Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

66

Конкурс на лучшего техника-осеменатора состоялся на Копыльщине

15.06.2021
Лепшых з тых, хто клапоціцца пра аднаўленне статка і стварае дабрабыт гаспадаркі, выявіў раённы конкурс. Спецыяліст па штучным асемяненні буйной рагатай жывёлы ў любой сельскагаспадарчай арганізацыі – адна з ключавых фігур у развіцці як жывёлагадоўлі, так і самой гаспадаркі. Бо ад іх залежыць аднаўленне асноўнага статка, а таксама ўзровень надояў малака і сутачных прываг. Менавіта кваліфікацыя і вопыт гэтых людзей вызначаюць выніковасць асемянення. Кожны год, нягледзячы на штодзённую практыку, спецыялісты павінны пацвярджаць сваю кваліфікацыю. Так, у Капыльскім раёне прайшоў штогадовы конкурс-атэстацыя сярод тэхнікаў-асемянатараў. У гэты дзень яны змянілі звыклае для сябе спецадзенне на прыгожыя ўборы. Месцам, дзе спецыялісты сельскагаспадарчых арганізацый раёна прадэманстравалі свае веды і прафесійнае майстэрства ў галіне племянной справы, стаў Новадоктаравіцкі сельскі клуб. Першы намеснік старшыні Капыльскага райвыканкама-начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віталь Ракевіч адзначыў, што ў тых гаспадарках, дзе ёсць кваліфікаваныя, адданыя сваёй справе тэхнікі-асемянатары, як правіла, на высокім узроўні пастаўлена работа па аднаўленні статка. Там заўсёды ёсць паспяховыя расцёлы, высокая захаванасць маладняку, ёсць малако і мяса, а ў канчатковым выніку, і высокі ўзровень эканомікі гаспадаркі, яе дабрабыту. Віталь Аляксандравіч параўнаў іх дзейнасць з галіной раслінаводства, дзе пасяўная праходзіць вясной і восенню, а ў жывёлагадоўлі – круглагадова, кожны дзень. [caption id="attachment_102623" align="aligncenter" width="840"] ■ Віталь Ракевіч уручае падарунак маладому спецыялісту Дзмітрыю Грышыку[/caption] У пачатку конкурсу-атэстацыі ўсім удзельнікам неабходна было вытрымаць тэарэтычны экзамен з  тэставых пытанняў, якія тычацца племянной справы. Другая частка ўключала ў сябе праверку практычных навыкаў спецыялістаў. Тут журы ацэньвала ўменне асемянатараў правільна падрыхтаваць сваё працоўнае месца і прылады для працы, вызначыць якасць семя пад мікраскопам і сам працэс асемянення. Удзельнікі павінны былі расказаць пра сваю дзейнасць з самага пачатку прыходу на працу. – Гэтыя людзі звязаны з практыкай штодня, але ўсё роўна ў іх адчувалася хваляванне, – адзначыў галоўны ветэрынарны ўрач РУСП «Мінскае племпрадпрыемства» Уладзімір Шаўкун. –  Пры вызначэнні пераможцаў улічвалася таксама правільнае вядзенне спецыяльнага журнала. Галоўным паказчыкам, па якім ацэньваецца работа тэхніка-асемянатара – выхад цялят на 100 кароў, ён таксама ўлічваўся. [caption id="attachment_102624" align="aligncenter" width="840"] ■ Пераможца Алена Ляонава (у цэнтры) з прызёрамі Зояй Сяргей і Таццянай Лобан[/caption] Лепшым тэхнікам па штучным асемяненні буйной рагатай жывёлы стала Алена Ляонава з філіяла «Лакнея». На другім месцы – Таццяна Лобан з ААТ «Ціміразеўскі». А замкнула тройку лідараў асемянатар УП «ПІК-Лясное» Зоя Сяргей. Іх імёны добра вядомы чытачам нашай раёнкі, яны былі не раз занесены на раённую Дошку гонару. – Я задаволена сваімі вынікамі. Тэставыя пытанні былі не з шэрагу лёгкіх. Практычная частка была таксама няпростай па адной толькі прычыне – адбілася хваляванне. Бо на працы ўсе дзеянні выконваюцца аўтаматычна, а тут трэба ўсё раскласці па палічках і растлумачыць, – падзялілася эмоцыямі пераможца конкурсу Алена Ляонава. На раённым конкурсе былі ўшанаваны і тыя, чый прафесійны стаж у галіне налічвае звыш 20 гадоў. Яны вельмі любяць сваю справу. Сярод іх – Ірына Ціманава з ААТ «Семежава», Наталля Лобан (ААТ «Капыльскае»), Мікалай Сельвановіч (СГФ «Руднае»), Наталля Юрчэня (ААТ «Скабін»), Аксана Жогла (ААТ «Піянер-Агра»). Заахвочаны і тыя, хто толькі прыйшоў у галіну, –Святлана Рубанік з філіяла «В. Раёўка», Дзмітрый Грышык (ААТ «Праснакі»), Ніна Ражко (ААТ «Семежава»). Пераможцы атрымалі заслужаныя ўзнагароды ад упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама, аграпрамысловага саюза, а кожны ўдзельнік конкурсу – падарунак ад райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, а таксама музычныя нумары ў выкананні доктаравіцкіх самадзейных артыстаў. Сяргей КОЗЕЛ

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей