Бабаўнянскі сельвыканкам і цяпер арганізоўвае суботнікі па доглядзе парку, у якіх прымаюць удзел мясцовыя жыхары, прадстаўнікі арганізацый, размешчаных на тэрыторыі сельсавета. У прыватнасці, 13 красавіка настаяцель храма айцец Генадзь разам з прыхаджанамі і работнікамі сельвыканкама падсаджвалі новыя дрэўцы.
Сяргей КОЗЕЛ
■ Галоўны спецыяліст раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» Зоя Дайняк і першы сакратар Капыльскага РК ГА «БРСМ» Настасся Козел (у цэнтры) з актывістамі грамадскіх аб'яднанняў [/caption]
І саджалі яны торбах пухнаты, які ў нас больш вядомы як воцатнае дрэва. Выбар, зроблены на карысць яго, невыпадковы, бо галоўная асаблівасць — высокая дэкаратыўнасць з ранняй вясны і да лістападу, якая змяняецца на зімовыя ўпрыгажэнні — плады.
— Нам вельмі падабаецца саджаць дрэвы, таму мы з задавальненнем прынялі ўдзел у акцыі, — паведаміла капылянка Наталля Шатыка, якая прыйшла з сынам Елісеем. — У нас ёсць сямейная традыцыя: на дачы пры нараджэнні нашых дзяцей мы з мужам саджаем дрэвы. І як прыемна сёння любавацца шаснаццацігадовай светлай прыгажуняй лясоў — бярозай — і магутным васьмігадовым дубам, пасаджанымі ў гонар дачкі Ульяны і сына Елісея.
Удзел у акцыі прынялі і навучэнцы 9 «Б» класа СШ № 3 г. Капыля. Паводле слоў першага сакратара Капыльскага РК ГА «БРСМ» Настассі Козел, такія акцыі не толькі выхоўваюць у падрастаючага пакалення пачуццё адказнасці, але і павышаюць экалагічную культуру.
— Я стараюся рэгулярна ўдзельнічаць у акцыях па добраўпарадкаванні і азеляненні нашага горада, — дзеліцца дзевяцікласніца Ксенія Кандратовіч. — Мне падабаецца саджаць розныя расліны і перасаджваць пакаёвыя кветкі. Спадзяюся, што наша праца не пройдзе дарэмна і высаджаны намі торбах у хуткім часе парадуе капылян сваёй экзатычнай прыгажосцю.
Таццяна БОХАН
Пасадзіць дрэўцы запрасілі маладыя сем'і — Памяцько, Станкевічаў, Пархамовічаў, Тарасевічаў і Зарамбоўскіх. І, па словах непасрэдных удзельнікаў, яны ўнеслі свой уклад у азеляненне і добраўпарадкаванне тэрыторыі роднага горада: пасадзілі вечназялёную іглічную расліну — тую, якая азначае «дрэва жыцця».
Сям'я Памяцько прыняла ўдзел у акцыі ў поўным складзе.
— Вядома, што чалавеку неабходна пабудаваць дом, нарадзіць сына і пасадзіць дрэва, — адзначыла Святлана Памяцько. — У нашым жа выпадку кватэра ёсць, выхоўваем дваіх сыноў, цяпер закладваем алею сямейных дрэў. Гэта месца, куды мы зможам потым прыходзіць усе разам. І наш старэйшы сынуля Давід таксама будзе ганарыцца, што ў сваім маленькім узросце дапамагаў тату і маме пасадзіць гэтае дрэва.
Маладая сямейная пара Дзмітрыя і Станіславы Пархамовічаў з ЗАТ «Жыліхава», якая звязала сябе вузамі шлюбу ў студзені бягучага года, ганарыцца, што менавіта ім выпала магчымасць закласці алею сямейных дрэў.
— Кожны з нас змог пасадзіць сваё дрэва шчасця, — дзеліцца галава сямейства Дзмітрый. — Гэта не першае зялёнае насаджэнне, якое давялося высаджваць. Аднак асабліва сімвалічна адчуць сваё дачыненне да стварэння такога знакавага месца, якое закладваецца ў падтрымку сямейных каштоўнасцей. І гэта правільна, бо сям'я — самае галоўнае, што ў нас ёсць. І пакуль дзетак у нас няма, усё яшчэ наперадзе (смяецца — Аўт.), але гэтыя дрэўцы парадуюць не адно пакаленне дзяцей, а сама алея стане яшчэ адным упрыгажэннем горада.
Пад кожным маладым дрэўцам размешчана таблічка, дзе напісана прозвішча сям'і, якая яго пасадзіла. Удзельнікам на памяць начальнік аддзела ЗАГС Вікторыя Траяновіч уручыла сертыфікат (на здымку) аб гэтай падзеі, згодна з якім яны абавязваюцца даглядаць сваё дрэва і адзначаць з ім усе свае святы. А агульнае фота на памяць занатавала добрую справу маладых сем'яў праз магчымасць зрабіць горад яшчэ больш прыгожым.
Таццяна БОХАН
Сонечным, але зусім не па-веснавому халодным ранкам кіраўнікі раёна, арганізацый і прадпрыемстваў (на здымку) паказалі годны прыклад. На перакрыжаванні вуліц Русанкі і Савецкая, у напрамку на аграгарадок Пацейкі, была пасаджана Алея памяці з маладзенькіх ліп. 75 дрэўцаў як падзяка за 75 мірных гадоў.
[caption id="attachment_75854" align="aligncenter" width="580"]
■ У пасадцы дрэў прынялі ўдзел старшыня райвыканкама Анатоль Ліневіч і старшыня райсавета дэпутатаў Ірына Кісляк[/caption]
— Упэўнены, што такім чынам мы выказваем падзяку нашым дзядам, якія цаной свайго жыцця падарылі нам 75 гадоў пад мірным небам, — адзначыў старшыня райвыканкама Анатоль Ліневіч, які як сапраўдны лідар у ліку першых прыняў удзел у акцыі. — Пасадзіўшы маладыя дрэўцы, мы ўшаноўваем памяць нашых гераічных продкаў. Аднак пасадзіць ліпу — гэта, як кажуць, паўсправы. Трэба і даглядаць за ёй. Таму прыходзьце сюды з дзеткамі і ўнукамі, назірайце, як растуць вашы дрэўцы, калі трэба — палівайце.
Кожны з кіраўнікоў пасадзіў сваю ўласную (ды не адну) ліпу, старанна прысыпаўшы яе зямлёю і паліўшы вадзічкай. Калі прыйдзе час, дрэўцы ўпрыгожацца жоўта-белымі кветачкамі і насыцяць паветра крыху саладкаватым водарам.
Дзіяна ТКАЧЭНКА
Зараз, калі пачалася традыцыйная кампанія па добраўпарадкаванні, многія з карыстальнікаў інтэрнэт-павуціння зноў распачалі гвалт: дрэвы ўсюды высеклі, вакол — амаль пустыня. На першы погляд, гэтыя грамадзяне маюць рацыю, але… Але гэта толькі на першы погляд. Скажыце, паважаныя, калі ў вас псуецца адзенне ці мэбля або выходзіць са строю тэхніка, што вы робіце? Па-першае, рамантуеце, аднак, калі не дапамагае майстар, прыходзіцца мяняць на новую. На жаль, дрэвы таксама «выходзяць са строю», яны, як і людзі, маюць свой узрост. Мы прывыклі бачыць старыя ліпы, таполі, бярозы, якія доўгі час раслі на вуліцах і не толькі. Як бы ні было цяжка развітвацца з імі, трэба ра-зумець: іх час адышоў, прыйшла пара абнавіць нашу малую радзіму. І вельмі прыемна, калі за гэту справу бяромся разам, талакой, па старадаўняй беларускай традыцыі.
Дзіяна ТКАЧЭНКА