Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Косят все: организации и жители объединились для благоустройства Потейковского сельсовета

28.06.2026

Вядуцца работы па рэалізацыі Указа № 116 «Аб адчужэнні жылых дамоў у сельскай мясцовасці і ўдасканаленні работы з пустуючымі дамамі». Ад старых пабудоў вызвалена звыш двух гектараў плошчаў у вёсках Бабавенка, Ржаўка, Печураны, Дарагавіца.

 

Справа агульная

У агульнай справе па абкошванні тэрыторый задзейнічаны не толькі вяскоўцы, але і брыгады з прадстаўнікоў арганізацый і ўстаноў, якія знаходзяцца на тэрыторыі сельсавета. У першую чаргу апрацоўваюцца ўчасткі з землямі агульнага карыстання, якія знахо-дзяцца ў межах населеных пунктаў.

У Душаве – плюс два

На двух жыхароў на тэрыторыі сельсавета стала больш. З’явіліся яны ў Душаве. Дзяўчынка аказалася  першынцам у сям’і, а хлопчык – другім дзіцем.

Па суботах – дыскатэкі

З надыходам лета актывізавалася правядзенне дыскатэк у Душаўскім СДК. Кожную суботу моладзь з населенага пункта і наваколля збіраецца ва ўстанове культуры на танцавальную праграму.


Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей