Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Раскрывая таланты: в детском саду Блевчицкого сельсовета увлечены изобразительным искусством

30.08.2026

У мясцовым дзіцячым садзе право-дзяцца мерапрыемствы, накіраваныя на творчае развіццё юнай асобы. Так, выхаванцы ўстановы з вялікай цікавасцю малююць каляровымі крэйдамі на асфальце падчас прагулкі.

 

Сацыяльна-прававыя пытанні

У сельвыканкам найчасцей грамадзяне звяртаюцца па даведкі аб рэгістрацыі па месцы жыхарства. Спецыялістамі вядзецца актыўная работа з насельніцтвам. Усе звароты, якія паступілі, разглядаюцца ва ўстаноўленым парадку з прыняццем адпаведных мер.

Барацьба з інвазіўнымі раслінамі

Сіламі ААТ «Ціміразеўскі» і «Капыльскае» праведзены планавыя мерапрыемствы па скошванні сумніку канадскага. Апрацаваны тэрыторыі ў вёсках Вераб’евічы, Кіявічы, Домантавічы, Мацкевічы, Лешня, а таксама ў аг. Быстрыца. Паралельна вядзецца рэгулярнае скошванне травы ў межах населеных пунктаў сельсавета.

Развіццё інфраструктуры

У Быстрыцкім СДК выкананы маштабны рамонт. Унутры будынка цалкам абноўлены сцены і падлога. Устаноўлены новыя ўваходныя дзверы, адрамантаваны ганак. Фасад будынка пафарбаваны, таксама праведзены работы па ўладкаванні адмосткі.

Абнаўленне стадыёна

Напярэдадні новага навучальнага года для вучняў Быстрыцкай СШ падрыхтаваны прыемны сюрпрыз. На стадыёне ўстановы адукацыі завершаны работы па асфальтаванні бегавой дарожкі, што дазволіць палепшыць умовы для заняткаў фізічнай культурай і спортам.

 


Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей