Абвясціўшы сваё права на самавызначэнне, захаванне нацыянальнай самабытнасці і суверэнітэту, мы з пачуццём вялікай удзячнасці ўспамінаем тых, хто перамог фашызм і даў сучаснаму пакаленню магчымасць жыць і ствараць пад мірным небам.
Перакананы, што даверлівыя партнёрскія адносіны садзейнічаюць раўнапраўнаму міжнароднаму дыялогу, зацвярджэнню ідэалаў дабра і справядлівасці.
Жадаю ўсім упэўненасці ў заўтрашнім дні, непарушнай згуртаванасці, ажыццяўлення вызначаных планаў і поспехаў ва ўсіх пачынаннях! Міру, дабрабыту, добрага здароўя, радасці і шчасця!
Андрэй ЛІС, дэпутат Палаты прадстаўнікоў
Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Комментарии