Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

35

В филиале "Лакнея" продолжаются весенние посевные работы

05.04.2020
У філіяле «Лакнея»  УП «ПрыортрансАгра», як і ў іншых сельскагаспадарчых арганізацыях раёна, нягледзячы на зменлівае надвор’е, ідзе сяўба яравых збожжавых культур. Першымі засяваюць высокія месцы, каб пакласці зерне ў больш прагрэтую сонцам зямлю і паспець «ухапіць» вільгаць. [caption id="attachment_87616" align="aligncenter" width="740"] ■ Намеснік дырэктара Аляксандр Пілецкі (справа) і механізатар Сяргей Давідоўскі[/caption] — Першым мы пасеялі авёс, пад які адведзена 50 гектараў, — расказвае намеснік дырэктара па раслінаводстве філіяла «Лакнея» Аляксандр Пілецкі. — А ўсяго нам неабходна раннія яравыя збожжавыя і зернебабовыя пасеяць на плошчы 600 гектараў.  Акрамя аўса, 450  гектараў ячменю, 100 — зернебабовых культур і 123 — аднагадовых траў. Пры добрым раскладзе спраў сяўбу яравых збожжавых плануем правесці да канца гэтага тыдня. Значны задзел для веснавых палявых работ у  сельгасарганізацыі быў зроблены яшчэ з восені. Паднялі зябліва, што зараз дазваляе паскорыць работы ў полі. Цяпер гэтыя глебы застаецца толькі кульцівіраваць, што і робіць зараз адказны механізатар Сяргей Давідоўскі. Ён на трактары «Фэндт-9033» з васьміметровым глебаапрацоўчым агрэгатам «Лемкен» за дзень падрыхтоўвае каля 40 гектараў палеткаў. Тут жа, ва ўрочышчы Пятрылава, вядзе сяўбу ячменю элітнага гатунку Фэст яшчэ адзін вопытны механізатар Аляксандр Карпучок. На сваім энерганасычаным «Фэндце» з пасяўным агрэгатам «Лемкен» ён засявае гектар за гектарам. Аляксандр на сёлетняй пасяўной — не навічок. Працуе ў філіяле яшчэ з маладосці, ведае ўсе сакрэты апрацоўкі глебы, імкнецца захоўваць тэхналогію сяўбы. Сёлета ў гаспадарцы хапае ўгнаенняў. Сяўба вядзецца ў добра падрыхтаваную глебу, падсілкаваную каліем, азотам і фосфарам. У дастатковай колькасці забяспечаны і насеннем, спраўна працуе тэхніка. «Настрой на працу — добры, пазітыўны, калі не мы, то хто за нас пасее?» — у размове разважаў мужчына. І папрасіў нас хутчэй закончыць гаворку, бо трактар чакае… Спецыялісты агранамічнай службы гаспадаркі лічаць, што азімыя збожжавыя перазімавалі нядрэнна. Зараз, каб атрымаць іх добры  ўраджай, трэба своечасова правесці  хімпраполку і падкарміць расліны азотнымі ўгнаеннямі, чым таксама паспяхова займаюцца ў сельгаспрадпрыемстве. [caption id="attachment_87617" align="aligncenter" width="740"] ■ Механізатар Аляксандр Карпучок[/caption] — Працоўны дзень імкнёмся арганізаваць так, каб тэхніка была на полі з раніцы да позняга вечара, — прадаўжае Аляксандр Пілецкі. — Механізатары ў машынна-трактарным парку ўжо дзесьці з сямі гадзін раніцы: праходзяць агляд медыка, атрымліваюць пуцявыя лісты, запраўляюць тэхніку. З першага дня пасяўной арганізавана гарачае двухразовае харчаванне працаўнікоў у полі. У гаспадарцы ёсць свая сталовая, і мясцовыя повары гатуюць для працаўнікоў смачныя абеды. У святле апошніх падзей барацьбы з віруснымі інфекцыямі ёсць магчымасць памыць рукі, апрацаваць іх дэзынфіцыруючымі сродкамі. Дарэчы, антысептыкі закуплены гаспадаркай і для ўсіх мехдвароў і ферм. Сяргей КОЗЕЛ

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей