Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

11-12 чэрвеня прайшоў XX Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі «Маладзечна-2021». Гэты фестываль з’яўляецца значнай падзеяй для краіны. Ён збірае таленавітых людзей, народных і заслужаных выканаўцаў, паэтаў, кампазітараў, дзяржаўныя і нацыянальныя творчыя калектывы. У юбілейны год арганізатары падрыхтавалі займальную і вельмі насычаную праграму, зрабілі ўсё магчымае, каб стварыць добры настрой жыхарам і гасцям Маладзечна. Дзень першы Віншавальны адрас удзельнікам музычна-паэтычнага форуму накіраваў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Яго зачытаў міністр культуры нашай краіны Анатоль Маркевіч. Вітала гасцей і ўдзельнікаў фестывалю і старшыня Мінскага абласнога Савета дэпутатаў Наталля Якубіцкая. Цэнтральнай падзеяй першага дня фестывалю традыцыйна стаў Нацыянальны конкурс маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні, чыім нязменным кіраўніком выступае Міхаіл Фінберг, кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі. Па выніках рэгіянальных і абласных этапаў конкурсу ў рамках фестывалю прайшлі заключны другі і трэці туры. У іх прынялі ўдзел 21 канкурсант з ліку лепшых маладых выканаўцаў з усіх абласцей рэспублікі і Мінска. Па рашэнні журы Гран-пры фестывалю і прыз Уладзіміра Мулявіна, заснаваны па даручэнні кіраўніка дзяржавы, паехалі ў Віцебскую вобласць. Яго ўладальніцай стала самая юная ўдзельніца Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай песні Ніколь Фургал. Прэм’ерны канцэрт «Талака», прысвечаны творчасці класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча і генія беларускай песні Ігара Паліводы, у выкананні Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі чакаў гасцей і жыхароў горада ў гэты вечар. — Вельмі важна, што ўсе мы сёння сабраліся разам, каб адсвяткаваць дваццаты юбілейны фестываль песні і паэзіі, — сказаў у інтэрв’ю журналістам міністр культуры Рэспублікі Беларусь Анатоль Маркевіч. — Мы бачым, з якім настроем прыехалі ў Маладзечна людзі: усе ўсміхаюцца, радуюцца, абменьваюцца вопытам. Значыць, правільна зрабілі, што сабраліся разам, каб у чарговы раз падкрэсліць значнасць нашай культуры, гісторыі, спадчыны, на якіх будуецца аснова дзяржавы. Падчас візіту ў горад міністр культуры наведаў дзясяткі мерапрыемстваў, але больш за ўсё яго ўразіў «Творчы квартал Маладзечна», што разгарнуўся на вуліцы Прытыцкага. Капыльшчына была прадстаўлена не толькі дэлегацыяй нашых землякоў, якія сталі гледачамі насычанай святочнай праграмы. Капыльскія майстры таксама прымалі актыўны ўдзел у «Горадзе майстроў». Ён прыцягваў увагу маладзечанцаў і прыезджых. На выставе «Традыцыі зямлі капыльскай» былі прадстаўлены ўстановы культуры нашага раёна, дзейнасць якіх высока ацаніў міністр культуры Анатоль Маркевіч. [caption id="attachment_102633" align="aligncenter" width="840"] ■ Міністр культуры Анатоль Маркевіч знаёміцца з выставай капыльскіх народных майстроў[/caption] Дзень другі 12 чэрвеня прадстаўнікі ўстаноў адукацыі, маладзёжных і ветэранскіх арганізацый, аграпрамысловага комплексу і раённага спажывецкага таварыства Капыльшчыны наведалі Маладзечна, дзе ў летнім Амфітэатры прайшоў канцэрт-закрыццё ХХ Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі «Маладзечна-2021». [caption id="attachment_102636" align="aligncenter" width="840"] ■ Капыльская дэлегацыя на заключным канцэрце[/caption] Многа станоўчых эмоцый атрымалі ад прагляду юбілейнай канцэртнай праграмы «Мала-дзечна — насустрач шлягерам» з удзелам зорак беларускай эстрады і пераможцаў конкурсаў маладых выканаўцаў розных гадоў. Свае апладысменты нашы землякі дарылі заслужаным артыстам Беларусі Алене Ланской, Вікторыі Алешка, Аляксандру Саладуху, Жанет, ансамблям «Песняры», «Верасы» і іншым. Акрамя таго госці з Капыля прынялі ўдзел у рэспубліканскай патрыятычнай акцыі  «Сімвалы маёй краіны». Валянціна МІХАЙЛОЎСКАЯ, супрацоўнік ТЦСАН: — ХХ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі назвала б мерапрыемствам рознапланавым, цікавым, творчым, захапляльным. Конкурсы, канцэрты, сустрэчы з цікавымі людзьмі праходзяць у гэтыя дні практычна ва ўсіх установах культуры. На вуліцах шмат дзяцей, моладзі, людзей пажылых. Гледачы тут таксама асаблівыя, так бы мовіць, музычна адукаваныя. Як ніяк — што ні год, то фестываль, і кожны па-свойму адметны. Вельмі ўдзячна адміністрацыі і прафкаму нашай установы за прапанаваную паездку. Ларыса  ЛІННІК, настаўніца СШ № 2 г. Капыля: — Перад пачаткам канцэрта на пляцоўцы «Горад майстроў» з калегамі наведалі экспазіцыю дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва, прасачылі за гісторыяй фестываля праз карціны арт-праекта «Фестывальны шлях», набылі тавары народнага спажывання на выставе-продажы «Беларускі пачастунак» і інш. Навокал панавала атмасфера добразычлівасці, павагі, даверу і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні. Радавала тое, што было вельмі многа маладых сем’яў з дзеткамі, а  ў руках — дзяржаўная сімволіка. Адразу адчула гонар за сваю краіну. Сяргей КОЗЕЛ Барыс ДЗЕНІСЮК,  член ГА «Беларускі саюз журналістаў»
18 июня 2021 года в административном здании ГУ "Копыльский районный физкультурно-оздоровительный центр" в кабинете заместителя директора с 10.00 до 11.00 часов проведет прием граждан и прямую телефонную линию по телефону 27663 заместитель председателя Копыльского райисполкома Александр Анатольевич ДУБИНА.
Вторник, 15 июня 2021 17:38

прокуратура

Прокуратурой Копыльского района проведена проверка исполнения районными организациями агропромышленного комплекса законодательства о ветеринарной деятельности.    В ее ходе выявлены грубые нарушения, допускаемые должностными лицами сельскохозяйственного филиала «Рудное» ОАО «Копыльский райагросервис». Так, в силу требований ст. 13 Закона Республики Беларусь «О ветеринарной деятельности» юридические лица, осуществляющие ветеринарную деятельность, обязаны не допускать реализацию продуктов животного происхождения,  не  соответствующих безопасности в ветеринарно-санитарном отношении. Согласно п. 21 Ветеринарно-санитарных правил содержания дойных животных и получения молока на молочнотоварных фермах, утвержденных постановлением Министерства сельского хозяйства и продовольствия Республики Беларусь № 10 от 29 января 2019 г., не допускается применение центробежных очистителей-охладителей молока. Вместе с тем, в ходе проверки 27 мая установлено, что на МТФ «Рудное» до настоящего времени осуществляется первичная обработка молока данным аппаратом. Его использование приводит к повышению в нем бактериальной обсемененности, потере молочного жира, а также к несвоевременному его охлаждению, что впоследствии сказывается на качестве производимой продукции. Кроме того, в ходе проверки выявлено, что на ферме имеются необезроженные животные, емкости с молоком не накрываются крышками. Также допущено содержание без использования средств идентификации (отсутствие бирок на ушах). Замечено, что вход в доильное отделение не оборудован дезинфицирующими ковриками, в некоторых из домиков для выращивания телят отсутствует питьевая вода. Территория фермы не огорожена сплошным забором, что является доступом для посторонних лиц и бродячих животных, а в производственных помещениях найдено большое количество пустых бутылок из-под алкогольных напитков. На основании изложенного, прокурором Копыльского района предложено устранить выявленные нарушения законодательства о ветеринарной деятельности. В связи с допущенными нарушениями виновные должностные лица филиала будут привлечены к дисциплинарной ответственности.   Алексей КРОТ, заместитель прокурора Копыльского района; Сергей КОЗЕЛ, корреспондент «СП»
Лепшых з тых, хто клапоціцца пра аднаўленне статка і стварае дабрабыт гаспадаркі, выявіў раённы конкурс. Спецыяліст па штучным асемяненні буйной рагатай жывёлы ў любой сельскагаспадарчай арганізацыі – адна з ключавых фігур у развіцці як жывёлагадоўлі, так і самой гаспадаркі. Бо ад іх залежыць аднаўленне асноўнага статка, а таксама ўзровень надояў малака і сутачных прываг. Менавіта кваліфікацыя і вопыт гэтых людзей вызначаюць выніковасць асемянення. Кожны год, нягледзячы на штодзённую практыку, спецыялісты павінны пацвярджаць сваю кваліфікацыю. Так, у Капыльскім раёне прайшоў штогадовы конкурс-атэстацыя сярод тэхнікаў-асемянатараў. У гэты дзень яны змянілі звыклае для сябе спецадзенне на прыгожыя ўборы. Месцам, дзе спецыялісты сельскагаспадарчых арганізацый раёна прадэманстравалі свае веды і прафесійнае майстэрства ў галіне племянной справы, стаў Новадоктаравіцкі сельскі клуб. Першы намеснік старшыні Капыльскага райвыканкама-начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віталь Ракевіч адзначыў, што ў тых гаспадарках, дзе ёсць кваліфікаваныя, адданыя сваёй справе тэхнікі-асемянатары, як правіла, на высокім узроўні пастаўлена работа па аднаўленні статка. Там заўсёды ёсць паспяховыя расцёлы, высокая захаванасць маладняку, ёсць малако і мяса, а ў канчатковым выніку, і высокі ўзровень эканомікі гаспадаркі, яе дабрабыту. Віталь Аляксандравіч параўнаў іх дзейнасць з галіной раслінаводства, дзе пасяўная праходзіць вясной і восенню, а ў жывёлагадоўлі – круглагадова, кожны дзень. [caption id="attachment_102623" align="aligncenter" width="840"] ■ Віталь Ракевіч уручае падарунак маладому спецыялісту Дзмітрыю Грышыку[/caption] У пачатку конкурсу-атэстацыі ўсім удзельнікам неабходна было вытрымаць тэарэтычны экзамен з  тэставых пытанняў, якія тычацца племянной справы. Другая частка ўключала ў сябе праверку практычных навыкаў спецыялістаў. Тут журы ацэньвала ўменне асемянатараў правільна падрыхтаваць сваё працоўнае месца і прылады для працы, вызначыць якасць семя пад мікраскопам і сам працэс асемянення. Удзельнікі павінны былі расказаць пра сваю дзейнасць з самага пачатку прыходу на працу. – Гэтыя людзі звязаны з практыкай штодня, але ўсё роўна ў іх адчувалася хваляванне, – адзначыў галоўны ветэрынарны ўрач РУСП «Мінскае племпрадпрыемства» Уладзімір Шаўкун. –  Пры вызначэнні пераможцаў улічвалася таксама правільнае вядзенне спецыяльнага журнала. Галоўным паказчыкам, па якім ацэньваецца работа тэхніка-асемянатара – выхад цялят на 100 кароў, ён таксама ўлічваўся. [caption id="attachment_102624" align="aligncenter" width="840"] ■ Пераможца Алена Ляонава (у цэнтры) з прызёрамі Зояй Сяргей і Таццянай Лобан[/caption] Лепшым тэхнікам па штучным асемяненні буйной рагатай жывёлы стала Алена Ляонава з філіяла «Лакнея». На другім месцы – Таццяна Лобан з ААТ «Ціміразеўскі». А замкнула тройку лідараў асемянатар УП «ПІК-Лясное» Зоя Сяргей. Іх імёны добра вядомы чытачам нашай раёнкі, яны былі не раз занесены на раённую Дошку гонару. – Я задаволена сваімі вынікамі. Тэставыя пытанні былі не з шэрагу лёгкіх. Практычная частка была таксама няпростай па адной толькі прычыне – адбілася хваляванне. Бо на працы ўсе дзеянні выконваюцца аўтаматычна, а тут трэба ўсё раскласці па палічках і растлумачыць, – падзялілася эмоцыямі пераможца конкурсу Алена Ляонава. На раённым конкурсе былі ўшанаваны і тыя, чый прафесійны стаж у галіне налічвае звыш 20 гадоў. Яны вельмі любяць сваю справу. Сярод іх – Ірына Ціманава з ААТ «Семежава», Наталля Лобан (ААТ «Капыльскае»), Мікалай Сельвановіч (СГФ «Руднае»), Наталля Юрчэня (ААТ «Скабін»), Аксана Жогла (ААТ «Піянер-Агра»). Заахвочаны і тыя, хто толькі прыйшоў у галіну, –Святлана Рубанік з філіяла «В. Раёўка», Дзмітрый Грышык (ААТ «Праснакі»), Ніна Ражко (ААТ «Семежава»). Пераможцы атрымалі заслужаныя ўзнагароды ад упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама, аграпрамысловага саюза, а кожны ўдзельнік конкурсу – падарунак ад райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, а таксама музычныя нумары ў выкананні доктаравіцкіх самадзейных артыстаў. Сяргей КОЗЕЛ
В рамках акции "Символы моей страны" с целью формирования позитивных жизненных установок, укрепления здоровья подрастающего поколения, пропаганды здорового образа жизни в учреждении образования "Копыльский государственный колледж" состоялся спортивный праздник "Мы едины! Мы непобедимы!". Сергей КОЗЕЛ
Страница 2103 из 4914