Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Безопасность печей и праздник единства: главные новости Грозовского сельсовета

26.09.2026

У тандэме працуюць загадчык Грозаўскага СДК Паліна Семянцова і бібліятэкар Таццяна Нераненя. Да Дня народнага адзінства яны арганізавалі кніжную выставу «Адзіным духам моцныя», якая прыцягнула ўвагу жыхароў да гісторыі свята і яго значэння. А яшчэ разам падрыхтавалі музычную вечарыну «А ў нас на сяле» з песнямі, добрым настроем і шчырымі сустрэчамі.

 

У цэнтры ўвагі

Адбылося чарговае пасяджэнне Савета ГПАП. У цэнтры ўвагі – стан правапарадку на тэрыторыі сельсавета, прафілактыка правапарушэнняў і работа з грамадзянамі. Члены савета абмеркавалі вынікі праведзеных рэйдаў, разгледзелі звароты жыхароў і вызначылі далейшыя крокі.

Свята яднання

У Грозаўскім сацыяльным пансіянаце «Ліпавы рай» прайшло святочнае мерапрыемства, прымеркаванае да Дня народнага адзінства. Пражываючыя даведаліся пра гісторыю свята, яго значэнне і важнасць згуртаванасці, узаемаразумення і павагі адзін да аднаго.

На кантролі – бяспека

На тэрыторыі сельсавета працягваецца работа па абследаванні домаўладанняў грамадзян па пытанні супрацьпажарнай бяспекі. Асаблівая ўвага надаецца сацыяльна небяспечным катэгорыям грамадзян, у домаўладаннях якіх выкарыстоўваецца пячное ацяпленне. Падчас рэйдаў спецыялісты правяраюць спраўнасць пячнога абсталявання, наяўнасць і стан аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў.


Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей