Па агульным намалоце Капыльскі раён па стане на 20 жніўня займае трэцяе месца ў вобласці.
Па ўраджайнасці ў лідарах Нясвіжскі (67 ц/га), Клецкі (56 ц/га), Мінскі (56 ц/га), Дзяржынскі (55 ц/га), Маладзечанскі (49 ц/га) раёны.
Як паведамілі ў райкаме прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, у раёне вызначыўся экіпаж «Нью Холанд» на чале з Сяргеем Клочкам з УП «ПІК-Лясное», які намалаціў звыш 3000 тон збажыны.
Сярод тых, хто перасягнуў рубеж у дзве тысячы тон, 13 старшых камбайнераў. У іх ліку — Ігар Цвілевіч з філіяла «Руднае» (на камбайне КЗС-1218), Алег Майсюк з філіяла «Лакнея» («Нью Холанд»), Яўген Сай і Аляксандр Дубовік з ААТ «Прагрэс 2010» (КЗС-1218), Уладзімір Лазоўскі і Канстанцін Маглыш з ААТ «Праснакі» (КЗС-1218), Уладзімір Вярбіла з КСУП «Доктаравічы» (КЗС-1218), Аляксандр Рончык з ААТ «Старыца-Агра» («Лексіён-570»), Аляксандр Іваноўскі з ААТ «Піянер-Агра» («Лексіён-540»), Сяргей Мікуліч (КЗС-1218) і Аляксандр Рокач («Нью Холанд») з УП «ПІК-Лясное», Аляксандр Майса з ААТ «Ціміразеўскі» (КЗС-1218) і Уладзімір Лосеў з ААТ «Капыльскае» (КЗС-1218).
77 экіпажаў намалацілі звыш тысячы тон збажыны, 67 вадзіцеляў перавезлі больш за тысячу, восем — больш чым дзве тысячы тон.
Сяргей КОЗЕЛ
Комментарии