Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

В пятницу, 21 августа, по востоку Минской области пройдут дожди, местами прогремят грозы. В ночные и утренние часы в отдельных районах страны будут сгущаться туманы. Ветер прогнозируется переменных направлений, слабый, при грозах порывистый. Температура воздуха ночью составит 11-17 градусов выше нуля. Днем будет 17-23 градуса тепла, а по юго-западу, где будет много солнца, воздух прогреется до плюс 24-29. Фото Павла ШЕИНА
2019 год у Беларусі праходзіць пад знакам Года малой радзімы. Для мясцовых сельвыканкамаў гэта дадатковы стымул да дзеяння па навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні населеных пунктаў. – Мерапрыемствы, накіраваныя на навядзенне парадку і добраўпарадкаванне сельскіх тэрыторый, вядуцца сістэматычна і ахопліваюць усе населеныя пункты сельсавета, – адзначае старшыня Цімкавіцкага сельвыканкама Алена Острыкава. – Ранняй вясной наведзены парадак на падведамасных тэрыторыях, абноўлены фасады некаторых будынкаў. Выдалена звыш 180 аварыйных дрэў, хмызняковы і драўняны параснік на могілках, ля асобных пустых дамоў. З пачатку гэтага года знесены адзін стары дом, тры знаходзяцца ў стадыі разборкі, па шасці афармляюцца дакументы. Накіраваны лісты аб неабходнасці навесці парадак на прыдамавых тэрыторыях 125 спадчыннікам і ўласнікам будынкаў, у тым ліку і старых. На працягу гэтай работы асаблівая ўвага надаецца рамонту і ўстаноўцы агароджаў, зносу пустуючых дамоў і ўключэнню ўрадлівых зямель у севазварот, ўладкаванню пляцовак і кантэйнераў для збору смецця і шэрагу іншых мерапрыемстваў. [caption id="attachment_93252" align="alignleft" width="268"] ■ Алена Острыкава[/caption] – У пытанні рэалізацыі мерапрыемстваў Указа № 357 арыентуемся на практыку ўзаемадзеяння сельвыканкамаў, сельгасарганізацый, РАУС, арганізацый, замацаваных за пустымі дамамі, і, вядома ж, саміх жыхароў, – адзначыла Алена Острыкава. – Усё павінна быць канкрэтна: альбо грамадзяне даглядаюць за пабудовамі, альбо адмаўляюцца ад правоў на іх. Пры адсутнасці паразумення ёсць дзейсны метад – прадпісанні аб ухіленні парушэнняў, а за імі – меры адміністрацыйнага ўздзеяння. Неабходна разумець: рацыянальнае і гаспадарчае выкарыстанне зямлі, чысціня і парадак у кожным куточку малой радзімы – адказнасць кожнага з тых, хто жыве ў нашым краі. Вядома, што першае ўражанне аб населеным пункце складваецца зыходзячы з парадку на вуліцах, прыдамавых участках і за іх межамі. А калі гэты пункт яшчэ і першы на мяжы з суседнім раёнам? То яго ўвогуле можна лічыць так званымі варотамі рэгіёну. Таму вялікая ўвага сёлета надаецца в. Кукавічы, дзе пры дапамозе філіяла «В. Раёўка» вядзецца работа на пустых участках. Пад кантролем трымаюцца землі, якія падрыхтаваны для ўключэння ў сельгасабарот. Яны павінны быць чыстымі і дагледжанымі. Пасля выдалення дрэў і хмызняковага парасніку землі неабходна далучаць у суцэльны масіў. Цэнтр мясцовай гаспадаркі – в. В. Раёўка – таксама можна лічыць уязным пунктам, праз які праходзіць траса на Нясвіж. Сёлета па вул. Цэнтральнай расчышчана пяць пустых участкаў, па вул. Школьнай адзін да канца рэканструяваны домік будзе перададзены сям’і, якая мае патрэбу. У планах кіраўніка філіяла Івана Дамашэвіча кожны год аднаўленне закінутага жылля. Вядуцца падрыхтоўчыя работы па рэалізацыі праекта па абустройстве крынічкі ў В. Раёўцы. Як вядома, сёлета па ініцыятыве Івана Віктаравіча быў закладзены вінаграднік, у бліжэйшых планах – стварэнне пчальніка. Вялікія работы праведзены па выразцы і раскарчоўцы старога саду, зямля ўжо ўведзена ў севазварот. Маштабныя работы з дапамогай гаспадаркі чакаюцца і па добраўпарадкаванні могілак. Як адзначыла Алена Мечыславаўна, работы па навядзенні парадку вядуцца і ў іншых населеных пунктах сельсавета. Так, да 120-годдзя з дня нараджэння нашага земляка, класіка беларускай літаратуры Кузьмы Чорнага быў рэканструяваны стары парк у цэнтры аг. Цімкавічы каля Літаратурнага музея вядомага пісьменніка. Сіламі аўтапарка № 21 быў знесены стары шматкватэрны дом па вул. Аўтабазаўскай, на яго месцы пасаджана каля 400 дрэўцаў. [caption id="attachment_93251" align="aligncenter" width="840"] ■ Падчас рэканструкцыі парку ў цэнтры аг. Цімкавічы[/caption] У планах – увядзенне сёлета ў строй каплічкі ў в. Навасёлкі. Пасля ўсадкі будынка будуць устаноўлены вокны, дзверы, купал і дах. Сяргей КОЗЕЛ
Представители районной власти во главе с председателем райисполкома Сергеем Пилищиком встретились с жителями Копыльщины. Встреча прошла в формате открытого диалога и продлилась более полутора часа. У присутствующих была возможность задать руководству все интересующие вопросы и обсудить возможные пути их решения. На повестке дня оказались как личные проблемы (к примеру, граждан волновали водоснабжение, цены на посещение городской бани, наличие свор собак во дворе многоквартирного дома), так и более широкие вопросы, связанные со сложившейся по стране ситуацией. Наибольший интерес присутствующих, пожалуй, вызвала тема инцидентов, связанных с проходящими во многих городах страны, в том числе и в Копыле, массовыми несанкционированными акциями и митингами, а также мирными акциями протеста. Комментарии по этому поводу прозвучали от начальника отдела внутренних дел Копыльского райисполкома Григория Рябцева. В частности, по вопросу о задержании девяти человек в Копыле было дано разъяснение о том, что ни при задержании, ни при нахождении в изоляторе временного содержания никто из задержанных не пострадал — никаких телесных повреждений им не наносилось. Поговорили и о действиях представителей силовых структур в других городах. Как отметил Григорий Алексеевич, ситуация с пострадавшими ранее уже была разъяснена с позиции МВД Республики Беларусь. В то же время собравшимся напомнили о недопустимости противоправного поведения и ответственности, предусмотренной за нарушение действующего законодательства. В целом, в ходе встречи высказывались разные точки зрения, но общей была мысль о необходимости сохранения мира, спокойствия и взаимопонимания. На ряд поставленных вопросов присутствующие получили ответы сразу. Некоторые из поступивших обращений взяты на контроль для дальнейшего рассмотрения. Оксана МИХАЙЛОВСКАЯ
У жыцці нашага грамадства ўсё большае значэнне набывае дзейнасць органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання, у прыватнасці, інстытут старэйшын. Старэйшыны сталі незаменнымі памочнікамі сельвыканкамаў у вырашэнні паўсядзённых праблем вясковага насельніцтва. Так расказала старшыня Цімкавіцкага сельвыканкама Алена Острыкава пра сваіх першых памочнікаў і дарадчыкаў. Сваімі старэйшынамі Алена Мечыславаўна задаволена: яны добра валодаюць сітуацыяй на месцах, своечасова рэагуюць на запыты аднавяскоўцаў, інфармуюць пра іх турботы сельвыканкам, з якім падтрымліваюць аператыўную сувязь, што дазваляе хутчэй вырашаць тыя ці іншыя пытанні. — У некаторых выпадках старэйшыны могуць аказаць сельвыканкаму нават большую дапамогу, чым дэпутаты сельскага Савета. Ім лягчэй дайсці да кожнага вяскоўца, разабрацца ў сутнасці яго праблемы, падказаць шляхі вырашэння, — лічыць старшыня сельвыканкама. — Некаторыя пытанні вырашаюць самі, не звяртаючыся ў сельвыканкам. На  тэрыторыі Цімкавіцкага сельсавета інстытут старэйшын прадстаўлены 25 памочнікамі ўлады. Сваёй апорай Алена Острыкава лічыць Ганну Лупанос з Вялікай Раёўкі, Валянціну Рычык з Куцаўшчыны, Алену Лушчыцкую з Руднага, Зінаіду Станкевіч з Чарнагубава. А вось, напэўна, самая актыўная з іх — Зоя Лявар з Цімкавіч. [caption id="attachment_93244" align="aligncenter" width="840"] ■ Зоя Лявар[/caption] Ужо 12 гадоў Зоя Канстанцінаўна знаходзіцца на гэтай, так бы мовіць, пасадзе. Акрамя таго яна з’яўляецца старшынёй мясцовай ветэранскай арганізацыі, якая аб’ядноўвае 469 чалавек. Таму ведаюць яе ўсе, гэтак жа як і яна. Усе праблемы пажылых заўсёды праходзяць праз яе сэрца. Яна стараецца знайсці выйсце з любой жыццёвай сітуацыі. Усё жыццё Зоі Канстанцінаўны праходзіць у рабоце непасрэдна з людзьмі. Працавала дыспетчарам, начальнікам калоны ў аўтабазе Міжкалгасбуда, загадчыкам гаспадаркі ва ўчастковай бальніцы, спецыялістам у сельвыканкаме. Сама тутэйшая, цімкавіцкая. З мужам выхавалі сына, маюць дзвюх унучак. Старэйшына Зоя Лявар шмат увагі надае рабоце па навядзенні і падтрыманні санітарнага парадку ў населеных пунктах. Сама з’яўляецца прыкладам для пераймання ў справе ўтрымання падворкаў і прыдамавой тэрыторыі, якая патанае ў кветках. І яшчэ, як адзначыла Алена Острыкава, старэйшыны наводзяць парадак не толькі на вуліцах і дварах, але і ў душах суграмадзян, ствараюць нармальны мікраклімат у месцах пражывання. Гэта значыць, што людзі ідуць да старэйшын не толькі па пытаннях уладкавання быту, але і звяртаюцца з праблемамі маральнага, псіхалагічнага плана, недабрабыту ў асабістым, сямейным жыцці. Сяргей КОЗЕЛ
Па агульным намалоце Капыльскі раён па стане на 20 жніўня займае трэцяе месца ў вобласці. Па ўраджайнасці ў лідарах Нясвіжскі (67 ц/га), Клецкі (56 ц/га), Мінскі (56 ц/га), Дзяржынскі (55 ц/га), Маладзечанскі (49 ц/га) раёны. Як паведамілі ў райкаме прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, у раёне вызначыўся экіпаж «Нью Холанд» на чале з Сяргеем Клочкам з УП «ПІК-Лясное», які намалаціў звыш 3000 тон збажыны. Сярод тых, хто перасягнуў рубеж у дзве тысячы тон, 13 старшых камбайнераў. У іх ліку — Ігар Цвілевіч з філіяла «Руднае» (на камбайне КЗС-1218), Алег Майсюк з філіяла «Лакнея» («Нью Холанд»), Яўген Сай і Аляксандр Дубовік з ААТ «Прагрэс 2010» (КЗС-1218), Уладзімір Лазоўскі і Канстанцін Маглыш з ААТ «Праснакі» (КЗС-1218), Уладзімір Вярбіла з КСУП «Доктаравічы» (КЗС-1218), Аляксандр Рончык з ААТ «Старыца-Агра» («Лексіён-570»), Аляксандр Іваноўскі з ААТ «Піянер-Агра» («Лексіён-540»), Сяргей Мікуліч (КЗС-1218) і Аляксандр Рокач («Нью Холанд») з УП «ПІК-Лясное», Аляксандр Майса з ААТ «Ціміразеўскі» (КЗС-1218) і Уладзімір Лосеў з ААТ «Капыльскае» (КЗС-1218). 77 экіпажаў намалацілі звыш тысячы тон збажыны, 67 вадзіцеляў перавезлі больш за тысячу, восем — больш чым дзве тысячы тон. Сяргей КОЗЕЛ
Страница 2473 из 4896