Уборка кукурузы
Ідзе ўборка адной з найважнейшых кармавых культур – кукурузы. Паводле інфармацыі ўпраўлення райсельгасхарчу, па стане на 22 кастрычніка ў раёне ўжо ўбрана 60 % плошчаў. Набліжаюцца да выканання даведзенага задання ў ААТ «Праснакі» – каштоўная кармавая культура скошана на 1016 га (94 %). Гаспадаркай назапашана 21 337 тон сіласу, намалочана 1244 тоны кукурузнага зерня. На 86 % план выкананы ў ААТ «Піянер-Агра» (39 454 тоны сіласу і 2475 тон зерня). Ва УП «ПрыортрансАгра» гэта культура ўбрана на 82 % (адпаведна 30 736 тон сіласу і 2597 тон зерня).
Усяго ў раёне намалочана 21 651 тона кукурузнага зерня, на зімова-стойлавы перыяд закладзена 268 813 тон сіласу.
Справы салодкія
Больш за палову палеткаў, адведзеных у раёне пад цукровыя буракі, ужо ўбрана – план выкананы на 68 %. Накапана ў фізічнай вазе 204 690 тон салодкага кораня пры сярэдней ураджайнасці 440 ц/га. Па 563 цэнтнера з кожнага гектара ўбіраюць земляробы УП «ПІК-Лясное» – гэта лепшы вынік у раёне.
Паралельна ідзе вывазка прадукцыі – дастаўлена на прыёмны пункт 147 107 тон (у заліковай вазе).
Гудуць трактары
Шэраг сельгаспрадпры-емстваў раёна актыўна займаецца падняццем зябліва. Так, на рахунку УП «ПІК-Лясное» 300 га, 180 га заарана ў ААТ «Капыльскае».
Штодзённыя клопаты жывёлаводаў
Гаспадаркамі раёна надоена на названую дату 468,99 тоны малака. У сярэднім ад кожнай каровы атрымана па 18,5 кг. Самыя лепшыя вынікі паказваюць жывёлаводы УП «ПІК-Лясное» (23,5 кг), ААТ «Капыльскае» (22,7 кг), УП «Прыортранс-Агра» (22,5 кг).
Таварнасць у сярэднім па раёне складае 91,2 %.

Комментарии