Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Свыше 250 литров ежедневно: как УП «ПИК-Лесное» собирает молоко с частных подворий

28.06.2026

На тэрыторыі сельсавета працягваюцца работы па зносе старых пабудоў і падрыхтоўцы зямель для далейшага выкарыстання. Так, знеслі і захавалі дзве пабудовы ў Рымашах (на здымку), адну – у Думічах. Акрамя гэтага, участкі, на якіх стаялі дамы, раскарчавалі і расчысцілі.

 

Працаваць павінны ўсе

Чарговае выязное пасяджэнне савета грамадскага пункта аховы правапарадку сельвыканкама прайшло ў Песачанскім цэнтры культуры і вольнага часу. На ім былі разгледжаны сем асоб, якія не маюць пастаяннага месца працы.

У Бабоўні – новы жыхар

Адна са шматдзетных бабаўнянскіх сем’яў папоўнілася хлопчыкам. Для шчаслівых бацькоў Назар стаў чацвёртым дзіцем.

Малако – дзяржаве

У сямі населеных пунктах сельсавета з дзевяці падвор’яў здаюцца  лішкі малака дзяржаве. Кожны дзень тэхніка УП «ПІК-Лясное» збірае звыш 250 літраў.

Ідуць касцы

Працягваюцца работы па добраўпарадкаван-ні і навядзенні парадку на зямлі: цяпер ідзе масавае абкошванне населеных пунктаў, помнікаў, сельскагаспадарчых і іншых аб’ектаў. У полі зроку касцоў – Бабоўня, Лясное, Пясочнае, Леткаўшчына.


Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей