Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

Дырэктар дзяржаўнай вопытнай лесагаспадарчай установы «Капыльскі вопытны лясгас» Сяргей Станіслававіч Ульдзіновіч узнагароджаны Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь. [caption id="attachment_90064" align="aligncenter" width="613"] Сяргей Ульдзіновіч[/caption] Адпаведная пастанова Саўміна № 318 падпісана 28 мая 2020 года. Такой высокай узнагароды кіраўнік адной з лепшых лесагаспадарчых устаноў Міншчыны ўдастоены за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны ўклад у развіццё лясной гаспадаркі. Сяргей Станіслававіч з’яўляецца прадстаўніком дынастыі лесаводаў. У галіне з 2002 года. Першым працоўным месцам стаў Краснапольскі лясгас Магілёўскай вобласці, куды ён пасля заканчэння Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта быў прызначаны інжынерам-лесапатолагам. Затым была праца ў ДЛГУ «Уздзенскі лясгас», дзе прайшоў шлях ад майстра лесу да галоўнага ляснічага. А ў 2009-м дваццацідзевяцігадовы Сяргей Ульдзіновіч узначаліў капыльскі лясгас – на той час гэта быў самы малады дырэктар лясгаса ў галіне. Дакладны эканамічны разлік, прафесійны падыход у вырашэнні вытворчых пытанняў, навядзенне парадку ва ўсіх структурных падраздзяленнях, бездакорнае выкананне фінансавай і выканальніцкай дысцыпліны, якія сталі асноўнымі напрамкамі дзейнасці маладога дырэктара, дазволілі ў хуткім часе Капыльскаму вопытнаму лясгасу трывала ўмацавацца ў тройцы-пяцёрцы лепшых лесагаспадарчых устаноў не толькі вобласці, але і рэспублікі. Шмат было зроблена ў лясгасе за апошнія пяць гадоў. Можна толькі радком нагадаць самыя значныя аб’екты: пастаянны лясны гадавальнік, дэндрапарк, фазанарый, майстарскі ўчастак па вытворчасці паліўных гранул. Пастаянна праводзіцца мадэрнізацыя цэха лесаперапрацоўкі, сапраўдным упрыгажэннем горада стаў 20-кватэрны дом, у якім у хуткім часе будуць адзначаць наваселле працаўнікі лясгаса. Лесагаспадарчая ўстанова забяспечвае работай больш за 300 спецыялістаў. І кожны сёння атрымлівае дастойную зарплату. Пра стабільную работу калектыву сведчаць і даныя пра выкананне асноўных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця за першы квартал гэтага года. Так, выручка ад рэалізацыі прадукцыі, работ, паслуг склала 3 млн 757 тыс. рублёў пры плане 2,9 млн. Гэта 129,1% да вынікаў першага квартала мінулага года. Рэнтабельнасць рэалізаванай прадукцыі, работ і паслуг склала 33,1%. Пастаўлена прадукцыі на экспарт на суму 1 млн 59 тыс. долараў ЗША. Паступленні ад вядзення лясной і паляўнічай гаспадаркі атрыманы ў суме 831 рубель. Сярэднямесячная заработная плата – 1330 рублёў. Менавіта таму Капыльскі вопытны лясгас прызнаны лепшым у абласным спаборніцтве па выкананні паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця лясной гаспадаркі за І квартал 2020 года сярод працоўных калектываў лясгасаў, на першай пазіцыі апынуўся і калектыў цэха дрэваапрацоўкі Капыльскага вопытнага лясгаса. А яшчэ Сяргей Ульдзіновіч – прызнаваўся «Чалавекам года Міншчыны», з’яўляецца дэпутатам Мінскага абласнога Савета дэпутатаў, што таксама накладвае пэўную адказнасць. І не толькі за свой працоўны калектыў, але і за выбаршчыкаў, якія ў свой час аддалі за яго голас. Маргарыта САКОВІЧ Фота Дзіяны ТКАЧЭНКІ
Гэта традыцыйнае мерапрыемства, і праводзіцца яно ўжо чацвёрты год у апошні дзень мая. На гэты раз ініцыятары такой добрай справы – Капыльская раённая арганізацыя Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа і раённы цэнтр культуры – сутыкнуліся са шматлікімі перашкодамі. Па-першае, неспрыяльная эпідэмічная сітуацыя не дазволіла сабрацца ў глядзельнай зале РЦК, як гэта адбывалася заўсёды. Да таго ж складанасцей дабавіла надвор’е: дождж і пранізлівы вецер, якія гаспадарылі ў Капылі папярэднія суткі, не збіраліся здавацца і нядзельным днём. Аднак, нягледзячы на ўсе выбрыкі нябеснай канцылярыі, канцэрт адбыўся. І няхай не так шмат было гледачоў, артысты выступалі так, нібы яны знаходзіліся на самай шыкоўнай сцэне і іх сустракалі гучнымі авацыямі сотні і сотні гледачоў. Спявалі – пранікнёна, ігралі – ад душы, і іскрамётны гумар з вуснаў чытальнікаў жартаўлівых маналогаў таксама прымушаў забыцца на холад. А скарбонка, куды ўсе жадаючыя клалі грошы, з кожнай мінутай станавілася ўсё больш важкай. [caption id="attachment_90059" align="aligncenter" width="840"] ■ Папаўняецца скарбонка[/caption] – Кожны год сродкі, якія мы збіраем падчас такіх дабрачынных канцэртаў, накіроўваем на нейкія добрыя справы, – расказвае Валянціна Зарамбоўская, кіраўнік ініцыятыўнай групы «Дабрадзеі», створанай пры раённым цэнтры культуры. – Сёлета вырашылі перадаць усе грошы на патрэбы Капыльскай цэнтральнай раённай бальніцы, каб неяк падтрымаць медыкаў у гэтых няпростых умовах. Спадзяёмся, што гэта дадасць ім сілы ў барацьбе з каранавіруснай інфекцыяй і ўмацуе пачуццё вялікай значымасці сваёй працы. У мерапрыемстве прынялі ўдзел супрацоўнікі раённага цэнтра культуры, актыўныя ўдзельнікі народных калектываў, творчых аматарскіх аб’яднанняў, якія працуюць пры нашых установах культуры, і, вядома ж, члены і валанцёры Капыльскай раённай арганізацыі ГА Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа. У размову ўступіла і Ніна Жук, старшыня гэтай раённай грамадскай арганізацыі, якая адзначыла, што ахвяраванні збіралі не толькі ў дзень канцэрта. Напярэдадні мерапрыемства актыўны ўдзел у зборы сродкаў узялі валанцёры Чырвонага Крыжа, члены ініцыятыўнай групы «Дабрадзеі» Валянціна Базаркіна, Кацярына Макарава, Ларыса Чайка, Тамара Вайтовіч, Лідзія Фінкевіч, Людміла Касцюк і Ніна Татарынчык. Яны са скарбонкамі ў руках прайшліся па вуліцах горада. Людзі не засталіся абыякавымі да гэтай добрай справы: ахвяравалі грошы, хто колькі мог, і прасілі перадаць словы падтрымкі нашым медыцынскім работнікам. [caption id="attachment_90060" align="aligncenter" width="840"] ■ Вядучыя канцэрта Наталля Раеўская і Святлана Шчукіна[/caption] Ніна Паўлаўна і Валянціна Сцяпанаўна выказалі шчырую ўдзячнасць усім валанцёрам і неабыякавым жыхарам Капыльшчыны, якія прычыніліся да гэтай дабрачыннай акцыі. Маргарыта САКОВІЧ
Анализ дорожной обстановки свидетельствует, что на территории Минской области сохраняется негативная тенденция роста такого вида происшествий, как лобовые столкновения. Одной из предпосылок совершения отмеченных дорожных трагедий является нарушение правил обгона и выезд на полосу встречного движения. Как правило, указанные происшествия влекут за собой значительную тяжесть последствий и имеют большой общественный резонанс. В целях повышения эффективности принимаемых органами внутренних дел мер по обеспечению безопасности участников дорожного движения и профилактике аварийности с 6 по 9 июня 2020 года на территории Минской области проводится профилактическая акция «Безопасный обгон». ГАИ предупреждает, что в период профилактической акции «Безопасный обгон» к нарушителям-лихачам будут применяться самые строгие меры административного взыскания. Владимир Коптяев, Старший инспектор ДПС ОГАИ Копыльского РОВД
10 июня с 11:00 до 12:00 часов начальником управления по гражданству и миграции УВД Минского облисполкома полковником милиции Курнышом Александром Ивановичем будет осуществляться «прямая телефонная линия» по тел. 8-017 2290568 с разъяснением вопросов, касающихся деятельности подразделений по гражданству и миграции.
В России определены избирательные участки для голосования на предстоящих выборах Президента Республики Беларусь, сообщили в пресс-службе посольства Беларуси в РФ, сообщает БЕЛТА. Голосование будет проведено в трех российских городах: Москве, Санкт-Петербурге и Калининграде. «В соответствии с Избирательным кодексом Беларуси для проведения голосования по выборам Президента Республики Беларусь в 2020 году на территории Российской Федерации образованы три избирательных участка», – проинформировали в дипмиссии. Для голосования граждан Беларуси, пребывающих на территории консульского округа посольства Беларуси в России, с границами – территория Российской Федерации, определены следующие места нахождения участков: посольство Республики Беларусь в Российской Федерации (101990, г. Москва, ул. Маросейка, д. 17/6, строение 3); отделение посольства в Санкт-Петербурге (191124, г. Санкт-Петербург, ул. Бонч-Бруевича, д. 3); отделение посольства в Калининграде (236010, г. Калининград, ул. Дмитрия Донского, д. 35а).
Страница 2574 из 4858