Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Цена суверенитета и гибридный фронт: почему битва за историческую правду о войне продолжается

03.07.2026

Штогод, віншуючы  беларускі народ з Днём Незалежнасці, Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка адзначае, што гэты дзень стаў красамоўнай кропкай адліку новай гісторыі – мірнай і стваральнай.

Аднак палітычным элітам заходніх краін вельмі выгадна, каб у літаратуры быў прадстаўлены негатыўны вобраз як Беларусі, так і самай моцнай некалі дзяржавы ў свеце – СССР. Паводле слоў лідара нацыі, нават пасля доўгіх шчаслівых гадоў пад чыстым небам гэта свята нязменна вяртае нас у адзін з самых цяжкіх і гераічных перыядаў жыцця беларускага народа. Больш як тры гады гарэла наша прыгожая і сінявокая старонка ў пекле Вялікай Айчыннай вайны. Амаль штодзённа бачачы смерць таварышаў, сутыкаючыся з нечалавечай лютасцю, страчваючы родных і блізкіх, мой народ здолеў захаваць веру ў сябе, веру ў сваё права на жыццё і ў непазбежную перамогу над ворагам. Мы ніколі не забудзем, якой цаной дасталася нам гэта перамога, неаднойчы заяўляў нам Прэзідэнт. 

Статыстыка сведчыць…

На Беларусі захопнікі спалілі, разбурылі і разрабавалі 209 з 270 гарадоў і раённых цэнтраў (на 80–90% былі разбураны Мінск, Гомель, Віцебск), 9200 вёсак. Наша эканоміка па прамысловых і энергетычных магутнасцях была адкінута на ўзровень 1913 года. Акупанты спалілі і разбурылі 100 465 прамысловых будынкаў. Былі знішчаны ці вывезены ў Германію 10 338  прадпрыемстваў, уключаючы ўсе буйныя электрастанцыі (85% іх даваеннай колькасці). Былі разрабаваны 10 тыс. калгасаў, 92 саўгасы, 316 машынна–трактарных станцый, 1200 тыс. сельскіх будынкаў, у тым ліку 421 тыс. хат калгаснікаў. З 1941 г. па 1944 г. было знішчана і разрабавана 18 музеяў. У самыя сумленныя і прынцыпова–дэмакратычныя краіны Цэнтральнай і Заходняй Еўропы былі вывезены многія творы беларускага, рускага мастацтва. А гэта толькі з мастацкай галерэі БССР – каля 1700 твораў жывапісу і абразоў, больш за 50 скульптур, шматлікія малюнкі, гравюры, музычныя інструменты, мэбля. Сярод няшчадна нарабаванага – творы знакамітых майстроў: І. Айвазоўскага, К. Брулова, В. Бялыніцкага–Бірулі, М. Урубеля, І. Левітана, І. Рэпіна, В. Сурыкава, Мікеланджала, К. Растрэлі. У вайну наша Бацькаўшчына  пазбавілася свайго нацыянальнага знака–сімвала – Крыжа Еўфрасінні Полацкай, унікальнай каштоўнасці, створанай у 1161 г. Мусіць, сёння ў Еўропе з дапамогай гэтага крыжа нячысцікі ўсіх масцей замольваюць свае грахі?! Была страчана і знакамітая калекцыя слуцкіх паясоў. Былі спалены і разбураны  8825 з 12 294 школ. На Беларусі існавала каля 250 лагераў савецкіх ваеннапалонных і 350 месцаў прымусовага ўтрымання насельніцтва. Толькі ў вёсцы Трасцянец, дзе знаходзіўся адзін з самых вялікіх па колькасці знішчаных нацысцкіх лагераў смерці, загінула 206 500 чалавек. Прычым у адрозненне ад Асвенцыма, Майданака і Трэблінкі ў ім знаходзілася галоўным чынам мясцовае насельніцтва. У перыяд акупацыі ў Германію на прымусовыя работы былі вывезены каля 400 тыс. чалавек (у тым ліку 24 тыс. дзяцей).

Статыстыка сведчыць: калі да вайны ў Беларусі ў яе цяперашніх межах пражывала 9,2 млн чалавек, то напрыканцы 1944 г. – 6,3 млн чалавек. Некаторыя гісторыкі лічаць, што з улікам ускосных страт у Вялікую Айчынную загінула ад 2,5 да 3 і больш млн жыхароў Беларусі, г. зн. не меней, чым кожны трэці. Мы страцілі Беластоцую вобласць – а гэта яшчэ каля 1 млн чалавек, у тым ліку каля 71,8% этнічных беларусаў. У самім жа Беластоку па даных на 13 кастрычніка 1939 г. 79% насельніцтва лічыла сябе беларусамі.

Што ж ты нарабіла з маёй прыгожай нацыяй, хвалёная псеўдадэмакратычная Еўропа? Ці вы, лэдзі ды джэнтльмены  зноў невінаватыя? Маліцеся тады на ўкрадзеным крыжы! Бог усё бачыць!

Яе вялікасць Перамога…

Перамога ў Вялікай Айчыннай – гэта перш за ўсё трыумф патрыятызму, які і праз дзесяцігоддзі не страчвае свайго грандыёзнага значэння. Нельга дапусціць гістарычнай несправядлівасці і аддаць забыццю вялікі подзвіг старэйшага пакалення і яго вялікую ахвярнасць. У нас ёсць усе падставы ганарыцца сваім народам – народам, які перамог фашызм, адстаяў незалежнасць сваёй краіны і краін Еўропы і ператварыў Беларусь у сацыяльна і індустрыяльна развітую, моцную, незалежную дзяржаву. Атрафія гістарычнай памяці – блізкая да страты нацыянальнага гонару. Перагляд вынікаў Другой сусветнай вайны прывёў да адраджэння неа-фашысцкай ідэалогіі на Захадзе.

Аднак  наіўна думаць, што адкрытая фальсіфікацыя гісторыі Вялікай Айчыннай, гераізацыя фашысцкіх памагатых закранае толькі розумы моладзі і не аказвае негатыўнага ўплыву на астатніх грамадзян. Сацыялагічныя даследаванні паказваюць, што няма прынцыповай розніцы ў іерархіі каштоўнасцей у моладзі і астатняй часткі грамадства. Значыць, патрыятычнае выхаванне – гэта не толькі маладзёжная палітыка, а агульнадзяржаўная задача, накіраваная на замацаванне гістарычнай праўды аб Вялікай Перамозе ў нацыянальнай свядомасці беларусаў.

…супраць вялікай жа хлусні

З Гітлерам і яго самай моцнай арміяй у свеце мы справіліся за чатыры гады: страшныя, кровапралітныя... А з міфамі пра гісторыю Вялікай Айчыннай, вобразна кажучы, ваюем да гэтага часу. Вялікая хлусня ўжо дзесяцігоддзі ўкідваецца ў інфармацыйную прастору – і неяк паціху, нібы туман, ахутвае яскравыя факты, падзеі, лічбы... Напісаны тысячы работ: мастацкіх, навукова–даследчых, мемуарных... І чым далей, тым больш новых – праўдзівых і лжывых – меркаванняў пра падзеі мінулага.

Бывае, факты нам «паварочваюць» іншым бокам, яны «пераасэнсоўваюцца», здараюцца і адкрытыя фальсіфікацыі. Спецыялісты, якія аналізуюць падобныя «дзівы», прыходзяць да выс-новы: у пераважнай большасці выпадкаў гэта не проста – ад неразу-мення некім чагосьці, а выразны, добра прадуманы дасведчанымі гісторыкамі і палітыкамі інструмент. Я б засведчыў нават: зброя. Прэзідэнт наш называе гэта гібрыднай вайной. І «завострана» яна спяцамі на тое, каб дыс-крэдытаваць пэўныя краіны на міжнароднай арэне і пазбавіць людзей пачуцця гонару за сваю Бацькаўшчыну.

Погляды Беларусі і Еўропы не проста не супадаюць, яны дыяметральна адрозніваюцца. А такія важныя тэмы, як страты вермахта ў 1941–1944 гадах, савецкае патрыятычнае падполле, дзеці ва ўмовах вайны, тэрор у дачыненні да славянскага насельніцтва, дзейнасць нацысцкіх спецслужбаў на акупіраванай тэрыторыі на Захадзе ці не вывучаны наогул, ці слаба вывучаны, ці паддаюцца шматлікім фальсіфікацыям. Вельмі фрагментарна ці зусім не прадстаўлены ў працах заходніх калег і беларускі партызанскі рух, яны практычна не выкарыстоўваюць савецкія архіўныя матэрыялы. Што за тэндэнцыя? Заходняй гістарыяграфіі нават цяпер характэрны моцны антысаветызм, вельмі павярхоўны, спрошчаны і нярэдка тэндэнцыйны погляд на гісторыю Беларусі перыяду Вялікай Айчыннай вайны.

Спецыяльна для «СП»

Канстанцін КАРНЯЛЮК


Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей