Спадчына пад аховай
У Чырвонай Дубраве навялі парадак на тэрыторыі вакол фрагментаў былой сядзібы «Макраны». Прывялі ў належны стан тэрыторыю каля руін малаказавода, царквы і склепа.
Чысціня на могілках
На могілках у Чырвонай Дубраве і аг. Семежава абкасілі тэрыторыі. Адначасова працягваецца барацьба з сумнікам канадскім – раслінай, якая хутка захоплівае новыя тэрыторыі і выцясняе мясцовыя віды.
Культура едзе ў вёску
У Чырвонай Дубраве і Філіпавічах прайшлі сустрэчы з мясцовымі жыхарамі. Цёплую атмасферу стварылі супрацоўнікі аддзела нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага цэнтра культуры. Такія выезды дапамагаюць арганізоўваць цікавы вольны час і падтрымліваць культурнае жыццё ў невялікіх вёсках.

Комментарии