Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Уборка кладбищ и памятных мест: как прошел масштабный субботник в Блевчицком сельсовете

01.11.2026

У Блеўчыцкім сельсавеце прайшла ўборка тэрыторый адразу ў некалькіх населеных пунктах. На грамадзянскіх могілках у в. Красіна да добрай справы далучыліся мясцовыя жыхары, а ў аг. Быстрыца працавалі сацыяльныя работнікі. Вучні мясцовай школы ўпарадкавалі памятныя месцы . У в. Блеўчыцы да ўборкі таксама далучыліся сацыяльныя работнікі. Працоўны дэсант з мётламі, граблямі і іншым інвентаром зграбаў сухое лісце і зносіў галлё. Работа ішла дружна, і агульнымі намаганнямі ўдалося зрабіць родныя мясціны больш чыстымі.

 

З павагай да маці

У в. Лешня прайшоў канцэрт, прысвечаны Дню маці. Гледачы атрымалі шмат станоўчых эмоцый ад выступлення артыстаў аддзела нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва Капыльскага РЦК. Свята завяршылася праграмай «У рытме танца».

Першы дакумент – у Дзень бацькі

У Дзень бацькі сям’я першынца з в. Лешня атрымала пасведчанне аб нараджэнні. Дакумент уручылі ў вокладцы з дзяржаўнай сімволікай. Адміністрацыя сельвыканкама віншуе бацькоў і жадае малышу моцнага здароўя і шчаслівага дзяцінства!

Адказы на пытанні

У Ляшнянскім клубе-бібліятэцы адбыўся сход грамадзян. Кожны прысутны мог задаць хвалюючае пытанне і атрымаць патрэбную і карысную інфармацыю.


Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей