■ Удзельнікі ўрачыстасці[/caption]
На ўрачыстым мерапрыемстве прысутнічалі Анатоль Ліневіч, Ірына Кісляк, першы намеснік старшыні – начальнік упраўлення райсельгасхарчу Віталь Ракевіч, намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Ліпніцкі, прадстаўнікі замежных дэлегацый, Саюза беларускіх яўрэйскіх грамадскіх аб’яднанняў і суполак на чале з намеснікам старшыні Вадзімам Акапянам, Мінскага грамадскага аб’яднання яўрэйскай культуры імя Ізі Харыка на чале са старшынёй Лізаветай Мальцавай, заслужаны архітэктар Рэспублікі Беларусь, лаўрэат дзяржаўнай прэміі Галіна Левіна.
[caption id="attachment_69323" align="aligncenter" width="560"]
■ Дошку адкрываюць Анатоль Ліневіч (справа) і Вадзім Акапян[/caption]
Ганаровае права адкрыць мемарыяльную дошку было дадзена Анатолю Ліневічу і Вадзіму Акапяну.
Трэба адзначыць, што дапамогу па набыцці, устаноўцы і мастацкім афармленні дошкі аказалі ТАА «ВоМагран», Капыльскі РБУ, ІП Зяньковіч У.У. і Саюз беларускіх яўрэйскіх грамадскіх аб’яднанняў і суполак.
Прадстаўнікі Саюза беларускіх яўрэйскіх грамадскіх аб’яднанняў і суполак і Мінскага грамадскага аб’яднання яўрэйскай культуры імя Ізі Харыка зрабілі экскурсію па горадзе. Супрацоўнікі Капыльскага раённага краязнаўчага музея паказалі гасцям месца, дзе ў гады Вялікай Айчыннай вайны знаходзілася гета, месца расстрэлу яўрэяў, помнікі, устаноўленыя ў памяць ахвяр Халакосту. З цікавасцю яны агледзелі Алею Славы, дом Клейнбарта, былую яўрэйскую школу. Шмат добрых слоў прагучала ў адрас праекта «Капыльшчына турыстычная», які ствараецца сумеснымі намаганнямі музея і раённай газеты «Слава працы», і ў прыватнасці выпуску, які тычыцца «Яўрэйскай спадчыны».
[caption id="attachment_69328" align="aligncenter" width="560"]
■ Юлія і Алесь Астраух, Лізавета Мальцава[/caption]
Пазней у адной з залаў раённага краязнаўчага музея госці, да якіх далучыліся і мясцовыя жыхары, змаглі пагутарыць аб творчасці яўрэйскіх пісьменнікаў, і ў прыватнасці Мендэле Мойхер-Сфорыма, аб цеснай сувязі яўрэйскай і беларускай культур, паслухалі песні і музычныя творы ў выкананні членаў Мінскага грамадскага аб’яднання яўрэйскай культуры імя Ізі Харыка, пазнаёміліся з выставай мастацкіх работ навучэнцаў і выкладчыкаў Капыльскай дзіцячай школы мастацтваў.
[caption id="attachment_69327" align="aligncenter" width="560"]
■ У раённым музеі падчас мерапрыемства[/caption]
На ўрачыстае адкрыццё сабраліся прадстаўнікі мясцовай улады, жыхары і госці горада. Аб тым, што ЗАГС цалкам памяняў сваё аблічча, сведчыў абноўлены фасад. Прыгожая арка, упрыгожаная каванымі ружамі і галінкамі, прыемныя воку тоны самого будынка — сапраўдны Палац шлюбаў.
Наступіў момант галоўнай інтрыгі. Ганаровае права перарэзаць сімвалічную чырвоную стужку было дадзена Анатолю Ліневічу і Ірыне Кісляк.
[caption id="attachment_69308" align="aligncenter" width="350"]
■ Ірына Кісляк і Анатоль Ліневіч переразаюць чырвоную стужку ля ўваходу ў ЗАГС[/caption]
Па традыцыі начальніку аддзела ЗАГС райвыканкама Вікторыі Траяновіч кіраўнік раёна ўручыў сімвалічны залаты ключ.
[caption id="attachment_69309" align="aligncenter" width="350"]
■ Вікторыя Траяновіч з сімвалічным залатым ключом у руках[/caption]
Некалькі хвілін — і ўсе жадаючыя змаглі ўбачыць новы, сучасны інтэр’ер. Асноўныя рамонтныя работы на аб’екце ажыццяўляліся КУП «Капыльскі РБУ».
— Вядома, пры рамонце ўзнікалі некаторыя складанасці, — адзначыў дырэктар Капыльскага РБУ Яўген Лепяціла, — аднак з усімі цяжкасцямі мы справіліся, і сёння ў капылян ёсць магчымасць зарэгістраваць шлюб у абноўленым, прыгожым памяшканні.
Немалую дапамогу аказалі таксама індывідуальныя прадпрымальнікі ІП Вішнеўскі Д.А. і ПБУП «ЖукМантажБуд». Дзякуючы прафесіяналізму і майстэрству гэтых людзей работа была выканана якасна. Курыравала правядзенне рамонтных работ кіраўнік спраў райвыканкама Алена Міхайлоўская.
Тыя, хто найбольш актыўна працаваў на аб’екце, падчас урачыстасці атрымалі заслужаныя ўзнагароды. Падзяка старшыні райвыканкама была ўручана майстру будаўніча-мантажных работ Капыльскага РБУ Ірыне Юрша, вадзіцелю ІП Вішнеўскі Д.А. Генадзю Шатроўскаму і дырэктару ПБУП «ЖукМантажБуд» Сяргею Жуку.
[caption id="attachment_69312" align="aligncenter" width="560"]
■ Падзяка ад старшыні райвыканкама Генадзю Шатроўскаму[/caption]
Адразу пасля адкрыцця ЗАГСа была перарэзана чырвоная стужка пры ўваходзе ў сквер маладых, кожны аб’ект у якім мае сваё значэнне. Алена Міхайлоўская прапанавала ўсім прысутным выпрабаваць на сабе звычаі, выканаць якія будзе прапанавана і будучым маладым падчас рэгістрацыі шлюбу.
Госці змаглі прайсці праз сімвалічную арку, загадаць запаветнае жаданне, завязаўшы пры гэтым стужачку на дрэва, пасядзець на манетах, кінуць іх у студню і пагушкацца на арэлях. У завяршэнне мерапрыемства госці змаглі пачаставацца святочным караваем.
■ Момент передачи подарков[/caption]
Ее инициатором и организатором выступил Белорусский республиканский союз молодежи. Участие в акции принял и районный Совет ветеранов.
В этот раз канцелярские принадлежности, необходимые для школы, председатель районного Совета ветеранов Казимира Гончар, и.о. первого секретаря РК ОО «БРСМ» Анастасия Козел и главный специалист РК ОО «БРСМ» Анастасия Давыденко вручили семье из Копыля, в которой воспитывается трое детей тринадцати, девяти и восьми лет.
Кристина ЖОГОЛЬ
■ Адзін з самых галоўных момантаў свята - ушанаванне занесеных у Кнігу працоўнай славы Капыльскага раёна[/caption]
Урачыстасць пачалася са з’яўлення на цэнтральнай плошчы Капыля байкераў са сцягамі і харэаграфічнай кампазіцыі.
Слова для ўрачыстага адкрыцця свята горада было дадзена кіраўніку Капыльскага раёна Анатолю Ліневічу. Анатоль Канстанцінавіч адзначыў, што гісторыя горада багатая, падзякаваў усім яго жыхарам за той уклад, які яны ўносяць у развіццё роднага краю, пажадаў, каб будучыя пакаленні прадоўжылі гэтыя слаўныя традыцыі.
Ганаровае права падняць сцяг горада было дадзена ветэранам працы Уладзіміру Касінскаму і Зінаідзе Мысінай.
З віншаваннямі да землякоў звярнулася і дэпутат парламента Людміла Ніжэвіч. Ад Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь яна ўзнагародзіла Ганаровымі граматамі дырэктара ДУА «Камсамольскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа» Васіля Труса, настаўніка дзяржаўнай установы адукацыі «Капыльская дзіцячая школа мастацтваў» Льва Канапляніка, урача функцыянальнай дыягностыкі УАЗ «Капыльская цэнтральная раённая бальніца» Ірыну Гулевіч, а Падзяку старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь уручыла ўрачу-метадысту арганізацыйна-метадычнага кабінета УАЗ «Капыльская цэнтральная раённая бальніца» Міхаілу Роўбуцю.
[caption id="attachment_69286" align="aligncenter" width="560"]
■ Людміла Ніжэвіч уручае Ганаровую грамату Ірыне Гулевіч[/caption]
Капылян са святам таксама павіншавалі госці з Расіі, Літвы, намеснік генеральнага дырэктара адкрытага акцыянернага таварыства «Беларуськалій» Міхаіл Сяўрук, благачынны цэркваў Капыльскай акругі протаіерэй Сергій Чарны. Адным з яскравых момантаў свята стала ўручэнне расійскімі гасцямі традыцыйнай арэнбургскай пуховай хусткі з выявамі гербаў Капыля і Арэнбурга, а Міхаіл Сяўрук уручыў сертыфікат на набыццё абсталявання для стаматалагічнага кабінета.
[caption id="attachment_69287" align="aligncenter" width="560"]
■ Анатоль Ліневіч атрымлівае ад Міхаіла Сяўрука сертыфікат на набыццё абсталявання для стаматалагічнага кабінета[/caption]
Затым на плошчы з’явілася карэта з князем і княгіняй, якія ўшанавалі тых, хто занесены ў Кнігу працоўнай славы Капыльскага раёна. Як мы паведамлялі раней, яна папоўнілася дзевяццю імёнамі нашых землякоў.
Вядома ж, нельга ўявіць жыццё нашага горада без прамысловых прадпрыемстваў і сферы абслугоўвання насельніцтва. Менавіта ім быў прысвечаны наступны тэматычны блок.
Прадоўжылі святочную дэманстрацыю маладыя сямейныя пары з усіх куткоў раёна, павіншавалі немаўлят, якія з’явіліся на свет напярэдадні дня нараджэння Капыля, прайшло дэфіле «Мая каляска — мая казка», якое падрыхтавалі бацькі выхаванцаў дзіцячых дашкольных устаноў горада.
Запамінальным стаў і парад дажыначных караваяў ад гаспадарак Капыльшчыны. Самы святочны, прыгожы і значны каравай быў прызначаны галоўнаму віноўніку ўрачыстасці — Капылю. Услед за ім святочнае шэсце накіравалася ў зону адпачынку.
Кожны блок праграмы суправаджаўся выступленнем самадзейных артыстаў Капыльшчыны і гасцей. Адны з іх — заслужаны аматарскі калектыў Беларусі, фальклорны ансамбль «Дударыкі» пад кіраўніцтвам нашага земляка Дзмітрыя Ровенскага.
Об этом Глава белорусского государства заявил в интервью телеканалу «Беларусь 1». Президенты подробно обсудили международную повестку — от взаимоотношений с Дональдом Трампом до частного визита на свадьбу австрийского министра иностранных дел. Как отметил Президент, для Беларуси крайне важна и чувствительна позиция России в мире. Она напрямую влияет на белорусскую экономику.
Вопреки расхожему мнению в прессе, лидеры не касались темы газа и кредитов по линии Евразийского фонда стабилизации и развития. Решения по ним уже приняты и должны исполняться. При этом Президент Беларуси озвучил такие узкие места в союзной повестке, как блокирование поставок белорусского продовольствия, дискриминация совместных предприятий в вопросе уплаты утилизационного сбора, квотирование, а по сути, вытеснение отечественных автоперевозчиков. Плюс вопросы реальной стоимости строительства БелАЭС и председательства в ОДКБ.
БелТА
Расширенную информацию и видео смотрите на сайте БелТА.