10 снежня 2020 года ў Прэс-цэнтры Дома прэсы адбылася прэс- канферэнцыя на тэму:
«Мова беларускіх класікаў і грамадства Web 4.0: узаемадзеянне і трансфармацыя, папулярызацыя ў СМІ».
Удзел прынялі:
- Караткевіч Вячаслаў Іванавіч – начальнік упраўлення маніторынгу якасці адукацыі Навукова-метадычнай установы «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (анлайн-выступ);
- Капылоў Ігар Лявонавіч – дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа, кандыдат філалагічных навук, дацэнт (анлайн-выступ);
- Саверчанка Іван Васільевіч – дырэктар Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы, доктар філалагічных навук, прафесар;
- Радчанка Алена Іванаўна – намеснік Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей;
- Бязручка Алена Рыгораўна – загадчыца сектарам па справах нацыянальнасцей Апарату Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей.
Вывучэнне класічных узораў мастацтва з’яўляецца адным з найважнейшых этапаў літаратурнай адукацыі. Тым не менш, час ад часу гучаць пытанні: чаму сучаснаму чалавеку патрэбна не толькі ведаць, але і добра разбірацца ў класічнай літаратуры?
На гэтае пытанне адказаў прадстаўнік Міністэрства адукацыі. Паводле яго слоў, гэта адзін з самых эфектыўных спосабаў развіцця моўнага інтэлекту. З дапамогай чытання класічнай літаратуры развіваецца актыўны і пасіўны слоўнікавы запас, развіццё эрудыцыі, што будзе спрыяць паляпшэнню камунікатыўных навыкаў і самарэалізацыі ў будучым. Таксама дапаможа стаць спецыялістам у шматлікіх прафесіях, дзе патрэбна аналізаваць вялікую колькасць інфармацыі.
Класічная літаратура – гэта дзейсны сродак пазнання наваколля. Менавіта творы Купалы, Коласа, Багдановіча, Гарэцкага і шэрагу іншых класікаў дапамагаюць зразумець, што ў свеце не існуе абсалютнай ісціны. Узоры класічнай літаратуры наглядна дэманструюць узоры паводзін у розных сітуацыях, даюць мадэлі любові і здрадніцтва, адвагі і баязлівасці. Праз класічную літаратуру закладваюцца культурныя коды разумення ўнутранага свету беларуса.
У вучэбных праграмах актыўна выкарыстоўваюцца новыя інфармацыйныя тэхналогіі. Напрыклад, ужо звычайнай з’явай у дапаможніках па беларускай літаратуры сталі qr-коды, спасылкі на рэсурсы сусветнай сеткі, электронныя сродкі навучання.
На нацыянальным адукацыйным партале створаны цікавы рэсурс «КнігаСвет» – гэта пляцоўка для знаёмства і абмеркавання як узораў класічнай літаратуры, так і кніжных навінак, якія шукаюць свайго чытача.
У сваім выступленні дырэктар Інстытута мовазнаўства звярнуў увагу на захаванне беларускай мовы як галоўнага атрыбута нацыі і дзяржавы, адзначыў важнае месца новых інфармацыйных тэхналогій ў справе захавання і папулярызацыі роднай мовы. Таксама спікер распавёў пра акадэмічныя інавацыйныя праекты: стварэнне нацыянальнага корпусу беларускай мовы, падрыхтоўку новага тлумачальнага слоўніка (месца мовы беларускіх класікаў у слоўніку і ролю СМІ), распрацоўку ўніверсальнай платформы для стварэння электронных слоўнікаў новага тыпу і бібліяграфій SloŭnikPlus, асобна спыніўся на ступені прадстаўленасці нацыянальнай мовы ў кібер-прасторы.
Паводле яго слоў, у цяперашні час адбыліся кардынальныя змены лінгвакультурнага і фальклорна-этнаграфічнага ландшафту Беларусі, што звязана з дэмаграфічнай сітуацыяй, працэсамі старэння сельскага насельніцтва і ўнутранымі міграцыйнымі працэсамі. У сістэме духоўна-культурных каштоўнасцей беларускай нацыі традыцыйныя мясцовыя гаворкі займаюць асаблівае месца: яны служаць не толькі асновай літаратурнай мовы, але і адлюстраваннем духоўнай і матэрыяльнай культуры народа.
Падчас мерапрыемства былі названы пераможцы Рэспубліканскага конкурсу сярод журналістаў і сродкаў масавай інфармацыі на лепшае асвятленне пытанняў міжнацыянальных і міжканфесійных адносін, міжкультурнага дыялогу ў Рэспубліцы Беларусь і супрацоўніцтва з суайчыннікамі за мяжой.
Журы конкурсу вырашылі:
- За высокапрафесійнае асвятленне пытанняў міжнацыянальных і міжканфесіянальных адносін, міжкультурнага дыялогу ў Рэспубліцы Беларусь і супрацоўніцтва з суайчыннікамі за мяжой узнагародзіць:
у намінацыі «Друкаваныя СМІ і інфармацыйныя агенцтвы»:
Дыпломам Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь I ступені і першай прэміяй у памеры 20 базавых велічынь Дзяржаўную ўстанову «Рэдакцыя рэгіянальнай газеты «Перспектыва» (г.Гродна);
Дыпломам Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь II ступені і другой прэміяй у памеры 14 базавых велічынь Установу «Рэдакцыя газеты «Воранаўская газета» і праграмы радыёвяшчання «Воранаўскі веснік» (Гродзенская вобласць);
Дыпломам Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь III ступені і трэцяй прэміяй у памеры 8 базавых велічынь Установу «Рэдакцыя раённай газеты «Ударны фронт» (Магілёўская вобласць);
у намінацыі «Тэлевізійныя і радыёвяшчальныя СМІ»:
Дыпломам Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь I ступені і першай прэміяй у памеры 20 базавых велічынь Лёлю Святлану Іванаўну, спецыяльнага карэспандэнта Камунальнага інфармацыйнага ўнітарнага прадпрыемства «Тэлерадыёкампанія «Пінск» (Брэсцкая вобласць);
Дыпломам Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь II ступені і другой прэміяй у памеры 14 базавых велічынь Камунальнае ўнітарнае прадпрыемства «Тэлерадыёвяшчальны канал «Гродна Плюс» (Гродзенская вобласць);
Дыпломам Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь III ступені і трэцяй прэміяй у памеры 8 базавых велічынь Міхнову Ніну Уладзіміраўну, галоўнага рэдактара дырэкцыі радыё Рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства радыётэлецэнтр «Тэлерадыёкампанія «Магілёў» (Магілёўская вобласць).
- За высокапрафесійнае асвятленне пытанняў міжнацыянальных і міжканфесіянальных адносін, міжкультурнага дыялогу ў Рэспубліцы Беларусь і супрацоўніцтва з суайчыннікамі за мяжой узнагародзіць Дыпломам Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей з уручэннем спецыяльнага прыза:
Камунальнае інфармацыйнае ўнітарнае прадпрыемства «Рэдакцыя раённай газеты «Івацэвіцкі веснік» і праграма радыёвяшчання «Раённае радыёвяшчанне» (Брэсцкая вобласць);
Установу «Рэдакцыя раённай газеты «Кобрынскі веснік» і праграмы радыёвяшчання «Кобрынскае раённае радыё» (Брэсцкая вобласць);
Установу «Рэдакцыя раённай газеты «Веснік Глыбоччыны» Глыбоцкага раёна (Віцебская вобласць);
Установу «Рэдакцыя газеты «Астравецкая праўда» (Гродзенская вобласць);
Установу «Рэдакцыя газеты «Свіслацкая газета» (Гродзенская вобласць);
Дзяржаўную ўстанову «Рэдакцыя Ваўкавыскай раённай газеты і тэлерадыёпраграм «Наш час» (Гродзенская вобласць);
Дзяржаўную ўстанову «Рэдакцыя «Лідская газета» (Гродзенская вобласць).
Камунальнае ўнітарнае прадпрыемства «Рэдакцыя газеты «Новае жыццё» (г.Навагрудак, Гродзенская вобласць);
Унітарнае камунальнае выдавецкае прадпрыемства «Рэдакцыя газеты «Бабруйскае жыцце» (Магілёўская вобласць);
Камунальнае выдавецкае ўнітарнае прадпрыемства «Інфармацыйнае агенцтва «Магілёўскія ведамасці» (г. Магілёў);
Установу «Рэдакцыя Бабруйскай раённай газеты «Трыбуна працы» (Магілёўская вобласць);
Iнфармацыйнае камунальнае ўнiтарнае прадпрыемства «Агенства «Мiнск-Навiны» (г.Мінск);
Дзяржаўную ўстанову «Рэдакцыя газеты «Слава працы» і праграмы радыёвяшчання «Раніца Капыльшчыны» (Мінская вобласць);
Дзяржаўную ўстанову «Рэдакцыя газеты «Да новых перамог» (г.Клецк, Мінская вобласць);
Дзяржаўную ўстанову «Рэдакцыя «Маладзечанская газета» (Мінская вобласць).
- За актыўны ўдзел у Рэспубліканскім конкурсе сярод журналістаў і сродкаў масавай інфармацыі на лепшае асвятленне пытанняў міжнацыянальных i мiжканфесіянальных адносін, мiжкультурнага дыялогу ў Рэспублiцы Беларусь i супрацоўніцтва з суайчыннiкамi за мяжой узнагародзiць Пахвальнай граматай Упаўнаважанага па справах рэлiгiй i нацыянальнасцей:
Установу «Рэдакцыя Шчучынскай раённай газеты «Дзянніца» (Гродзенская вобласць);
Установу «Рэдакцыя Клімавіцкай раённай газеты «Родная ніва» (Магілёўская вобласць);
Лагун Ганну Анатольеўну, рэдактара аддзела газеты «Голас Радзімы» Рэдакцыйна-выдавецкай установы «Выдавецкі дом «Звязда» (г.Мінск).
- Адзначыць за работу па папулярызацыі традыцый мірнага і паважлівага суіснавання людзей розных нацыянальнасцей і канфесіянальнай прыналежнасці ў Беларусі, прапаганду каштоўнасці культурнай разнастайнасці і міжкультурнага дыялогу ў Рэспубліцы Беларусь:
Установу «Рэдакцыя газеты «Лунінецкія навіны» (Брэсцкая вобласць);
Установу «Рэдакцыя раённай газеты «Ляхавіцкі веснік» (Брэсцкая вобласць);
Установу «Рэдакцыя раённай газеты «Міёрскія навіны» (Віцебская вобласць);
Камунальнае інфармацыйнае ўнiтарнае прадпрыемства «Рэдакцыя віцебскіх гарадскіх газет «Віцьбічы» і «Вячэрні Віцебск» (Віцебская вобласць);
Установу «Рэдакцыя газеты «Петрыкаўскія навіны» (Гомельская вобласць);
Камунальнае ўнітарнае прадпрыемства «Тэлерадыёвяшчальны канал «Гродна Плюс» (Гродзенская вобласць) (друкаваныя матэрыялы);
Установу «Рэдакцыя газеты «Перамога» (г.Дзятлава, Гродзенская вобласць);
Установу «Рэдакцыя газеты «Зара над Нёманам» (г.Масты, Гродзенская вобласць);
Установу «Рэдакцыя газеты «Бераставіцкая газета» (Гродзенская вобласць);
Установу «Рэдакцыя аб’яднанай газеты «Слонімскі веснік» (Гродзенская вобласць);
Установу «Рэдакцыя газеты «Светлы шлях» (г.Смаргонь, Гродзенская вобласць);
Козел Галіну Віктараўну, рэдактара радыёвяшчання 1 катэгорыі Установы «Рэдакцыя газеты «Светлы шлях» (г.Смаргонь, Гродзенская вобласць);
Бічурыну Вікторыю Віктараўну, рэдактара тэлевяшчання Установы «Рэдакцыя газеты «Светлы шлях», (г.Смаргонь, Гродзенская вобласць);
Установу «Рэдакцыя газеты «Полымя» (г.п.Карэлічы, Гродзенская вобласць);
Дзяржаўную ўстанову «Рэдакцыя газеты «Бярэзінская панарама» і праграмы «Бярэзінскі час» (Мінская вобласць);
Дзяржаўную ўстанову «Рэдакцыя газеты «Голас Любаншчыны і праграмы радыёвяшчання «На хвалях Арэсы» (Мінская вобласць);
Рэдакцыю газеты «Чырвоная зорка» Мiнскага абласнога ўнiтарнага прадпрыемства «Рэдакцыя газеты «Мiнская праўда» (Мінская вобласць);
Дзяржаўную ўстанову «Рэдакцыя газеты «Нясвіжскія навіны» і праграмы радыёвяшчання «Раніца Нясвіжчыны» (Мінская вобласць);
Сянкевіч Валянціну Васільеўну, карэспандэнта Дзяржаўнай установы «Рэдакцыя газеты «Да новых перамог» (г.Клецк, Мінская вобласць);
Установу «Рэдакцыя Крычаўскай раённай газеты «Крычаўскае жыццё» (Магілёўская вобласць);
Установу «Рэдакцыя раённай газеты «Веснік Чэрыкаўшчыны» (Магілёўская вобласць);
Установу «Рэдакцыя раённай газеты «Кіравец» (г.Кіраўск, Магілёўская вобласць);
Установу «Рэдакцыя Касцюковіцкай раённай газеты «Голас Касцюкоўшчыны» (Магілёўская вобласць);
Установу «Рэдакцыя раённай газеты «Асіповіцкі край» (Магілёўская вобласць);
Шлыкаву Юліяну Сяргееўну, рэдактара Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства радыётэлецэнтр «Тэлерадыёкампанія «Магілёў» (Магілёўская вобласць);
Дзяржаўную ўстанову «Рэдакцыя раённай газеты «Горацкі веснік» (Магілёўская вобласць);
Агейчык Алену Аляксандраўну, загадчыка аддзела сацыяльна-эканамічных праблем і сельскай гаспадаркі Дзяржаўнай ўстановы «Рэдакцыя раённай газеты «Горацкі веснік» (Магілёўская вобласць);
Установу «Рэдакцыя Круглянскай раённай газеты «Сельскае жыццё» (Магілёўская вобласць);
Установу «Рэдакцыя Быхаўскай раённай газеты «Маяк Прыдняпроўя» (Магілёўская вобласць);
Установу «Рэдакцыя Магілёўскай раённай газеты «Прыдняпроўская ніва» (Магілёўская вобласць);
Шкрэдаву Наталлю Мікалаеўну, галоўнага рэдактара Установы «Рэдакцыя раённай газеты «Іскра» (г.Чавусы, Магілёўская вобласць);
Установу «Рэдакцыя раённай газеты «Прысожскі край» (Магілёўская вобласць);
Установу «Рэдакцыя раённай газеты «Святло Кастрычніка» (г.Мсціслаў, Магілёўская вобласць);
Установу «Рэдакцыя раённай газеты «Зара над Друццю» (Бялыніцкі раён, Магілёўская вобласць).
Поўная версія відэазапісу прэс- канферэнцыі па
спасылцы
Комментарии