Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

Як хутка і найбольш вынікова здзейсніць вандроўку ў мінулае? Адказ просты — перагарнуць пажоўклыя старонкі газеты. Разам са своеасаблівым водарам настальгіі адчуваеш і незвычайны настрой той эпохі, таго часу. depositphotos_25231601-stock-photo-glasses-and-newspapers Год 1969 Раённая газета выходзіла тады чорна-белая, але супрацоўнікі прыклалі шмат намаганняў, каб яе старонкі сталі больш святочнымі, і надрукавалі іх двума колерамі: зялёным і чырвоным. Галоўная падзея 1 студзеня — на сцягу Савецкай Беларусі да двух ордэнаў Леніна далучыўся і ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі. Крыху ніжэй вялікімі літарамі «НЯХАЙ ЦВІЦЕ, МАЦНЕЕ БЕЛАРУСЬ!» і далей пра тое, як святкавала краіна. Віншуе з Новым годам і першы сакратар РК КПБ Л.Г. Абражэвіч. Сярод мясцовых навін — пра тое, як чыста і ўтульна ў хаце трактарыста саўгаса «Цімкавіцкі» Генадзя Ускірава, пра добраўпарадкаванне вёскі Лоцвіны, пра ажыўлены святочны гандаль у Грозаўскім прадуктовым магазіне. Рознакаляровымі агеньчыкамі заззяла яшчэ вышэйшая, чым летась, ёлка-прыгажуня на плошчы Калгасніка (цяпер Леніна). Тысячы прывітальных тэлеграм прынялі і перадалі тэлеграфісты раённага вузла сувязі. Сярод тых, хто прымаў і перадаваў віншаванні — Ніна Карачун. Ад імя вучняў Цялядавіцкай СШ дзесяцікласніца А. Фіцька павіншавала настаўнікаў А.У. Касуху, В.Ю. Жалкоўскага, І.П. Янушку і аднакласнікаў. Для тых, у каго ўжо быў тэлевізар, на апошняй старонцы надрукавана праграма перадач. Іх яшчэ зусім нямнога, і ідуць яны з 10 гадзін ранку да амаль 23.00 па адным канале. Цудоўным падарункам чытачам сталі вершы Анатоля Астрэйкі, Адама Русака і Валянціна Насевіча. Год 1979 Першая старонка сустракае фотакалажам Івана Ігнатчыка, на якім знайшлі свае месцы партрэты перадавікоў сельскай гаспадаркі, прамысловасці, культуры і іншых галін народнай гаспадаркі раёна. І зноў-такі віншаванне першага сакратара РК КПБ — Катко Д.Р. Працягваюць навагодні прывітальны марафон літаратары Мікола Хведаровіч, Адам Русак і Сцяпан Александровіч, заслужаны мастак РСФСР наш зямляк Пётр Розін, Герой Сацыялістычнай Працы, былая свінарка саўгаса «Крыніца» А. Трыгубовіч. Пра  выпуск звышпланавай прадукцыі рапартуе сакратар партыйнай арганізацыі Цімкавіцкага спіртзавода Л. Фурык. Добрым падарункам да Новага года для сям’і брыгадзіра брыгады фармоўшчыкаў завода жалезабетонных вырабаў Васіля Танко стала новая кватэра, якую атрымала яго сям’я ў 90-кватэрным доме па вуліцы Майскай (зараз вул. Янкі Купалы). Адметна, што напісала замалёўку Марыя Шалік — цяперашні галоўны рэдактар «СП» Марыя Шэіна. Пра перадавую свінарку Лоцвінскай свінатаварнай фермы Антаніну Міхайлаўну Іноніну расказвае ў сваім нарысе Казімір Кухарчык. А вось героем фотазамалёўкі В. Кашкана стаў галоўны ўрач Семежаўскай бальніцы Іван Іванавіч Дасюкевіч: «Дасюкевіч не лічыцца ні з чым для важнай справы. Дзякуючы яго нястомным клопатам, Семежаўская бальніца стала цяпер узорнай медыцынскай установай раёна. У сацыялістычным спаборніцтве за 1977 год яна заваявала першынство сярод сельскіх бальніц вобласці і прэміравана аўтамашынай». З паэтычных твораў — верш «Новы год» М. Макарчука. Год 1989 «Пад знакам абнаўлення» — пад такой назваю змешчана віншаванне першага сакратара РК КПБ Л.П. Грыбка. І тут жа, на першай старонцы, як даніна часу — «Трыбуна правафланговага: погляд на перабудову», дзе сваім вопытам дзеляцца клейшчыца, брыгадзір першай змены цэха гумава-тэхнічных вырабаў завода ГТВ Валянціна Собаль і звеннявы, буракавод калгаса «Семежава», кавалер ордэна Леніна Іван Лянько. Да 70-годдзя БССР змешчаны працяг дакументальнай аповесці Эрнеста Ялугіна «Пасля нябыту», прысвечанай жыццю знакамітага земляка Цішкі Гартнага. А васьмікласніца СШ № 1 г. Капыля, член клуба «Проба пяра» Святлана Шулешка расказала пра тое, як ушаноўваюць яго памяць на радзіме, дакладней, пра выставу, прысвечаную жыццю Цішкі Гартнага. Шмат імёнаў перадавых землякоў, чыёй працай ганарыцца Капыльшчына, успамінаецца ў святочным нумары. Гэта і дырэктар СШ № 2 г. Капыля Барыс Багдановіч, і рабочыя завода жалезабетонных вырабаў фармоўшчык А. Паўлаў, арматуршчыкі А. Траццяк і А. Роцька, электразваршчык Н. Карначова. Тут жа і пра дзейнасць самой раёнкі. Вось у клубе цікавых сустрэч ідзе размова са Станіславам і Таццянай Чарнушэвічамі, якія працавалі ў Мангольскай Народнай Рэспубліцы. Выказваюць супрацоўнікі «Слава працы» падзяку і сваім пазаштатным аўтарам І.М. Холаду, У.М. Калацкаму, А.А. Кандыбовічу, Р.Ф. Стэльмаху, Д.А. Янчыку, С.Л. Прылепцы, юнаму карэспандэнту Л. Латкінай. На апошняй старонцы загадчык Лясноўскай бібліятэкі Уладзімір Коўш маляўніча і творча расказвае пра ансамбль «Нёманцы», які ў 1988 годзе адзначыў свой паўвекавы юбілей. Старонкі гартала Дзіяна ТКАЧЭНКА
Спеть любимые песни, поводить хороводы возле нарядно украшенной красавицы елки и познакомиться с веселыми сказочными героями смогли дети во время новогоднего утренника, который проходил в районном центре культуры. IMG_8490 На праздник были приглашены дети, оставшиеся без попечения родителей, дети-сироты и инвалиды. С наступающими праздниками ребят и их родителей пришли поздравить председатель Копыльского райисполкома Анатолий Линевич и начальник управления государственной социальной поддержки и социального обслуживания комитета по труду, занятости и социальной защите облисполкома Марина Гурченко. — Новый год — это время, когда сбываются все желания, особенно детские. Вы с нетерпением ждали этого праздника, потому что он несет обилие подарков, внимания, радости и волшебства. Хочу пожелать вам успехов, счастливых улыбок и как можно больше радостных моментов. Пусть 2019 год принесет только хорошее, — обратился к маленьким зрителям глава района. Во время театрализованного представления, организованного сотрудниками РЦК, детки смогли познакомиться со сказочными героями Вьюгой и Королевой Ночи. А ученице школы волшебства Машеньке помогли спасти Новый год от злой колдуньи Морганы. После новогодней сказки детки вместе с полюбившимися героями, а также Дедом Морозом и Снегурочкой водили хороводы возле елки, пели песни, танцевали и рассказывали стихотворения. Помимо развлекательной программы в этот день ребята получили новогодние подарки. Кристина ЖОГОЛЬ
Встреча информационно-пропагандистской группы под руководством заместителя председателя райисполкома Александра Липницкого состоялась с сотрудниками Семежевской участковой больницы. inf3Во время встречи обсуждалась тема дня информирования, посвященная доступности жилья как приоритетной задачи социальной политики, также шел разговор и на другие актуальные для нашего района темы. Александр Липницкий основное внимание уделил демографической ситуации. Он подчеркнул, что необходимо следить за своими детьми, и особенно во время зимних каникул, а на медицинских работников возложена особая миссия — следить за здоровьем односельчан. Начальник РОЧС Виталий Ильючик не только рассказал о правилах безопасного поведения на льду и об аккуратном использовании фейерверков, но и показал видеофильм. Темой выступления начальника ОГАИ Михаила Мельниченко явилась безопасность на дорогах, и особенно в зимнее время. Продолжением встречи стало посещение Семежевского УПК д/с – СШ им. М.С. Высоцкого. Ребята с интересом и довольно активно отвечали на вопросы, которые им задавали. Приятным сюрпризом для учеников стало появление ростовой куклы Спасайки. Благодаря участию такого персонажа ребята еще раз вспомнили основные правила безопасности и, правильно ответив на вопросы, получали подарки от сотрудников РОЧС. Диана ТКАЧЕНКО
Старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Кісляк разам з членамі сваёй інфармацыйна-прапагандысцкай групы правяла сустрэчу з працоўным калектывам філіяла «Мінаблдарбуд» – «ДРБУ № 124». 4ee0c25000b42ff8a0337531475a9f9dКіраўнік дэпутацкага корпуса Капыльшчыны пазнаёміла з вынікамі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна, расказала аб будаўніцтве жылля і яго даступнасці. Цікавая і карысная інфармацыя прагучала і ад намесніка галоўнага ўрача УАЗ «Капыльская ЦРБ» Марыны Гайдзель, в.а. намесніка старшыні Капыльскага райспажыўтаварыства па кадрах Святланы Душэўскай. Асаблівая ўвага была звернута на захаванне бяспекі: пажарнай, дарожнай, забарону выхаду на лёд і г.д. Былі абмеркаваны і ўзнятыя пытанні. У прыватнасці, працаўнікі дарожнай службы цікавіліся перспектывамі развіцця раёна (стварэнне новых прадпрыемстваў), далейшага добраўпарадкавання і абустройства горада, будаўніцтва гіпермаркета ў Капылі. Сяргей КОЗЕЛ
Страница 3279 из 4848