Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Гордость за мирное небо и ответственность за будущее: Елена Журавлева поздравила сограждан с Днем Независимости

03.07.2026

Дзень Незалежнасці! Гэты асаблівы дзень напаўняе нашы сэрцы гонарам і ўдзячнасцю за свабоду, за тую каштоўнасць кожнай хвіліны мірнага і шчаслівага жыцця, якое мы маем. Ён дапамагае нам узгадаць пра веліч гісторыі нашай краіны і ўмацаваць веру ў яе светлую будучыню.

 

Наш край – гэта месца, напоўненае прыгажосцю і дабрынёй, куток, якім мы ганарымся ўсёй душой. Быць беларусам – значыць быць часткай вялікай сям’і, аб’яднанай любоўю да Радзімы і адказнасцю за яе сучаснасць і будучыню. Няхай усе добрыя справы і пачынанні вядуць да развіцця і працвітання нашай роднай Беларусі!

Жадаю моцнага здароўя, міру, невычэрпнай энергіі і дабрабыту вам і вашым блізкім. Няхай будучыня будзе напоўнена надзеяй, аптымізмам і ўпэўненасцю ў светлым дні!

Алена ЖУРАЎЛЁВА, член Савета Рэспублікі

Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь


Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей