Своечасова заўважылі – аператыўна прыбралі
У вёсках Стары Капыль і Каменка праведзены работы па спілоўванні аварыйных дрэў. Падставай сталі звароты мясцовых жыхароў, якія заўважылі небяспечныя насаджэнні і своечасова паведамілі пра іх. Спецыялісты аператыўна адрэагавалі: пагроза для людзей і маёмасці ліквідаваная. Такое ўзаемадзеянне грамадзян і службаў – прыклад таго, як важна не заставацца ўбаку.
Лугавая стала гладкай
У аг. Скабіне выканалі асфальтаванне вуліцы Лугавой. Новая дарога – гэта не толькі зручнасць для мясцовых жыхароў і бяспека руху, але і яшчэ адзін крок у добраўпарадкаванні тэрыторыі.
На адну пярвічку больш
У Капыльскім сельвыканкаме створана пярвічная арганізацыя Беларускага саюза жанчын. Наперадзе – новыя праекты, добрыя справы і падтрымка тых, хто мае ў ёй патрэбу.

Комментарии