З музыкай і адкрытым дыялогам
У вёсках Блеўчыцы, Мацкевічы, Кіявічы і Домантавічы прайшлі сходы грамадзян. Абмеркавалі надзённыя пытанні, а потым для жыхароў выступілі артысты аддзела нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага цэнтра культуры Вячаслаў Курчык і Антон Шышмароў. Атрымалася не проста размова, а сапраўднае свята – з песнямі, усмешкамі і добрым настроем.
«Мой прафесійны маршрут»
Пад такой назвай у Быстрыцкай сярэдняй школе адбыўся адкрыты дыялог для вучняў 8–10 класаў. У цёплай атмасферы старшакласнікі разважалі пра формулу поспеху, знаёміліся з сучаснымі прафесіямі. Размова атрымалася глыбокай і змястоўнай.
Экалагічная акцыя «СТОП»
Такое мерапрыемства арга-нізавалі ў Быстрыцкай бібліятэцы. У акцыі прынялі ўдзел вучні мясцовай школы. Яны намалявалі тое, чаму хочуць сказаць «не»: забруджванню лесу, вуліц, паветра. Малюнкі атрымаліся кожны са сваім пасылам і шчырым жаданнем берагчы родную прыроду.
Новая агароджа
На могілках у аг. Быстрыца ўстанавілі агароджу. Работы выкананы сіламі Капыльскай ЖКГ. Цяпер месца памяці выглядае дагледжана і годна.

Комментарии