Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Рассказываем, как прошли сходы граждан в деревнях Смоличи и Малиново

26.07.2026

Жыхары вёсак Смалічы і Малінова выйшлі на сходы грамадзян, каб абмеркаваць надзённыя праблемы ра-зам са старшынёй Бучацінскага сельвыканкама Святланай Сташанінай.

 

Старшы інспектар ДПС Сяргей Барадзін разабраў з вяскоўцамі правілы для ўсіх сучасных сродкаў перамяшчэння – ад мапедаў да модных самакатаў. Успомнілі ўсё самае важнае, каб паездкі заставаліся толькі ў радасць. Асобна прайшліся па правілах пажарнай бяспекі: што рабіць, калі ўбачыў дым, і куды тэлефанаваць, пакуль не стала позна.

Акрамя таго, абмяркоўвалася падпіска на раённую газету «Слава працы» (на здымку). Сустрэча прайшла ў цёплай абстаноўцы дзякуючы музычным падарункам ад артыстаў аддзела нестацыянарнага абслугоўвання РЦК Вячаслава Курчыка і Антона Шышмарова.

Абнаўленне памяці

Наведзены парадак на 18 воінскіх пахаваннях, помніках землякам.  Асаблівая ўвага нададзена рамонту помніка землякам у в. Смалічы. Цяпер гэтыя месцы годна выглядаюць, захоўваючы памяць пра герояў для будучых пакаленняў.

– Прывядзенне ў парадак святых для кожнага беларуса месцаў – гэта не проста гаспадарчая задача, а даніна глыбокай павагі тым, хто аддаў свае жыцці за мірнае неба над нашай рэспублікай. Работы па падтрымцы парадку будуць працягвацца на рэгулярнай аснове, – адзначыла старшыня сельвыканкама Святлана Сташаніна.

Другое жыццё старых участкаў

У в. Бучаціна прадоўжыліся работы па зносе жылля, якое састарэла і не выкарыстоўваецца.

Знесены пяць пустуючых паўраз-бураных дамоў. На месцы былых сядзіб тэрыторыя ўжо расчышчана ад будаўнічага смецця.  Дэмантаж дазволіў не толькі вызваліць зямлю, але і ліквідаваць магчымыя месцы несанкцыянаванага складзіравання адходаў і кропкі збору  асацыяльных элементаў, павысіўшы агульную крымінагенную бяспеку населенага пункта.


Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей