Па выніках сустрэчы з парушальнікамі праве-дзены прафілактычныя гутаркі. Пракурор і члены камісіі акцэнтавалі ўвагу на неабходнасці строгага захавання закона і стварэння бяспечных умоў для членаў сем’яў. Работа па кантролі за дадзенай катэгорыяй грамадзян будзе прадоўжана.
Касілі траву, ушаноўвалі памяць
У 11 населеных пунктах сельсавета актыўна вяліся работы па абкошванні травы. Асноўны ўпор зроблены на тэрыторыях агульнага карыстання: цэнтральныя вуліцы, падыходы да магазінаў, прыпынкі грамадскага транспарту, а таксама культурныя аб’екты – помнікі, клубы і бібліятэкі.
У знак павагі да памяці пісьменніка Кузьмы Чорнага да дня яго нараджэння быў наведзены парадак у вёсцы Жабчава – на малой радзіме класіка.
Не забыліся і пра бяспеку: у вёс-ках Гулевічы і Бучаціна выдалены чатыры аварыйныя дрэвы.
Вяртаючы зямлю ў справу
У аграгарадку Жыліхава ЗАТ «ЖЫЛІХАВА» расчысціла 35 тэрыторый ад каранёў дрэў і старых падмуркаў. Пасля рэкультывацыі гэтыя землі будуць разараны і ўключаны ў севазварот.
ААТ «Ціміразеўскі» ў вёсцы Малінова апрацавалі і ўвялі ў севазварот ад 2 да 3 гектараў ворных угоддзяў. Гэтыя землі раней не выкарыстоўваліся грамадзянамі, але, дзякуючы праведзеным агратэхнічным мерапрыемствам, яны зноў стануць прадуктыўнай часткай палёў сельгаспрадпрыемства.

Комментарии