Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

На VI Усебеларускім народным сходзе значная ўвага надавалася развіццю сістэмы адукацыі. Як адзначалася на народным вечы, кожнаму ў нашай краіне дадзена магчымасць атрымаць якасную адукацыю. Па індэксе адукацыі рэспубліка ўваходзіць у топ-30 перадавых дзяржаў свету. Вярнуўшыся з форума, яго дэлегат, старшыня Пастаяннай камісіі па бю-джэце і фінансах Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Людміла Ніжэвіч правяла дыскусійную дыялогавую пляцоўку з педагогамі Капыльшчыны па абмеркаванні праекта Кодэкса аб адукацыі. Прайшла яна ў анлайн-рэжыме. Прадстаўнікі ўсіх устаноў раёна мелі магчымасць выказаць сваё меркаванне па законапраекце. — Гэта сапраўды вельмі важны і сур’ёзны дакумент, які патрабуе карэкціроўкі з улікам тых змен, якія паўплывалі на адукацыйны працэс за час дзеяння цяперашняга Кодэкса, — адзначыла Людміла Ніжэвіч. — Адшукаць рацыянальнае зерне, прыняць правільнае рашэнне адносна сярэдняй, дашкольнай, спецыяльнай і дадатковай адукацыі, не абмеркаваўшы праблемы з тымі, хто працуе непасрэдна ў школе і штодня сутыкаецца з імі, было б няправільна. Таму я звяртаюся да вас: ваш удзел у дыскусіі неабходны, нам вельмі важна ваша меркаванне. Дэпутат парламента падрабязна спынілася на магчымых новаўвядзеннях і падкрэсліла, што, з яе пункту гледжання, у прапанаваным праекце асноўны акцэнт зроблены на нейкіх структурных пераўтварэннях. — Мне б хацелася пачуць ад вас, наколькі абгрунтаваныя і важныя тыя змены, якія прапануецца ўнесці ў новы Кодэкс аб адукацыі, ці ўсе аспекты закрануты, ці дазволяць яны вырашыць існуючыя праблемы і рухацца наперад, — цікавілася парламентарый. Начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Ірына Абас выказала сваё стаўленне наконт абавязковасці агульнай сярэдняй адукацыі, падняла праблему аптымізацыі ўстаноў адукацыі і вынікаў гэтага працэсу. Педагогі раёна прапаноўвалі ўключыць для разгляду пытанне аб варыятыўнасці адукацыйных праграм, аб дыстанцыйнай адукацыі, кантролі якасці ведаў вучняў, кадравай палітыцы. Былі закрануты найбольш актуальныя тэмы прафесійна-тэхнічнай, дадатковай, спецыяльнай, дашкольнай адукацыі. Асобная ўвага была нададзена праблемам выхавання школьнікаў. Гаварылася пра прыярытэт полікультурнага і патрыятычнага, працоўнага і экалагічнага выхавання навучэнцаў, фарміраванне навыкаў фінансавай пісьменнасці школьнікаў, павышэнне культуры паводзін падрастаючага пакалення. Мяркуючы па каментарыях педагогаў, многія з пытанняў яшчэ патрабуюць дэталёвага вывучэння. Сяргей КОЗЕЛ
Понедельник, 01 марта 2021 11:35

(CMigrator copy 113)

У 1943 годзе люты цалкам апраўдаў сваю назву – стаў для многіх жыхароў Капыльшчыны сапраўды бязлітасным, жорсткім і пакінуў трагічны след у летапісе нашага краю. Менавіта тады былі знішчаны  Масявічы, Вялікія Прусы, Калодзезнае, Жавулкі, Прагрэс і Рулёва – вогненныя вёскі, што ўвекавечаны ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».   На жаль, гэты і без таго немалы спіс далёка не поўны – на Капыльшчыне каля 20 населеных пунктаў былі спалены фашыстамі. Некаторыя з іх пасля Вялікай Айчыннай вайны так і не адрадзіліся і назаўсёды зніклі з карты раёна. Хваля жудаснага вогненнага марафону пракацілася па землях Капыльшчыны ў 1942–1943 гадах. Такая бесчалавечная мера, на думку катаў, павінна была стаць пераканаўчым урокам як для мірных жыхароў, так і для іх родных, што супрацьстаялі націску захопнікаў на палях бітваў. Аднак ці магла страта блізкіх людзей і роднай хаты аслабіць барацьбу?! Нянавісць да ворага толькі расла.   Наогул, спіс спаленых паселішчаў Капыльшчыны адкрываюць Вялікія Прусы, таму што яшчэ ў верасні 1942 года  нямецка-фашысцкія захопнікі палілі хаты і знішчалі мірных жыхароў, не шкадуючы ні малых, ні старых. На ўскрайку гэтай вёскі знаходзіцца брацкая магіла і ўзвышаецца манумент. Адзін з яго элементаў – тры фігуры – жанчыны, старога селяніна і партызана – застылі ў чаканні расстрэлу. На суровых тварах – непакорлівасць і гнеў. Помнік уваскрашае адну са сцэн страшнай трагедыі. Тады гітлераўцы расстралялі і замучылі 255 чалавек. Чалавечых ахвяр катам аказалася мала, і яны знішчылі ўсе хаты ў вёсцы, якіх налічвалася 121. Рулёва… Карная экспедыцыя не абмінула і гэта ціхае месца на ўзлеску  недалёка ад вёскі Сінячова (зараз –Калінаўка-2) – населены пункт быў спалены разам з жыхарамі. Перад пачаткам Вялікай Айчыннай вайны, як сведчыць кніга «Памяць. Капыльскі раён», там было 11 двароў і 26 чалавек. Але надыйшоў страшны дзень – 23 лютага 43-га. Карны атрад акружыў вёску і сагнаў у хлеў усіх яе жыхароў. Тады ў полымі скончылася жыццё амаль усіх вяскоўцаў. Цудам выратавалася толькі адна сям’я Кубрак: Лізавета Іосіфаўна, яе муж Пётр Іосіфавіч і сын Родзя. Аднак ім – сведкам тых крывавых падзей – жыць з велізарным цяжарам жудасных успамінаў і ў мірны час было вельмі няпроста. Аб трагічным лёсе іх аднавяскоўцаў напамінае абеліск на брацкай магіле. Асабліва трагічнай для жыхароў Капыльшчыны аказалася зіма 1943-га – менавіта тады акупанты бязлітасна вынішчалі і людзей, і населеныя пункты. Так, 2 лютага ў в. Масявічы, што мірна тулілася ў маляўнічым месцы недалёка ад в. Руднікі, панавала звычайнае сялянскае жыццё. Нішто не прадказвала бяды. Фашысты з’явіліся нечакана. Быццам здані, вынырнулі з лесу ў белых маскіровачных халатах. Урываліся ў хаты і ва ўпор расстрэльвалі кожнага, хто там знаходзіўся. А затым усе будынкі запалалі… Назаўтра руднікоўцы ўбачылі на месцы Масявічаў толькі абгарэлыя каміны. Тады выжыў толькі адзін чалавек, аднак і яго далейшы лёс невядомы. А 130 мірных жыхароў, што ў той жудасны дзень сталі ахвярамі зверства фашыстаў, былі пахаваны на грамадзянскіх могілках у Рудніках. Як сведчаць дакументы, сярод іх было 11 дзяцей да двух і 47 – да дванаццаці гадоў. Самі ж Масявічы (а яны знаходзіліся на поўначы Капыльшчыны, амаль на стыку са Стаўбцоўскім і Уздзенскім раёнамі) пасля вайны так і не паўсталі з попелу.   Цяхоўка — невялічкі пасёлак, што перад вайной туліўся ля былога панскага саду, таксама не адрадзіўся. У 1942 г. фашысты спалілі і саму Цяхоўку, і суседнюю Славінку. Апошняя, праўда, адрадзілася. Але тут жыве ўсяго некалькі чалавек – памерлі старыя, а моладзь даўно падалася ў большыя населеныя пункты. Пра Цяхоўку ж цяпер нагадвае толькі абеліск з прозвішчамі загінуўшых. У той жа дзень, 23 лютага 1943 года, карнікі загубілі 64 ні ў чым не павінныя жыцці ў вёсцы Рым (альбо Рыме ці Рым'е, а цяпер Дусаеўшчына). Вось як згадвала той страшны дзень сведка трагедыі Маіна Фёдараўна Каспяровіч (запісы яе ўспамінаў захоўваюцца ў Капыльскім сельвыканкаме): «Як сёння перад вачыма тое чорнае ранне. Мама, Стасевіч Марыя Пятроўна, падпаліла дровы ў печцы. Дзеці: пяць дачок, хто спаў яшчэ, а хто бегаў па хаце. Муж Марыі – Фёдар Сямёнавіч – ваяваў на фронце, і клопаты аб сям’і леглі на яе плечы. У душы ўжо некалькі дзён неспакойна. Дайшоў слух, што ў Аножкаўскім лесе партызаны забілі немца... У другой палавіне дома прачнулася сям’я Акуліч Алены, муж якой быў у партызанах, а на руках было пяцёра дзяцей. Алена чакала ўжо шостае дзіцятка. Гадаваць малых ёй дапамагала старэнькая маці». Далей падзеі разгортваліся быццам у страшным кінафільме. Прадчуваючы бяду, жанчыны з дзеткамі забраліся пад застрэшак хаты і назіралі за дарогай, па якой рухаліся немцы на матацыклах, падводах з саломай. Убачылі, што каля аднапавярховага драўлянага васьмікватэрнага дома насупраць збіраліся вяскоўцы, каля якіх мітусіліся фашысцкія карнікі. Жанчыны чулі, як немцы выклікалі па імёнах членаў партызанскіх сем’яў. Маці Алены Акуліч, баючыся, што падпаляць іх хату, сказала, што трэба ісці да лю-дзей. Усе спусціліся і далучыліся да натоўпу якраз у той момант, калі выклікалі сям’ю Акуліч. Пасля таго, як пераклічка закончылася, карнікі загадалі разыходзіцца тым, каго не назвалі. Сем’і ж партызан яны зачынілі ў доме, праз вокны накідалі туды саломы і падпалілі... У 1970 годзе на брацкай магіле вёскі Дусаеўшчына ўстаноўлены абеліск, побач з ім у 1975-м – скульптура і стэла з імёнамі загінуўшых.   У спісе вогненных вёсак і Калодзезнае. Карнікі з’явіліся там 9 лютага 1943 года. Хутка пачалася дзікая расправа з мясцовымі жыхарамі – фашысты ўрываліся ў хаты, расстрэльвалі ўсіх, хто там знаходзіўся, нікога не шкадуючы. Толькі 34 чалавекі з 247-мі засталіся ў жывых пасля зверстваў фашысцкіх акупантаў. У памяць ахвяр фашызму ў 1969 годзе на брацкай магіле быў устаноўлены велічны мемарыял. З успамінаў Змітровіча Міхаіла Іванавіча (захоўваюцца ў Вялікараёўскай сельскай бібліятэцы-клубе): «Спачатку мы думалі, усё абыдзецца, але калі ворагі паставілі ўзброеныя пасты, стала зразумела, што будуць забіваць. Наша маці Марыя Іванаўна пайшла ў вёску Руднае, а мы, дзеці, з суседзямі ў трэцяй гадзіне ночы, адчуўшы небяспеку, сталі паціху прабірацца да могілак. У гэты дзень у доме загінуў бацька Іван Іванавіч. Ён быў інвалід і не мог пайсці разам з усімі. Загінулі і ўсе вясковыя прыгажуні, якія не хацелі ісці з немцамі. Фашысты спалілі амаль усю вёску. Нешматлікія, хто ацалеў, сталі ляснымі салдатамі».   У спісе вогненных сясцёр Хатыні значыцца і пасёлак Прагрэс. Да Вялікай Айчыннай вайны ён знаходзіўся на тэрыторыі Пацейкаўскага сельсавета. Тут было 14 двароў і 46 жыхароў. У лютым 1943 года нямецка-фашысцкія захопнікі амаль цалкам спалілі пасёлак і знішчылі 16 чалавек. У мірны час другое жыццё Прагрэс так і не набыў – пасёлак жыве толькі ва ўспамінах ды рэдкіх запісах. З успамінаў Варанко Марыі Васільеўны, жыхаркі вёскі Пацейкі (захоўваюцца ў Пацейкаўскай сярэдняй школе): «Жорсткую расправу фашысты ўчынілі над жыхарамі пасёлка Прагрэс. Атрад карнікаў рухаўся з мэтай расправы над жыхарамі вёскі Жавулкі. Партызаны, якія былі ў пасёлку, іх абстралялі. Тады карнікі вярнуліся назад у вёску, а на другі дзень расправіліся над жыхарамі пасёлка. Яны сагналі лю-дзей, хто не змог схавацца, у хату Караля Мікалая і расстралялі. У гэты дзень карнікі спалілі вёску Жавулкі. З раніцы мы чулі выбухі, а пасля абеду над вёскай успыхнула вялікае полымя пажару. Пад вечар па вуліцы нашай вёскі рухаўся абоз, на санках везлі ў Капыль накрадзенае дабро жыхароў вёскі Жавулкі».   Яшчэ больш жудасная трагедыя напаткала Жавулкі. 5 лютага 1943 года  гітлераўцы ўрываліся ў хаты і аўтаматнымі чэргамі расстрэльвалі ні ў чым не павінных местачкоўцаў, а пасля падпальвалі будынкі… Крывавая лічба, якую каты пакінулі ў летапісе Жавулкаў, шакіруе: ахвярамі зверстваў сталі 512 чалавек. Прычым у асноўным знішчаны былі дзеці, жанчыны і старыя. На ўскрайку вёскі як вечны напамін  аб загубленых жыццях высіцца помнік. З палітданясення намесніка начальніка палітаддзела 1-га механізіраванага корпуса падпалкоўніка канцлера начальніку палітупраўлення 1-га Беларускага фронту генерал-маёру С.Ф. Галаджаву: «…Даношу для паведамлення ў Надзвычайную Дзяржаўную камісію аб зверствах нямецка-фашысцкіх захопнікаў у в. Жавалкі Капыльскага раёна Мінскай вобласці. Расследаваннем начальніка палітаддзела 35-й механізіраванай брыгады і ў гутарках з мірным насельніцтвам Жавалкі ўстаноўлена нечуванае злачынства немцаў над насельніцтвам гэтага сяла. Жыхары гэтага сяла не хацелі падпарадкавацца катаржнаму рэжыму немцаў. Яшчэ да вайны з гэтага сяла пайшло ў Чырвоную Армію да 50 чалавек, а калі немцы захапілі гэту вёску, то 48 таварышаў пайшлі ў партызанскія атрады, якія змагаліся ў гэтым раёне з немцамі. Немцы, палічыўшы гэту вёску небяспечнай, рашылі яе знішчыць. Перад тым, як падпаліць сяло, яны паслалі туды карны атрад, які па распрацаванай схеме разбіўся на некалькі груп па 5–10 двароў, і 5 лютага 1943 г. пачалося пагалоўнае вынішчэнне жыхароў в. Жавалкі. Жыхар сяла Кузьміч Аляксандр Пятровіч расказвае, што раніцай 5 лютага 1943 г. яны пачулі глухія стрэлы ў хатах і падумалі, што гэта немцы забіваюць партызан. Высветлілася ж зусім іншае. Немцы забівалі ўсіх пагалоўна… Калі жыхары сяла былі знішчаны, вёску спалілі. З 123 хат у вёсцы выпадкова ацалела толькі 3». Аксана МІХАЙЛОЎСКАЯ Пры падрыхтоўцы артыкула выкарыстаны матэрыялы з кнігі «Памяць. Капыльскі раён» і інфармацыйнага рэсурсу «Белорусские деревни, сожженные в годы Великой Отечественной войны».
На Копыльщине большие очереди на техосмотр: практически каждый день с самого утра и до вечера диагностическая станция филиала «Автопарк № 21» ОАО «Миноблавтотранс» в Тимковичах неустанно принимает автовладельцев. Как сообщили на предприятии, в среднем в последние дни приезжают около 80 машин. Также здесь наблюдается пик активности автолюбителей не только из Копыльского, но и из соседних районов. Желание получить допуск на право участия в дорожном движении неспроста – с 1 января в стране дорожный сбор в Беларуси отменен, тем самым, плата стала намного меньше. Плюс – ГАИ рекомендует до первого дня весны получить разрешение, так как водители без пройденного техосмотра будут получать штрафы не только от инспекторов Госавтоинспекций, а также «письма счастья» от камер фотофиксации скорости. В скором времени у аппаратов появится способность отмечать на дороге не только «лихачей», но и тех, у кого нет техосмотра. Штраф за отсутствие ТО сейчас составляет от 1 до 3 базовых величин (от 29 до 87 рублей). Напомним, для прохождения техосмотра автовладельцам необходимо иметь свидетельство о регистрации транспортного средства, водительское удостоверение, страховку (она может быть и в электронном виде). Для получения разрешения на допуск транспортного средства к участию в дорожном движении медицинская справка о состоянии здоровья не нужна. Павел ШЕИН
Анализ оперативной обстановки в сфере обеспечения дорожной безопасности на территории Минской области с начала 2021 года указывает на ряд проблемных вопросов, в частности – состояния пешеходного травматизма. Как сообщил инспектор ДПС ОГАИ Копыльского РОВД Максим Павлющик, по-прежнему основными причинами совершения таких происшествий являются как нарушения ПДД пешеходами, так и не выполнение требований Правил водителями транспортных средств в части проезда нерегулируемых пешеходных переходов и предоставления преимущества в движении пешеходам. На постоянной основе инспекторами ГАИ проводятся встречи в трудовых коллективах, организациях, учреждениях образования, уделив особое внимание разъяснению причин и условий совершения дорожно-транспортных происшествий с последующими рекомендациями по безопасному поведению на улицах и дорогах. Госавтоинспекция призывает водителей к удвоенному вниманию за рулем, особенно в условиях ограниченной видимости и при неблагоприятных погодных условиях. Пешеходный переход является опасным местом. Опасность может усугубляться ограниченным обзором, скоплением пешеходов, среди которых один окажется нетерпеливым. Госавтоинспекция при проведении профилактических бесед уделяет особое внимание на использование световозвращающих элементов и жилетов повышенной видимости. - рассказывает Максим Павлющик. - Водителям транспортных средств разъясняется о необходимости при выходе из транспортного средства в темное время суток использовать световозвращающие элементы и жилеты повышенной видимости.  ГАИ еще раз напоминает: уважаемые граждане! О фактах нахождения на проезжей части дороги уязвимых участников дорожного движения, создающих своими действиями угрозу безопасности дорожного движения, об управлении  транспортными средствами лицами, находящимися в состоянии алкогольного опьянения, а также не имеющими права управления, иных обстоятельствах, создающих риски совершения нарушений Правил дорожного движения и дорожно-транспортного происшествия, сообщите в дежурную часть Копыльского РОВД по телефону 102! Павел ШЕИН
Работники таможенных органов провели традиционный чемпионат таможенных органов по лыжным гонкам. К слову, первая в Беларуси любительская гонка состоялись век назад – в феврале 1921. Все 15 команд со всех таможен Беларуси добрались до старта. Итого на трассе было шумно – более сотни участников и болельщиков. Команда лыжников Минской региональной таможни была представлена 4-мя лыжниками.  На улице минус 20, на ветру– по ощущениям – ниже еще на градусов 10, но погода лишь раззадоривала азарт участников. Чемпионат  таможенных органов по лыжным гонкам состоялся на минской лыжероллерной трассе в Веснянке. В соревновании приняли участие 15 команд, в том числе  Государственного таможенного комитета во главе с Председателем Владимиром Орловским, команды РУП «Белтаможсервис» и студентов специальности «таможенное дело» пяти учреждений высшего образования: БГУ, БНТУ, БелГУТ, ГрГУ, ПГУ. На финише – приятности от коллег, медали и кубки. Первой в этом сезоне стала команда Университета культуры и искусств. Вообще сегодня победила дружба! Ведь с такими людьми «лыжня» – это, прежде всего, праздник, а только потом соревнование. Соревнования включали индивидуальные гонки среди таможенников и студентов, забег руководителей таможенных органов и эстафеты. В эстафетной гонке победу одержала команда Витебской таможни, на втором месте – сборная Государственного таможенного комитета, на третьем – Минской центральной таможни. А в эстафетной гонке среди команд ВУЗов победили юноши и девушки БНТУ. Подобные соревнования стали доброй зимней традицией и проводятся ежегодно. Команда Минской региональной таможни в этом году проявила настойчивость, волю к победе и достойно прошла все испытания. В летнем сезоне предстоят гонки на лыжероллерах, и наша команда готовится к новым стартам. Артем Скробот, главный инспектор отдела идеологической работы
Страница 2229 из 4905