Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Земли – в севооборот: Копыльский сельсовет выполнил годовой план по сносу пустующих домов

29.08.2026

У вёсках Нізкавічы і Падгорцы адбыліся сходы грамадзян з удзелам прадстаўнікоў Капыльскага РАНС. На парадку дня аказаліся пытанні пажарнай бяспекі і падрыхтоўкі да ацяпляльнага сезона. Выдатным дапаўненнем сустрэчы сталі канцэртныя нумары ад работнікаў Капыльскага РЦК. Такія выступленні ўжо ператварыліся ў добрую традыцыю, якая дапамагае зрабіць сходы не толькі карыснымі, але і душэўнымі.

 

Пусткі - у сельгасабарот

Цалкам выкананы гадавы план па ліквідацыі пустуючых будынкаў. Нядаўна знесены два дамы – у вёсках Вусава і Вош-каты. Раней, у маі, аналагічныя работы правялі ў аг. Мажа і п. Навасады. Ліквідацыя такіх аб’ектаў ажыццяўляецца ў адпаведнасці з заканадаўствам пасля афармлення ўсіх неабходных дакументаў і судовых працэдур. Вызваленыя ўчасткі прыводзяцца ў парадак і вяртаюцца ў сельскагаспадарчы абарот.

Шлях да камфорту

Каля адміністрацыйнага будынка сельвыканкама кіпіць работа – праводзіцца бягучы рамонт. Ужо ў бліжэйшы час тут з’явіцца абсталяваная аўтамабільная стаянка.

«Агрэсар» здаў пазіцыі

На тэрыторыі сельсавета завяршылі маштабную работу па знішчэнні сумніку канадскага. Небяспечную расліну скасілі ў дзясятку населеных пунктаў: аграгарадках Мажа і Скабін, вёсках Вусава, Чырвоны Партызан, Якубавічы, Аргелаўшчына, Каменка, Вошкаты, Васілеўшчына, Нізкавічы, Стары Капыль – усюды, дзе былі выяўлены ачагі росту. Барацьба з агрэсіўным пустазеллем вялася комплексна: механізаваным спосабам з прыцягненнем тэхнікі і ўручную на цяжкадаступных участках. Асаблівую дапамогу ў правядзенні работ аказалі ААТ «Скабін» і «Піянер-Агра».

 


Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей