Вяселле з вясковым шармам
Яркай падзеяй для сельсавета стала выязная рэгістрацыя шлюбу для жыхароў сталіцы. Насуперак гарадской мітусні маладыя з Мінска абралі нашу маляўнічую перыферыю. Рамантычную цырымонію правяла кіраўнік спраў Вольга Хорлікава, дадаўшы ўрачыстасці душэўнасці і мясцовага каларыту.
«Дажынкі» ўжо на парозе
Зусім хутка пройдзе раённае сельскагаспадарчае свята «Дажынкі». Падрыхтоўка да яго ідзе поўным ходам. У в. Праснакі па вул. Маладзёжнай правялі асфальтаванне дарогі і добраўпарадкаванне пляцоўкі каля адміністрацыйнага будынка ААТ «Праснакі». Акрамя таго, на скрыжаванні вуліц Цэнтральнай і Будаўнікоў усталявалі дзіцячую гульнявую пляцоўку, якая ўжо радуе маленькіх жыхароў.
Адказы на пытанні жыхароў
У в. Камсамольская па вул. Палявой пры ўдзеле дырэктара Капыльскай ЖКГ Сяргея Абрамовіча прайшоў сход грамадзян. Асноўнай тэмай сустрэчы стала якасць рамонту дарожнага пакрыцця.

Комментарии