Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Комфорт для сельчан: в агрогородке Семежево строят новый остановочный пункт

29.08.2026

У аг. Семежава распачалося ўладкаванне тэрыторый для новага прыпыначнага пункта. Сіламі сельвыканкама і мясцовага сельгаспрадпрыемства ААТ «Семежава» ўжо завершаны маштабны этап – укладка пешаходнай дарожкі і асноўнай пляцоўкі пад павільён (на здымку).

 

Да ўпарадкавання і азелянення прылеглага ўчастка актыўна далучыліся сацыяльныя работнікі Капыльскага ТЦСАНа. Дзякуючы іх працы тэрыторыя вакол будучага павільёна становіцца не толькі зручнай, але і акуратнай.

Свята вёскі

Аграгарадок Семежава яскрава і душэўна адзначыў Дзень вёскі. На мясцовай пляцоўцы разгарнулася канцэртная праграма, арганізавалі выставы народных майстроў і забавы для дзяцей. Свята стала выдатнай нагодай адзначыць ганаровых вяскоўцаў, працоўныя дынастыі і праславіць сумесную працу на карысць роднага краю.

Пад кантролем

На тэрыторыі сельсавета сістэматычна наводзяць парадак. Асаблівая ўвага надаецца скошванню пустазелля і травы каля сацыяльна значных аб’ектаў: устаноў адукацыі, культуры, медыцыны і адміністрацыйных будынкаў.

У в.   Філіпавічы   арганізаваны і праведзены мерапрыемствы па ліквідацыі ачагоў сумніку канадскага. Мясцовыя службы вядуць сістэматычную барацьбу з небяспечнай інвазійнай раслінай, каб спыніць яе далейшае распаўсюджванне і захаваць мясцовую экасістэму.

 


Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей