Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

9 декабря 2020 года в Пресс-центре Дома прессы состоялась пресс-конференция на тему: «Новогодние распродажи. Расширение ассортимента белорусских производителей и торговых сетей». Участие приняли:
  • Ламков Вадим Владимирович – заместитель председателя Белорусского государственного концерна по производству иреализации товаров легкой промышленности (концерн «Беллегпром»);
  • Жигало Михаил Валерьевич – начальник управления организации торговли и общественного питания Министерства антимонопольного регулирования и торговли Республики Беларусь (онлайн-выступление);
  • Пармон Татьяна Викторовна – начальник отдела маркетинга СОАО «Коммунарка» (онлайн-выступление);
  • Новаковская Лилия Анатольевна — начальник отдела маркетинга ОАО «Красный пищевик» (онлайн-выступление);
  • Сокол Алексей Николаевич – генеральный директор ОАО «ЦУМ Минск» (онлайн-выступление);
  • Левошенко Руслан Владимирович – начальник отдела торговли непродовольственными товарами ОАО «ГУМ» (онлайн-выступление).
Приближается Новый 2021 год! Каждая семья Беларуси с особым трепетом готовится встретить долгожданный праздник. Во всех регионах республики и в г. Минске проводится подготовка к проведению Рождественских и Новогодних ярмарок. Всего запланировано провести около 160 ярмарокВсе мероприятия будут осуществляться с учетом соблюдения рекомендаций по профилактике инфекции COVID-19. В Минске с 18 декабря 2020 г. по 14 января 2020 г. на площадке у Дворца спорта (пр. Победителей, 4), а также на Октябрьской площади запланировано проведение ярмарки «Калядны кірмаш!», где будет представлен широкий ассортимент игрушек, сувениров, новогодних подарков, елочных украшений, продовольственных товаров и продукции общественного питания. А в новогоднюю ночь ярмарка «Калядны кірмаш!» будет работать до 4 часов утра. Заместитель председателя концерна Беллегпром Вадим Ламков рассказал об ассортименте тематической продукции представленной предприятиями концерна. Это и «праздничные» защитные маски, и комплекты столового белья, и валенки. Например, трикотажные предприятия «Алеся» и «Полесье» приготовили комплекты колоритных вязаных аксессуаров с белорусским орнаментом. Витебское ковровое предприятие выпустило ковры с изображением Быка. «Праздничную» посуду изготовил «Добрушский фарфоровый завод» – кружки, наборы тарелок и салатников. «Бресткий чулочный комбинат» выпустил в продажу «конфетоноски», конверты с носками и «консервированные» носки в банке, где покупатели найдут печенье с предсказанием. Самая сладкая фабрика Бобруйска уже «оделась» в новогодний «наряд» – «Красный пищевик» засиял тысячами разноцветных огоньков. И, конечно же, в продаже появилась оригинальная подарочная продукция: зефирные розочки и елочки, воздушное эскимо, хрустящие рожки, шоколадные колокольчики и снежинки. Предприятием «Коммунарка» на сегодняшний день выпущено более 1 млн. сладких новогодних подарков различного ассортимента и веса (от 300 грамм до 3 кг). В этом году, подарочная упаковка не оставит равнодушным ни одного покупателя – это и традиционная картонная коробка, и меховая, и тканная, и даже деревянные тубы и домики. Первые подарки были скомплектованы еще в середине сентября и были отгружены на экспортные рынки сбыта: в основном это Российская Федерация, Америка, Израиль и Литва. Представители ГУМа и ЦУМа рассказали о праздничной атмосфере в магазинах, новогодних скидках и огромном ассортименте товаров от ведущих производителей республики. Также для жителей страны будут организованы традиционные праздничные мероприятия. Например, в ГУМе несколько раз в месяц пройдет новогодняя распродажа «Время волшебства». В эти дни (10-12, 17-19, 24 и 29 декабря) скидка на все непродовольственные товары стоимостью свыше 5 рублей составит 35%. Также прекрасным новогодним подарком могут стать подарочные сертификаты магазинов. Во сколько обойдется празднование Нового года в ресторане? Какие оригинальные новогодние подарки подготовили белорусские производители? И где в столице можно весело провести время в канун праздников? Подробности в  видеозаписи пресс-конференции на YouTube-канале РУП «Дом прессы».
10 снежня 2020 года ў Прэс-цэнтры Дома прэсы адбылася прэс- канферэнцыя на тэму: «Мова беларускіх класікаў і грамадства Web 4.0: узаемадзеянне і трансфармацыя, папулярызацыя ў СМІ».  Удзел прынялі:
  • Караткевіч Вячаслаў Іванавіч – начальнік упраўлення маніторынгу якасці адукацыі Навукова-метадычнай установы «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (анлайн-выступ);
  • Капылоў Ігар Лявонавіч – дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа, кандыдат філалагічных навук, дацэнт (анлайн-выступ);
  • Саверчанка Іван Васільевіч – дырэктар Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы, доктар філалагічных навук, прафесар;
  • Радчанка Алена Іванаўна – намеснік Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей;
  • Бязручка Алена Рыгораўна – загадчыца сектарам па справах нацыянальнасцей Апарату Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей.
Вывучэнне класічных узораў мастацтва з’яўляецца адным з найважнейшых этапаў  літаратурнай адукацыі. Тым не менш, час ад часу гучаць пытанні: чаму сучаснаму чалавеку патрэбна не толькі ведаць, але і добра разбірацца ў класічнай літаратуры? На гэтае пытанне адказаў прадстаўнік Міністэрства адукацыі. Паводле яго слоў, гэта адзін з самых эфектыўных спосабаў развіцця моўнага інтэлекту. З дапамогай чытання класічнай літаратуры развіваецца актыўны і пасіўны слоўнікавы запас, развіццё эрудыцыі, што будзе спрыяць паляпшэнню камунікатыўных навыкаў і самарэалізацыі ў будучым. Таксама дапаможа стаць спецыялістам у шматлікіх прафесіях, дзе патрэбна аналізаваць вялікую колькасць інфармацыі. Класічная літаратура – гэта дзейсны сродак пазнання наваколля. Менавіта творы Купалы, Коласа, Багдановіча, Гарэцкага і шэрагу іншых класікаў дапамагаюць зразумець, што ў свеце не існуе абсалютнай ісціны. Узоры класічнай літаратуры наглядна дэманструюць узоры паводзін у розных сітуацыях, даюць мадэлі любові і здрадніцтва, адвагі і баязлівасці. Праз класічную літаратуру закладваюцца культурныя коды разумення ўнутранага свету беларуса. У вучэбных праграмах актыўна выкарыстоўваюцца новыя інфармацыйныя тэхналогіі. Напрыклад, ужо звычайнай з’явай у дапаможніках па беларускай літаратуры сталі qr-коды, спасылкі на рэсурсы сусветнай сеткі, электронныя сродкі навучання. На нацыянальным адукацыйным партале створаны цікавы рэсурс «КнігаСвет» – гэта пляцоўка для знаёмства і абмеркавання як узораў класічнай літаратуры, так і кніжных навінак, якія шукаюць свайго чытача. У сваім выступленні дырэктар Інстытута мовазнаўства звярнуў увагу на захаванне беларускай мовы як галоўнага атрыбута нацыі і дзяржавы, адзначыў важнае месца новых інфармацыйных тэхналогій ў справе захавання і папулярызацыі роднай мовы. Таксама спікер распавёў пра акадэмічныя інавацыйныя праекты: стварэнне нацыянальнага корпусу беларускай мовы, падрыхтоўку новага тлумачальнага слоўніка (месца мовы беларускіх класікаў у слоўніку і ролю СМІ), распрацоўку ўніверсальнай платформы для стварэння электронных слоўнікаў новага тыпу і бібліяграфій SloŭnikPlus, асобна спыніўся на ступені прадстаўленасці нацыянальнай мовы ў кібер-прасторы. Паводле яго слоў, у цяперашні час адбыліся кардынальныя змены лінгвакультурнага і фальклорна-этнаграфічнага ландшафту Беларусі, што звязана з дэмаграфічнай сітуацыяй, працэсамі старэння сельскага насельніцтва і ўнутранымі міграцыйнымі працэсамі. У сістэме духоўна-культурных каштоўнасцей беларускай нацыі традыцыйныя мясцовыя гаворкі займаюць асаблівае месца: яны служаць не толькі асновай літаратурнай мовы, але і адлюстраваннем духоўнай і матэрыяльнай культуры народа. Падчас мерапрыемства былі названы пераможцы Рэспубліканскага конкурсу сярод журналістаў і сродкаў масавай інфармацыі на лепшае асвятленне пытанняў міжнацыянальных і міжканфесійных адносін, міжкультурнага дыялогу ў Рэспубліцы Беларусь і супрацоўніцтва з суайчыннікамі за мяжой.   Журы конкурсу вырашылі:  
  1. За высокапрафесійнае асвятленне пытанняў міжнацыянальных і міжканфесіянальных адносін, міжкультурнага дыялогу ў Рэспубліцы Беларусь і супрацоўніцтва з суайчыннікамі за мяжой узнагародзіць:
у намінацыі «Друкаваныя СМІ і інфармацыйныя агенцтвы»: Дыпломам Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь I  ступені і першай прэміяй у памеры 20 базавых велічынь Дзяржаўную ўстанову «Рэдакцыя рэгіянальнай газеты «Перспектыва» (г.Гродна); Дыпломам Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь II ступені і другой прэміяй у памеры 14 базавых велічынь Установу «Рэдакцыя газеты «Воранаўская газета» і праграмы радыёвяшчання «Воранаўскі веснік» (Гродзенская вобласць); Дыпломам Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь III ступені і трэцяй прэміяй у памеры 8 базавых велічынь Установу «Рэдакцыя раённай газеты «Ударны фронт» (Магілёўская вобласць); у намінацыі «Тэлевізійныя і радыёвяшчальныя СМІ»: Дыпломам Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь I  ступені і першай прэміяй у памеры 20 базавых велічынь Лёлю Святлану Іванаўну, спецыяльнага карэспандэнта Камунальнага  інфармацыйнага ўнітарнага прадпрыемства «Тэлерадыёкампанія «Пінск» (Брэсцкая вобласць); Дыпломам Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь II ступені і другой прэміяй у памеры 14 базавых велічынь Камунальнае ўнітарнае прадпрыемства «Тэлерадыёвяшчальны канал «Гродна Плюс» (Гродзенская вобласць); Дыпломам Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь III ступені і трэцяй прэміяй у памеры 8 базавых велічынь Міхнову Ніну Уладзіміраўну, галоўнага рэдактара дырэкцыі радыё Рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства радыётэлецэнтр «Тэлерадыёкампанія «Магілёў» (Магілёўская вобласць).
  1. За высокапрафесійнае асвятленне пытанняў міжнацыянальных і міжканфесіянальных адносін, міжкультурнага дыялогу ў Рэспубліцы Беларусь і супрацоўніцтва з суайчыннікамі за мяжой узнагародзіць Дыпломам Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей з уручэннем спецыяльнага прыза:
Камунальнае інфармацыйнае ўнітарнае прадпрыемства «Рэдакцыя раённай газеты «Івацэвіцкі веснік» і праграма радыёвяшчання «Раённае  радыёвяшчанне» (Брэсцкая вобласць); Установу «Рэдакцыя раённай газеты «Кобрынскі веснік» і праграмы радыёвяшчання «Кобрынскае раённае  радыё» (Брэсцкая вобласць); Установу «Рэдакцыя раённай газеты «Веснік Глыбоччыны» Глыбоцкага раёна (Віцебская вобласць); Установу «Рэдакцыя газеты «Астравецкая праўда» (Гродзенская вобласць); Установу «Рэдакцыя газеты «Свіслацкая газета» (Гродзенская вобласць); Дзяржаўную ўстанову «Рэдакцыя Ваўкавыскай раённай газеты і тэлерадыёпраграм «Наш час» (Гродзенская вобласць); Дзяржаўную ўстанову «Рэдакцыя «Лідская газета» (Гродзенская вобласць). Камунальнае ўнітарнае прадпрыемства «Рэдакцыя газеты «Новае жыццё» (г.Навагрудак, Гродзенская вобласць); Унітарнае камунальнае выдавецкае прадпрыемства «Рэдакцыя газеты «Бабруйскае жыцце» (Магілёўская вобласць); Камунальнае выдавецкае ўнітарнае прадпрыемства «Інфармацыйнае агенцтва «Магілёўскія ведамасці» (г. Магілёў); Установу «Рэдакцыя Бабруйскай раённай газеты «Трыбуна працы» (Магілёўская вобласць); Iнфармацыйнае камунальнае ўнiтарнае прадпрыемства «Агенства «Мiнск-Навiны» (г.Мінск); Дзяржаўную ўстанову «Рэдакцыя газеты «Слава працы» і праграмы радыёвяшчання «Раніца Капыльшчыны» (Мінская вобласць); Дзяржаўную ўстанову «Рэдакцыя газеты «Да новых перамог» (г.Клецк, Мінская вобласць); Дзяржаўную ўстанову «Рэдакцыя «Маладзечанская газета» (Мінская вобласць).
  1. За актыўны ўдзел у Рэспубліканскім конкурсе сярод журналістаў і сродкаў масавай інфармацыі на лепшае асвятленне пытанняў міжнацыянальных i мiжканфесіянальных адносін, мiжкультурнага дыялогу ў Рэспублiцы Беларусь i супрацоўніцтва з суайчыннiкамi за мяжой узнагародзiць Пахвальнай граматай Упаўнаважанага па справах рэлiгiй i нацыянальнасцей:
Установу «Рэдакцыя Шчучынскай раённай газеты «Дзянніца» (Гродзенская вобласць); Установу «Рэдакцыя Клімавіцкай раённай газеты «Родная ніва» (Магілёўская вобласць); Лагун Ганну Анатольеўну, рэдактара аддзела газеты «Голас Радзімы» Рэдакцыйна-выдавецкай установы «Выдавецкі дом «Звязда» (г.Мінск).
  1. Адзначыць за работу па папулярызацыі традыцый мірнага і паважлівага суіснавання людзей розных нацыянальнасцей і канфесіянальнай прыналежнасці ў Беларусі, прапаганду каштоўнасці культурнай разнастайнасці і міжкультурнага дыялогу ў Рэспубліцы Беларусь:
Установу «Рэдакцыя газеты «Лунінецкія навіны» (Брэсцкая вобласць); Установу «Рэдакцыя раённай газеты «Ляхавіцкі веснік» (Брэсцкая вобласць); Установу «Рэдакцыя раённай газеты «Міёрскія навіны» (Віцебская вобласць); Камунальнае інфармацыйнае ўнiтарнае прадпрыемства «Рэдакцыя віцебскіх гарадскіх газет «Віцьбічы» і «Вячэрні Віцебск» (Віцебская вобласць); Установу «Рэдакцыя газеты «Петрыкаўскія навіны» (Гомельская вобласць); Камунальнае ўнітарнае прадпрыемства «Тэлерадыёвяшчальны канал «Гродна Плюс» (Гродзенская вобласць) (друкаваныя матэрыялы); Установу «Рэдакцыя газеты «Перамога» (г.Дзятлава, Гродзенская вобласць); Установу «Рэдакцыя газеты «Зара над Нёманам» (г.Масты, Гродзенская вобласць); Установу «Рэдакцыя газеты «Бераставіцкая газета» (Гродзенская вобласць); Установу «Рэдакцыя аб’яднанай газеты «Слонімскі веснік» (Гродзенская вобласць); Установу «Рэдакцыя газеты «Светлы шлях» (г.Смаргонь, Гродзенская вобласць); Козел Галіну Віктараўну, рэдактара радыёвяшчання 1 катэгорыі Установы «Рэдакцыя газеты «Светлы шлях» (г.Смаргонь, Гродзенская вобласць); Бічурыну Вікторыю Віктараўну, рэдактара тэлевяшчання Установы «Рэдакцыя газеты «Светлы шлях»,  (г.Смаргонь, Гродзенская вобласць); Установу «Рэдакцыя газеты «Полымя» (г.п.Карэлічы, Гродзенская вобласць); Дзяржаўную ўстанову «Рэдакцыя газеты «Бярэзінская панарама» і праграмы «Бярэзінскі час» (Мінская вобласць); Дзяржаўную ўстанову «Рэдакцыя газеты «Голас Любаншчыны і праграмы радыёвяшчання «На хвалях Арэсы» (Мінская вобласць); Рэдакцыю газеты «Чырвоная зорка» Мiнскага абласнога ўнiтарнага прадпрыемства «Рэдакцыя газеты «Мiнская праўда»  (Мінская вобласць); Дзяржаўную ўстанову «Рэдакцыя газеты «Нясвіжскія навіны» і праграмы радыёвяшчання «Раніца Нясвіжчыны» (Мінская вобласць); Сянкевіч Валянціну Васільеўну, карэспандэнта Дзяржаўнай установы  «Рэдакцыя газеты «Да новых перамог» (г.Клецк, Мінская вобласць); Установу «Рэдакцыя Крычаўскай раённай газеты «Крычаўскае жыццё» (Магілёўская вобласць); Установу «Рэдакцыя раённай газеты «Веснік Чэрыкаўшчыны» (Магілёўская вобласць); Установу «Рэдакцыя раённай газеты «Кіравец» (г.Кіраўск, Магілёўская вобласць); Установу «Рэдакцыя Касцюковіцкай раённай газеты «Голас Касцюкоўшчыны» (Магілёўская вобласць); Установу «Рэдакцыя раённай газеты «Асіповіцкі край» (Магілёўская вобласць); Шлыкаву Юліяну Сяргееўну, рэдактара Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства радыётэлецэнтр «Тэлерадыёкампанія «Магілёў» (Магілёўская вобласць);   Дзяржаўную ўстанову «Рэдакцыя раённай газеты «Горацкі веснік» (Магілёўская вобласць); Агейчык Алену Аляксандраўну, загадчыка аддзела сацыяльна-эканамічных праблем і сельскай гаспадаркі Дзяржаўнай ўстановы «Рэдакцыя раённай газеты «Горацкі веснік» (Магілёўская вобласць); Установу «Рэдакцыя  Круглянскай раённай газеты «Сельскае жыццё» (Магілёўская вобласць); Установу «Рэдакцыя Быхаўскай раённай газеты «Маяк Прыдняпроўя» (Магілёўская вобласць); Установу «Рэдакцыя Магілёўскай раённай газеты «Прыдняпроўская ніва» (Магілёўская вобласць); Шкрэдаву Наталлю Мікалаеўну, галоўнага рэдактара Установы «Рэдакцыя раённай газеты «Іскра» (г.Чавусы, Магілёўская вобласць); Установу «Рэдакцыя раённай газеты «Прысожскі край» (Магілёўская вобласць); Установу «Рэдакцыя раённай газеты «Святло Кастрычніка» (г.Мсціслаў, Магілёўская вобласць); Установу «Рэдакцыя раённай газеты «Зара над Друццю» (Бялыніцкі раён, Магілёўская вобласць).   Поўная версія відэазапісу прэс- канферэнцыі па спасылцы
В рамках профилактической акции «Жизнь без наркотиков» в учреждениях образования прошли тематические мероприятия. [caption id="attachment_97133" align="aligncenter" width="840"] ■ Старшеклассники раздают листовки[/caption] К примеру, ученики 10 «А» класса СШ № 2 г. Копыля разработали и распространили среди учащихся школы буклеты о негативных воздействиях употребления наркотиков на организм человека. А в 10 и 11-х классах прошли профилактические мероприятия на тему «Что я знаю о наркотиках». Диана ТКАЧЕНКО
Современная техника заняла свое место в 4 классе. Также был сделан ремонт класса и закуплены ремкомплекты мебели. Как отметила директор учреждения образования Светлана Ивановна Сташанина, из 13 кабинетов школы в 9 установлены ЖК-телевизоры, а системный блок, клавиатура и мышь есть в каждом кабинете. Диана ТКАЧЕНКО
Ученица Бучатинского УПК д/с-СШ Полина Капустина стала победителем областного этапа Республиканского творческого конкурса для детей и подростков «Соблюдаем законы дорог!» в номинации «Рисунок». [caption id="attachment_97131" align="aligncenter" width="840"] ■ Полину Капустину поздравляет Виктор Борис[/caption] Поздравить и вручить девочке Диплом приехал старший инспектор дорожно-патрульной службы отделения ГАИ Виктор Борис. Традиционно конкурс «Соблюдаем законы дорог» проходил по трем номинациям: «Рисунок», «Поделка» и «Сочинение». Всего на областной этап конкурса было представлено более 28 работ, которые подготовили ребята из 12 учреждений образования Копыльщины. Диана ТКАЧЕНКО
Страница 2316 из 4898