворчасці Капыльскага раёна Уладзімір Анатольевіч быў узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь за вялікі ўклад у развіццё АПК і рэалізацыю сацыяльнай і эканамічнай палітыкі Рэспублікі Беларусь.
Уладзімір Рудакоўскі займае актыўную жыццёвую пазіцыю: кожны раз ён выбіраўся дэлегатам Усебеларускіх народных сходаў, а інтарэсы сваіх выбаршчыкаў ужо не ўпершыню адстойвае ў Мінскім абласным і Капыльскім раённым Саветах дэпутатаў.
Сельгаспрадпрыемства «Старыца-Агра» спецыялізуецца на вытворчасці збожжа, цукровых буракоў, кукурузы, яблыкаў, шматгадовых траў, малака і ялавічыны, а таксама займаецца бульбаводствам па інтэнсіўнай тэхналогіі.
[caption id="attachment_62010" align="aligncenter" width="580"]

■ Экіпаж у складзе Віталя Луцэвіча і Міхаіла Дарашэвіча[/caption]
За 10 месяцаў гэтага года ў ААТ «Старыца-Агра» вытворчасць малака склала 106,1% да ўзроўню папярэдняга года, надой ад адной каровы — 4618 кг (105%). Сярэднясутачныя прывагі буйной рагатай жывёлы па гаспадарцы склалі 762 грамы. Для дасягнення такіх паказчыкаў патрабуецца і адпаведная кармавая база. Таму сёлета нарыхтавана звыш 37 тыс. т сенажу, больш за 1500 т сена, амаль 25 тыс. т сіласу. На ўмоўную галаву жывёлы маецца звыш 30 ц к.адз.
[caption id="attachment_62012" align="aligncenter" width="580"]

■ Механізатар Аляксей Ліннік[/caption]
Вядома, што для паспяховага вядзення жывёлагадоўлі трэба на належным узроўні весці раслінаводства. Сёлета ў ААТ «Старыца-Агра» намалочана звыш 1920 т рапсу пры сярэдняй ураджайнасці 40 ц/га. Збожжавых атрымана больш за 14 200 т. Сярэдняя ўраджайнасць іх склала 49,7 ц/га. Добра ўрадзіла і кукуруза: намалочана 4793 т пры ўраджайнасці 81 ц/га.
Штогод на палях ААТ «Старыца-Агра» вырошчваюцца цукровыя буракі. Гэта сельскагаспадарчая культура таксама знайшла свайго пастаяннага спажыўца — сёлета на Слуцкі цукроварафінадны камбінат адпраўлена звыш 24 тыс. т салодкіх караняплодаў (ураджайнасць — 590 ц/га).
[caption id="attachment_62013" align="aligncenter" width="580"]

■ Аператары машыннага даення МТФ «Свідзічы» Святлана Шыдлоўская і Наталля Грыцкевіч[/caption]
Бульба ў гаспадарцы — заўсёды на вагу золата. Яе вырошчваюць па інтэнсіўнай тэхналогіі. Сёлета накапана звыш 8500 т пры ўраджайнасці 417 ц/га.
Асаблівы гонар як кіраўніка, так і ўсяго калектыву прадпрыемства складае яблыневы сад, які таксама кожны год прыносіць прыбытак.
Калектыў прадпрыемства налічвае сёння каля 550 чалавек. Сярод работнікаў як вопытныя спецыялісты, так і моладзь, у асноўным — з навакольных вёсак. Свой выбар на ААТ «Старыца-Агра» яны спынілі не выпадкова. Прадукцыя гаспадаркі дае прыбытак, тым самым ёсць штуршок да развіцця сацыяльнай сферы. Маладыя сем’і атрымліваюць камфортнае жыллё, годную заработную плату. Для працаўнікоў ствараюцца самыя спрыяльныя ўмовы, а яны, у сваю чаргу, укладваюць у працу не толькі майстэрства, але і душу.
Сяргей КОЗЕЛ
Паважаныя нашы працаўнікі, ветэраны, усе работнікі сельскай гаспадаркі раёна!
Сардэчна віншуем вас з прафесійным святам.
Сялянская праца — адна з самых нялёгкiх, але i самых высакародных. Тыя, хто ёй адданы, заслугоўваюць самай вялiкай пашаны i ўдзячнасцi. Вам, землякi, сёння мы жадаем усяго найлепшага ў жыццi: моцнага здароўя, сямейнага шчасця i дабрабыту, новых поспехаў i дасягненняў у развiццi на карысць гаспадаркі.
Адміністрацыя і прафкам
ААТ «Старыца-Агра»
Комментарии