Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Фестиваль творчества и поездка в храм: культурная жизнь Грозовского сельсовета

31.10.2026

Бібліятэкар Камсамольскай сельскай бібліятэкі-клуба Сняжана Цішчанка правяла пазнавальную хвілінку «Компас по книжным новинкам»: азнаёміла дзяцей з новымі выданнямі і цікавымі фактамі са свету літаратуры, тым больш прывіваючы любоў да чытання.

Паляпшаюць дэмаграфію

Як паведаміла старшыня сельвыканкама Жанна Скрыган, з пачатку года на тэрыторыі сельсавета нарадзілася дзевяць дзяцей: два хлопчыкі і сем дзяўчынак. Адміністрацыя сельвыканкама жадае малышам моцнага здароўя, а бацькам – радасці і цяпла!

Абследуюць дамы

Працягваецца абследаванне домаўладанняў на прадмет пажарнай бяспекі. Асаблівая ўвага надаецца сацыяльна небяспечным катэгорыям грамадзян, у дамах якіх выкарыстоўваецца пячное ацяпленне. Спецыялісты праводзяць прафілактычныя гутаркі і даюць рэкамендацыі па бяспечнай эксплуатацыі ацяпляльных сістэм.

Духоўнасць і творчасць

Пражываючыя Грозаўскага сацыяльнага пансіяната «Ліпавы рай» наведалі Свята-Троіцкую царкву і Мірскі замак. Асаблівае захапленне выклікалі паказальныя выступленні, якія аднаўляюць атмасферу былых часоў. А работнік  пансіяната Сяргей Філімонаў прадставіў установу на II Рэспубліканскім фестывалі творчасці «Во имя женщин. Качество во всем», прысвечаным Году беларускай жанчыны і пяцігодцы якасці, годна прэзентаваўшы творчы патэнцыял пансіяната.

Душэўныя вячоркі

Загадчыца Грозаўскага СДК Паліна Семянцова і бібліятэкар Таццяна Нераненя сумесна з інспектарам Капыльскага ТЦСАНа Аленай Абрамовіч правялі душэўныя вячоркі «А годы серебром блестят» у доме сумеснага самастойнага пражывання «Дом надзеі» ў аг. Грозава.

Побач з аднадумцамі

Работнікі сельвыканкама разам з супрацоўнікамі Камсамольскай сельскай бібліятэкі-клуба навялі парадак на тэрыторыі каля сельвыканкама. Падчас уборкі было спілавана пяць дрэў. Усе ра-зам прыбіралі галлё. Работа ішла дружна.


Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей