Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

Осень – это не только начало учебного года, а также и подготовка к началу отопительного сезона. Спасатели рекомендуют убедиться, что во вводе на чердак нет оголенных проводов, не скопилась сырость, которая отрицательно влияет на состояние электропроводов. Не перегружать сеть электроприборами, а также не оставлять без присмотра включенными электрообогреватели. У кого печное отопление, проверить печи в начале отопительного сезона, прочистить дымоход от сажи и копоти, перед топочной дверцей установить металлический лист 50x70 см. С наступлением осени возрастает нагрузка на электросети. Ситуация, когда одновременно включены несколько мощных бытовых приборов, может закончиться замыканием электропроводки и пожаром. Не забывайте проверить исправность электрической проводки, розеток, выключателей. Не оставляйте без присмотра включенные электроприборы (обогреватели, кипятильники, электроплиты и др.). Это правило относится и к печному отоплению, поэтому не оставляйте топящиеся печи без присмотра. Соблюдайте правила пожарной безопасности. Не оставляйте детей без присмотра, показывайте им личный пример соблюдения правил безопасного поведения. Халатное отношение к собственной безопасности – одна из главных причин возникновения чрезвычайных ситуаций. Копыльский РОЧС
В Беларуси на 12 октября выздоровели и выписаны 77 423 пациента, у которых ранее был подтвержден диагноз COVID-19, сообщает БЕЛТА. Зарегистрированы 83 998 человек с положительным тестом на COVID-19. Всего проведено 2 087 430 тестов. За весь период распространения инфекции на территории страны умер 901 пациент с рядом хронических заболеваний с выявленной коронавирусной инфекцией.-
Районный центр культуры стал настоящим центром притяжения для всех, кто хочет из повседневности попасть в мир творчества и вдохновения. Концерты участников художественной самодеятельности интересны и колоритны для зрителей по одной причине: их творят люди, работающие и живущие рядом с нами. О своем пути в народный ансамбль народной песни «Спадчына» рассказывает  начальник участка сельских КПП Копыльского РКБО Инна МИСЮЧЕНКО: — Все мы родом из детства, и у каждого из нас оно было свое: больше всего я любила петь и танцевать. Еще в школьные годы была активным участником самодеятельности: пела в хоре, участвовала в концертах, литературных салонах, где исполняла романсы под гитару. Очень любила смотреть эстрадные концерты по телевизору. Дороги сердцу были и народные песни, особенно, когда за праздничным столом собиралась родня и пела застольные песни, то я всегда подпевала, уже тогда, частенько в мыслях представляла себя на сцене. Связать свою жизнь с ансамблем помог счастливый случай: 12 лет назад отдел культуры райисполкома проводил смотр-конкурс между организациями, в котором Копыльский РКБО, где я непосредственно и работаю, в народном блоке занял первое место. Вот после этого нас, несколько человек, и пригласили в «Спадчыну». Я сразу же согласилась, активно влилась в творческий коллектив: старалась, училась, прислушивалась. Со временем ансамбль стал родным, а все участники близкими людьми. Сердце коллектива — Валентина Зарембовская, человек небезразличный к народной музыке и белорусской культуре. На протяжении многих лет ей удается сохранять традиции, особую атмосферу в коллективе, что делает его семьей. И пусть ансамбль живет и развивается, дарит радость и песню народного творчества людям. Участница народного женского вокального ансамбля «Алира», музыкальный руководитель яслей-сада № 3 г. Копыля Светлана БРОВКО: — У каждого человека должно быть хобби, какая-то отдушина от суетливой жизни. Так вот для меня — это народный  женский  вокальный ансамбль «Алира», в составе которого я с 2001 года. Это один из первых творческих коллективов, созданных в районном центре культуры, творчество которого с 1980 года и по сегодняшний день пользуется огромной популярностью у любителей и почитателей песни в районе, республике и даже за рубежом. У истоков его основания стояла Татьяна Хилько, ее преемницей стала Татьяна Ермалович. Не забыть то волнение, когда меня пригласили в ансамбль. Для участия в международном фестивале духовной музыки «Магутны Божа» Татьяна Хилько искала новые голоса. За месяц до конкурса пригласила и меня. Репетиции не прошли напрасно: домой мы вернулись с наградой — третье место. Меня это настолько захватило, что в «Алире» я и осталась. Волнение и адреналин — мои друзья на сцене: видя искреннюю радость зрителя, невольно осознаешь, что и ты причастен к этому — это дорогого стоит. Еще приятнее, когда поклонники творчества «Алиры» узнают тебя на улице, с улыбкой приветствуют. Несмотря на то, что в составе «Алиры» представители разных профессий, но все они — единомышленники, любящие творчество и отдающие его зрителям. Татьяна БОХАН
Аўтаклуб, кінаперасоўка і бібліобус у арганізацыі вольнага часу жыхароў аддаленых і маланаселеных вёсак, дзе няма стацыянарнага дома культуры, а таксама на фермах, у паляводчых брыгадах, проста неабходныя. Нездарма ў дзяржаўнай праграме адраджэння і развіцця вёскі фарміраванню сеткі мабільных устаноў культуры нададзена асаблівая ўвага. Вось і ў нашым раёне ёсць такі аўтаклуб, які ў гэтым годзе адзначыў сваё 10-годдзе. І працуе ён пры Капыльскім раённым цэнтры культуры. На базе яго дзейнічае вакальная група «Сяброўкі» — заўсёды жаданы госць на ўсіх раённых мерапрыемствах. [caption id="attachment_94883" align="aligncenter" width="840"] ■ Святлана Шчукіна (справа) і вакальная група «Сяброўкі»[/caption] — Выязныя канцэрты, агітбрыгады, святы — асноўная дзейнасць аўтаклуба, у першую чаргу ў аддаленых і маланаселеных вёсках, — расказвае загадчык аўтаклуба  Святлана Шчукіна. — «З добрай песняй» наведваем герояў пасяўной і ўборачнай сельскагаспадарчай кампаніі, якая  праводзіцца на палявым стане, зернетаку. Арганізоўваем таксама гастролі мясцовых артыстаў па раёне і за яго межамі. Дзейнасць сваю «клуб на колах» плануе на аснове інтарэсаў і з улікам патрэб мясцовых жыхароў кожнага населенага пункта. Катэгорыя абслугоўвання — рознаўзроставая. Дапамагаюць у ажыццяўленні гэтых планаў практычна ўсе ўстановы культуры раёна, а таксама супрацоўнікі раённага цэнтра культуры. — Штогод аўтаклубам праводзяцца разнастайныя выязныя канцэрты і міні-канцэрты, — працягвае размову Святлана Анатольеўна. — Для работнікаў сельскіх устаноў культуры адбыўся семінар на тэму «Методыка падрыхтоўкі і правядзення міні-канцэртаў і віншавальных турнэ» на базе філіяла «Лакнея» УП «ПрыортрансАгра». Прыйшліся даспадобы віншавальныя паштоўкі да юбілейных дат ветэранам працы культуры, перадавым працаўнікам сельскай гаспадаркі, якія ўручаліся падчас пасяўной і ўборачнай кампаній. Жыццё аўтаклуба насычанае. Разам з вакальнай групай «Сяброўкі» «клуб на колах» прымае ўдзел у раённым конкурсе касцоў, раённых святах — «Зажынкі», «Дажынкі», «Купалле» і свяце бульбы. Таксама актыўна ўдзельнічае ў падрыхтоўцы і правядзенні агляду-конкурсу патрыятычнай песні «Я помню, я ганаруся!», у творчай эстафеце «За любімую Беларусь!» сярод клубных устаноў. Цікава праводзяцца агеньчыкі для ветэранаў вайны і працы, сямейнае свята «Родительский дом — начало начал», шчадравальнае валачэнне  «Добры вечар добрым людзям!». Члены аўтаклуба прымаюць удзел у абрадзе «Цары», рыхтуюць і праводзяць вечары адпачынку   для людзей сталага ўзросту і міні-канцэрты «Мы вам жадаем…» у рамках рэспубліканскай акцыі «Наш жывёлавод» і шмат іншых. Аўтаклуб пастаянна прымае ўдзел і ў абласных, міжрэгіянальных мерапрыемствах: з канцэртам народнага ансамбля народнай песні «Спадчына» да міжрэгіянальнага фестывалю народнай творчасці «Скарбонка Клеччыны» аўтаклуб выязджаў у в. Заастравечча  Клецкага раёна. Таксама з гэтым калектывам прымаў удзел у абласным свяце традыцыйных мастацкіх рамёстваў «Слуцкія паясы» ў Слуцку, а з народным калектывам гульні і гумару «Капыльскія пацехі» — у абласным свяце працаўнікоў вёскі «Дажынкі». Праводзяцца аўтаклубам  і навагоднія праграмы, напрыклад,  у рамках дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» і ў шэсці  Дзедаў Марозаў і Снягурак. Работа  аўтаклуба мае шмат станоўчых водгукаў ад насельніцтва, як адна з лепшых форм работы па далучэнні да культурных каштоўнасцей. — На жаль, не так часта, як хацелася б, жыхары маланаселеных вёсак  могуць парадаваць сябе сапраўднымі канцэртамі, святамі і іншымі забаўляльнымі мерапрыемствамі, — адзначае Святлана Шчукіна. — І як вяскоўцы рады, калі да іх прыязджаюць самадзейныя артысты, а калі прыезд выпадае на цёплы перыяд года, то нават упрыгожваюць свае падворкі вышыванымі рушнікамі і абрусамі, тканымі посцілкамі. Адразу адчуваецца святочны настрой, спяваюць і артысты, і гледачы. Сваю асноўную задачу «клуб на колах»  будзе рэалізоўваць і далей — калясіць па раёне, каб зрабіць паўсядзённае жыццё жыхароў аддаленых і маланаселеных вёсак, працаўнікоў сельскай гаспадаркі, хоць на адзін вечар больш разнастайнам і святочным. Таццяна БОХАН
Адметнасць народнага вакальна-інструментальнага ансамбля  «Замкавая гара» ў тым, што з першых дзён існавання ўдзельнікі прапагандуюць свае аўтарскія творы. Дарэчы, у абласным фестывалі народнай творчасці «Напеў зямлі маёй», які адбудзецца 24 кастрычніка ў Мар’інай Горцы, калектыў выступіць з новай аўтарскай песняй «Божа мой». [caption id="attachment_94884" align="aligncenter" width="840"] ■ Аднадумцы - Аляксей Траццяк, Андрэй Раеўскі, Аляксей Вайцешык, Аляксандр Куршаў і Сяргей Шкурдзе[/caption] «Божа мой» — гэта песня-роздум, твор, які павінен навесці кожнага на думку аб скарацечнасці і сэнсе нашага жыцця. Праца над ёй пачалася ў ліпені мінулага года. У аснову пакладзены адзін з вершаў капыляніна  Аляксея Траццяка. — Пераглядаючы рэпертуар калектыву, зразумеў, што ў нас мала песень на беларускай мове, — расказвае мастацкі кіраўнік «Замкавай гары» Андрэй Раеўскі. — А з Лёшам мы сябруем, і я ведаў, што ён пачаў пісаць на роднай мове. Вось і прапанаваў яму прынесці свае вершы. Сярод іх мне спадабаўся адзін верш. Але гэта не быў песенны твор, трэба было яго дапрацаваць, патрабаваўся яркі прыпеў, які б і стаў кульмінацыяй твора. Толькі ў студзені 2020 года скончылася праца над песняй. Было тры варыянты аранжыроўкі. Вельмі хацелася данесці гэты твор да слухача, але так, каб музыка не была слабейшая за словы, каб яны былі гарманічнымі. Увесь час рок-музыкант Андрэй Раеўскі з любоўю спазнае родны край, пастаянна шукае тое, што можна разгарнуць на музычнай хвалi. І дасягнуў гэтага: на яго думку песня «Божа мой» —  два крокі наперад у творчасці калектыву. Яе ўжо добра ведаюць беларусы, якія жывуць у Амерыцы, Кітаі і ў бліжнім замежжы. — Хацелася песню паказаць як адзіны вобраз, — працягвае размову Андрэй Раеўскі, — таму быў прыдуманы сцэнарый, і разам з Аляксеем Траццяком знялі відэа, у якім адлюстравалі наша бачанне як мастакоў, як аўтараў песні. Атрымалася ці не, лічыць гледачам, але, спадзяюся, што яна кране іх душу і сэрца. У рэпертуары «Замкавай гары» шмат песень і музычных кампазіцый. За час існавання было напісана некалькі праграм: патрыятычныя, сацыяльныя (прысвечаныя праблеме наркаманіі), але больш за ўсё — лірычныя, бо на каханні і свет трымаецца. Суаўтарам з’яўляецца Аляксей Вайцешык, які працуе ў калектыве з самага пачатку стварэння. Вынікам плённай і напружанай працы стала  напісанне больш за 80 аўтарскіх твораў. «Замкавая гара» —  гэта група аднадумцаў, калектыў таленавітых, зацікаўленых людзей. — Я вельмі ўдзячны лёсу, што ён падарыў мне спатканне з тымі людзьмі, з якімі сёння працую, —  адзначае Андрэй Раеўскі. — Кожным удзельнікам ганаруся, бо кожны з іх — гэта не толькі асоба, але і прафесіянал сваёй справы. Адным з першых, каго я запрасіў у свой калектыў, стаў саліст Аляксей Вайцешык. Гэта чалавек — творца, у мінулым —  супрацоўнік органаў унутраных спраў, які піша не толькі вершы і песні, але таксама пачаў выдаваць аповесці і раманы. З прыходам Сяргея Шкурдзе — вакаліста, барабаншчыка і канцэртмайстара, калектыў узмацніўся. Ён шматдзетны бацька, прафесійны музыкант, які больш за дзесяць год быў у складзе вакальна-інструментальнага ансамбля «Песняры». Бас-гітарыст Аляксандр Куршаў — музыкант ад прыроды, а Віталь Самахвалаў віртуозна іграе на ўдарных інструментах. Сёння рок-групу добра ведаюць не толькі ў Капылі, але і за яго межамі. Аднак спачатку яны пакаралі пляцоўкі нашага раёна, робяць гэта і цяпер. А наогул, ездзяць усюды, куды запрашаюць. У мінулым годзе «Замкавая гара» ўдастоена Дыплома I ступені па выніках вакальнага конкурсу «Rock-song (live)-2019». Насычаная канцэртная дзейнасць і ў 2020 годзе: прымалі ўдзел у фестывалі жывой музыкі «Ад блюза да року» ў г. Паставы, тэматычным канцэрце «Творчасць супраць наркотыкаў» у г. Кіраўску, канцэрце жывой музыкі «Рок-хітс» у Асіповічах. Сёння ўдзельнікі працуюць над новай праграмай і, па словах кіраўніка, гэта працяг усёй той тэматыкі, якую закранулі ў песні «Божа мой». А гэта значыць — у калектыва наперадзе новыя поспехі ў творчасці  і, вядома, удзячныя слухачы. Таццяна БОХАН
Страница 2402 из 4891