Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

В добрый путь, жатва: в ОАО «Прогресс 2010» отметили традиционные «Зажинки»

26.07.2026

На палетку паміж вёскамі Траянава і Кудзінавічы для працаўнікоў ААТ «Прагрэс 2010» ладзілі «Зажынкі». У абрадзе прынялі ўдзел прадстаўнікі Капыльскага райвыканкама, духавенства, а таксама ветэраны сельскагаспадарчай вытворчасці (на здымку). Святочную праграму для хлебаробаў арганізавалі і правялі супрацоўнікі Капыльскага раённага цэнтра культуры.

 

З дапамогай ЖКХ

На новых грамадзянскіх могілках у аг. Пацейкі завершаны работы па ўсталяванні агароджы. Канструкцыя выканана з бетону за кошт і сіламі Капыльскай жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

Ад старых хат да новых участкаў

На тэрыторыі сельсавета праведзены дэмантажы чатырох старых будынкаў. Знесена па адным доме ў вёсках Дарагавіца, Бабавенка, Ржаўка і Печураны. Гэта дазволіць палепшыць санітарны стан населеных пунктаў і вызваліць зямельныя ўчасткі для далейшага ўвядзення іх у севазварот.

Прыбытак з падвор’яў

Працягваецца закуп лішкаў малака з асабістых падсобных гаспадарак жыхароў сельсавета. Праграма накіравана на стымуляванне развіцця прыватных падвор’яў і забеспячэнне стабільнага прыбытку насельніцтва. З пачатку ліпеня ўжо закуплена звыш 1200 тон сыравіны. Кожны дзень тэхніка мясцовага  сельгаспрадпрыемства збірае каля 80 літраў малака.          


Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей