А ў Браткаўскай бібліятэцы-клубе арганізавалі мерапрыемства, прысвечанае Дню маці і святу Пакрова. Гасцямі сталі пенсіянеры з вёскі Руднае.
Клопат у дзеянні
На дзіцячай пляцоўцы ў аг. Цімкавічы прайшоў маштабны суботнік, удзел у якім прынялі прадстаўнікі арганізацый і ўстаноў, размешчаных на тэрыторыі сельсавета. Дзякуючы сумесным намаганням пляцоўка прыкметна змянілася – стала больш чыстай, утульнай і бяспечнай.
Пад прыцэлам – небяспечныя насаджэнні
У в. Вялікія Прусы працягваецца работа па спілоўванні аварыйных дрэў. Спецыялісты прыбралі небяспечныя наса-джэнні, якія маглі стварыць пагрозу для людзей і маёмасці. Такія ж работы запланаваны ў вёсцы Вялікая Раёўка і іншых населеных пунктах.
У БРСМ – папаўненне
У Цімкавіцкай сярэдняй школе адбыўся ўрачысты прыём у рады БРСМ. Грамадскую арганізацыю папоўнілі 12 чалавек. Першы сакратар Капыльскага РК ГА «БРСМ» Дар’я Рубан уручыла моладзі членскія білеты і значкі, павіншавала з важнай падзеяй.
Зямля не павінна прастойваць
У аграгарадках Цімкавічы і Браткава ў сельгасабарот уведзены новыя тэрыторыі. Праца ў гэтым кірунку працягваецца і ў вёсцы Руднае. Гаворка ідзе пра пустуючыя ўчасткі, а таксама пра землі, якія вызваліліся пасля зносу дамоў. Акрамя таго, у рэестр пастаўлена яшчэ сем пустуючых дамоў.
Ад статыстыкі – да канкрэтных спраў
У Цімкавіцкім сельвыканкаме прайшло пасяджэнне, прысвечанае пажарнай бяспецы і забеспячэнню бяспечных умоў пражывання грамадзян. Дэталёвы аналіз правяла старшыня сельвыканкама Наталія Прохарава. Намеснік начальніка Капыльскага РАНС Вадзім Мардасевіч расказаў пра сітуацыю з пажарамі ў раёне ў цэлым і ў Цімкавіцкім сельсавеце ў прыватнасці. Асаблівую ўвагу надалі ведамаснаму жыллю: адказныя асобы далажылі пра работу па ліквідацыі выяўленых раней парушэнняў і стварэнні бяспечных умоў пражывання ў такіх домаўладаннях.

Комментарии