Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

У філіяле «Лакнея»  УП «ПрыортрансАгра», як і ў іншых сельскагаспадарчых арганізацыях раёна, нягледзячы на зменлівае надвор’е, ідзе сяўба яравых збожжавых культур. Першымі засяваюць высокія месцы, каб пакласці зерне ў больш прагрэтую сонцам зямлю і паспець «ухапіць» вільгаць. [caption id="attachment_87616" align="aligncenter" width="740"] ■ Намеснік дырэктара Аляксандр Пілецкі (справа) і механізатар Сяргей Давідоўскі[/caption] — Першым мы пасеялі авёс, пад які адведзена 50 гектараў, — расказвае намеснік дырэктара па раслінаводстве філіяла «Лакнея» Аляксандр Пілецкі. — А ўсяго нам неабходна раннія яравыя збожжавыя і зернебабовыя пасеяць на плошчы 600 гектараў.  Акрамя аўса, 450  гектараў ячменю, 100 — зернебабовых культур і 123 — аднагадовых траў. Пры добрым раскладзе спраў сяўбу яравых збожжавых плануем правесці да канца гэтага тыдня. Значны задзел для веснавых палявых работ у  сельгасарганізацыі быў зроблены яшчэ з восені. Паднялі зябліва, што зараз дазваляе паскорыць работы ў полі. Цяпер гэтыя глебы застаецца толькі кульцівіраваць, што і робіць зараз адказны механізатар Сяргей Давідоўскі. Ён на трактары «Фэндт-9033» з васьміметровым глебаапрацоўчым агрэгатам «Лемкен» за дзень падрыхтоўвае каля 40 гектараў палеткаў. Тут жа, ва ўрочышчы Пятрылава, вядзе сяўбу ячменю элітнага гатунку Фэст яшчэ адзін вопытны механізатар Аляксандр Карпучок. На сваім энерганасычаным «Фэндце» з пасяўным агрэгатам «Лемкен» ён засявае гектар за гектарам. Аляксандр на сёлетняй пасяўной — не навічок. Працуе ў філіяле яшчэ з маладосці, ведае ўсе сакрэты апрацоўкі глебы, імкнецца захоўваць тэхналогію сяўбы. Сёлета ў гаспадарцы хапае ўгнаенняў. Сяўба вядзецца ў добра падрыхтаваную глебу, падсілкаваную каліем, азотам і фосфарам. У дастатковай колькасці забяспечаны і насеннем, спраўна працуе тэхніка. «Настрой на працу — добры, пазітыўны, калі не мы, то хто за нас пасее?» — у размове разважаў мужчына. І папрасіў нас хутчэй закончыць гаворку, бо трактар чакае… Спецыялісты агранамічнай службы гаспадаркі лічаць, што азімыя збожжавыя перазімавалі нядрэнна. Зараз, каб атрымаць іх добры  ўраджай, трэба своечасова правесці  хімпраполку і падкарміць расліны азотнымі ўгнаеннямі, чым таксама паспяхова займаюцца ў сельгаспрадпрыемстве. [caption id="attachment_87617" align="aligncenter" width="740"] ■ Механізатар Аляксандр Карпучок[/caption] — Працоўны дзень імкнёмся арганізаваць так, каб тэхніка была на полі з раніцы да позняга вечара, — прадаўжае Аляксандр Пілецкі. — Механізатары ў машынна-трактарным парку ўжо дзесьці з сямі гадзін раніцы: праходзяць агляд медыка, атрымліваюць пуцявыя лісты, запраўляюць тэхніку. З першага дня пасяўной арганізавана гарачае двухразовае харчаванне працаўнікоў у полі. У гаспадарцы ёсць свая сталовая, і мясцовыя повары гатуюць для працаўнікоў смачныя абеды. У святле апошніх падзей барацьбы з віруснымі інфекцыямі ёсць магчымасць памыць рукі, апрацаваць іх дэзынфіцыруючымі сродкамі. Дарэчы, антысептыкі закуплены гаспадаркай і для ўсіх мехдвароў і ферм. Сяргей КОЗЕЛ
В соответствии с Указом Президента Республики Беларусь № 491 от 30.12.2019 года «Об оказании единовременной материальной помощи» и в связи с празднованием 75-й годовщины Победы советского народа в Великой Отечественной войне единовременную  материальную помощь получат ветераны Великой Отечественной войны и лица, пострадавшие от ее последствий. – Выплаты будут производиться в период с 1 апреля по 1 мая текущего года, – отмечает заместитель начальника управления по труду, занятости и социальной защите райисполкома Валентина Давидчик. – Ее получателями в Копыльском районе станут 34 человека. Выплата материальной помощи будет производиться в порядке, установленном законодательством для выплаты пенсий. Татьяна БОХАН
Принято решение о продлении в Беларуси на неделю весенних школьных каникул. Об этом БЕЛТА сообщили в Администрации Президента Беларуси. Министр образования Игорь Карпенко доложил Президенту Беларуси Александру Лукашенко о ситуации, собрав предварительно мнения и обращения родителей учеников. Окончательное решение принято - каникулы будут продлены на неделю. Министерство образования информирует, что сроки весенних каникул продляются на 6 дней - с 6 по 11 апреля включительно. Образовательный процесс в четвертой четверти будет осуществляться с 13 апреля по 30 мая 2020 года. Как сообщалось БЕЛТА, накануне во время общения с представителями СМИ Александр Лукашенко сообщил, что, скорее всего, примет решение о продлении весенних школьных каникул. "Я в этой ситуации сам нахожусь, как отец. И я считаю, что требования продлить каникулы со стороны родителей, медицины - это неправильно. Но когда-то я сказал, что мы не будем довлеть над родителями. Это их дети, их жизнь. И как они примут решение в этом коронапсихозе, так и будет. Поэтому я категорически против, я не согласен, что надо ребенка изъять из детского сада или школы, продлив каникулы. Но коль пообещал, что будет так, как просят родители, так и будет", - подчеркнул глава государства. "Скорее всего, мы продлим на неделю каникулы. Исключительно потому, что этого хотят родители и не все отпускают детей в школу в этот период. Я понимаю родителей. Тут здоровый человек без детей заболеет от того, что происходит вокруг", - добавил Александр Лукашенко 3 апреля во время общения с журналистами.
На тэрыторыі Бабаўнянскага сельсавета работы па навядзенні парадку на зямлі вядуцца ў адпаведнасці з зацверджаным планам мерапрыемстваў па развіцці тэрыторый населеных пунктаў на 2020 год. З пачатку года, як паведаміла старшыня Бабаўнянскага сельвыканкама Ірына Запольская, расчышчана ад хмызнякоў 60 сотак на грамадзянскіх могілках у в. Бабоўня. На вуліцы Паштовай высечаны парасткі на трох пустуючых участках, у хуткім часе непадалёку будзе захаваны былы кар’ер. Падчас суботнікаў сіламі работнікаў сацыяльнай сферы, сельвыканкама, сельгаспрадпрыемства прыбіралася лісце ў парку каля будынка сельвыканкама, каля шматкватэрных дамоў у Бабоўні. Наводзіўся парадак каля адміністрацыйных будынкаў гаспадаркі і мясцовых школ. Пачалася расчыстка пустуючых участкаў па вул. Савецкай у Пясочным, у в. Навасёлкі — знос старых агароджаў. Захаваны фундамент па вул. Юбілейнай у Лясным. Вялікую дапамогу сельвыканкаму ў справах аказвае УП «ПІК-Лясное». Падчас суботнікаў ва ўсіх населеных пунктах праводзіцца збор смецця. На грамадзянскіх могілках у Пясочным высечана 30 сотак хмызняку. А вось у в. Язвіны да гэтай справы, а таксама ўстаноўкі 100 м агароджы падключыліся грамадзяне, родныя якіх пахаваны на мясцовых могілках. Як адзначыла Ірына Запольская, у планах застаецца ўстаноўка лавачак, пракладка дарожак у парку ў Лясным, а таксама абустройства там жа дзіцячай пляцоўкі. Сяргей КОЗЕЛ
Сёлета капыльская газета «Слава працы» адзначыць 90-годдзе свайго выдання. Пра што пісала раёнка ў розныя гады ў красавіку. У вытрымках з тэкстаў захаваны стыль і арфаграфія таго часу. 1965 г. Новы саўгас На базе калгаса імя Калініна і адкормачнага пункта райканторы «Заготжывёла» створан новы саўгас «Цімкавічы». Новая гаспадарка будзе спецыялізавацца па адкорму буйной рагатай жывёлы. І. СЫЦІК 1970 г. Словы ад сэрца Я – старая жанчына. За жыццё шмат пабачыла і гора, і радасці. Яшчэ дзяўчынкай страціла родных, гадавалася ў прыюце, а калі падрасла, прыйшлося зарабляць на жыццё батрацкай працай у кулакоў. Калі ў 1929 годзе арганізаваўся калгас, я, нягледзячы на пагрозы кулакоў, адразу ўступіла ў яго. Багацеў калгас, усё больш заможна сталі жыць калгаснікі. Настала для хлебаробаў сапраўднае шчасце. Я ад усяго сэрца хачу падзякаваць роднай Камуністычнай партыі за клопаты аб нас, калгасніках, за шчаслівае жыццё. З. ПЛЯВАКА, жыхарка вёскі Семежава 1975 г. Наперадзе гумавы Калектыў цэха гумавых вырабаў утрымлівае першынство сярод цэхаў і аддзяленняў райпрамкамбіната. Спорыцца праца клейшчыц Галіны Сярэдзіч, Браніславы Зяньковіч, вальцоўшчыкаў Уладзіміра Казлова, Антона Саковіча і іншых рабочых. Яны сталі на працоўную вахту ў гонар 30-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Сацыялістычнае спаборніцтва абутнікоў прыносіць багаты плён –  сакавіцкі план па вырабу гумавых боцікаў выканан на 119,4 працэнта. Замест 51 тысячы імі выпушчана 58,8 тысячы пар боцікаў. А. ЗЯНЬКЕВІЧ, старшы эканаміст райпрамкамбіната 1980 г.  Гароднінаводы пачалі сяўбу Яшчэ няпоўнасцю растаў снег, а ў парніках нашага саўгаса дружна зазелянелі ўсходы расады ранняй капусты. Насенне яе высеяна ў сарака рамах. Сяўба ў парніках у разгары – рабочыя высяваюць насенне расады памідораў і позняй капусты. Вядуцца работы па набіўцы парнікоў, накрываюцца цяпліцы для пікіравання расады. П. СКРЫГАН, галоўны аграном саўгаса «Доктаравічы» 1986 г. «Хто не верыць – няхай праверыць» «Калі хочаш ты бяды, дык праедзь ля Каляды». Пад такім рыфмаваным загалоўкам я летась пісаў у «Асцюках» пра непралазную багну, што вымясілі колы аўтатранспарту на ўскраіне вёскі Навасёлкі калгаса «1 Мая». Сатыра дапамагла выправіць становішча, але толькі на адзін год. Цяпер жа ля хаты дзядзькі Каляды зноў утварылася сапраўднае балота. Хто гэтаму не верыць, можа праверыць. А праверку ў першую чаргу павінны зрабіць кіраўнікі раённага вытворчага аб’яднання «Сельгасхіміі». Менавіта коламі іх аўтатранспарту ўтворана непралазная багна. М . МАКАРЧУК Падрыхтавала Марыя ШЭІНА
Страница 2752 из 4926