Комплексна - на агульны вынік
У в. Вялікая Раёўка прайшло выязное пасяджэнне савета ГПАП з удзе-лам прадстаўнікоў аховы здароўя. Галоўнай тэмай сустрэчы стала прафілактыка правапарушэнняў і работа з катэгорыямі грамадзян, якія патрабуюць асаблівай увагі. У ходзе сустрэчы разгледзелі прадстаўленні, якія паступілі ад раённых аддзелаў унутраных спраў і па надзвычайных сітуацыях. Асаблівую ўвагу надалі запрошаным грамадзянам – непрацуючым і тым, у чыіх сем’ях дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы.
Касілкі і рукі - супраць пустазелля
Працягваецца планамерная барацьба з сумнікам канадскім. Вялікую дапамогу ў гэтай рабоце аказваюць мясцовыя сельгаспрадпрыемствы. Да барацьбы з пустазеллем падключыліся ААТ «Капыльскае», СГФ «Руднае» і філіял «В. Раёўка». На ўзбраенні – усе даступныя метады: скошванне з выкарыстаннем касілак і ручная праполка на цяжкадаступных участках.
«Светла, камфортна і ўтульна»
Гэтыя словы сёння часцей за ўсё гучаць ад наведвальнікаў адміністрацыйнага будынка сельвыканкама. Тут завяршаюцца рамонтныя работы. Абнаўленне закранула і знешняе аблічча будынка, і яго ўнутранай прасторы. У фае – сучаснае аздабленне, новыя інфармацыйныя стэнды, а сам інтэр’ер стаў больш прадуманым і зручным.
Халады не за гарамі
Пытанне падрыхтоўкі да будучага ацяпляльнага сезона стала галоўнай тэмай пасяджэння сельвыканкама. У ім прынялі ўдзел кіраўнікі арганізацый і ўстаноў, размешчаных на тэрыторыі сельсавета. На парадку дня – стан цеплавых сетак, гатоўнасць кацельняў і жылога фонду да працы ў асенне-зімовы перыяд. Як адзначылі ўдзельнікі пасяджэння, у цэлым падрыхтоўка вядзецца планава і ва ўстаноўленыя тэрміны. Большасць аб’ектаў праверку прайшлі, заўваг да іх працы не ўзнікла. Аднак расслабляцца не варта: пытанне застаецца на пастаянным кантролі.

Комментарии