Чаму захацелася напісаць
Па-першае, мяне вельмі ўзрушыла і нават натхніла сама манера паводзін інтэрв’юеркі Мелінды Карэн Нусіфоры – уся вытанчаная, культурная, высокаінтэлігентная. Прычым такая інтэлігентнасць, што мы нават забыліся ўжо, якой павінна быць гэткая высакародная рыса характару. Па-другое, яшчэ больш ветліва і сардэчна, з пачуццём нацыянальнай годнасці ды гасціннасці паводзіў пры гэтым наш Прэзідэнт. Талент выдатнага палітыка, мудрага кіраўніка дзяржавы. Па-трэцяе, да нашага Бацькі пачалі ахвотна і з задавальненнем ездзіць вучыццца на нашыя мірныя прадпрыемствы кіраўнікі з розных куточкаў планеты Зямля. Значыць, наш кіраўнік стаў яшчэ пры жыцці легендарным чалавекам – ён у стане даць грунтоўныя і высокаэнцыклапедычныя адказы на многія пытанні. Па-чацвёртае, у інтэрнэце безліч водгукаў-каментарыяў наконт сустрэчы з арабскай журналісткай – нярэдка лжывых ці проста сцвярджэнняў, цытат, вырваных з кантэксту. І, па-пятае, гэтае інтэрв’ю можа быць узорам як для айчыннай, так і сусветнай журналістыкі – вось як трэба браць інтэрв’ю, а то глядзіш падчас некаторыя карэспандэнты зусім бездапаможныя – напісалі на планшэце некалькі такіх жа нявывучаных, неадпрацаваных, павярхоўных пытанняў, болей за тое, самі ж імкнуцца ў прамым эфіры на іх жа адказваць. Быццам суразмоўца свайго пункту гледжання зусім не мае. Ці ў яго зашыты рот...
Уважліва глядзеў інтэрв’ю па ТБ, некалькі разоў перачытаў вялізную размову нашага лідара з карэспандэнткай тэлеканала «Аль-Арабія» Меліндай Карэн Нусіфоры, якая родам з Аўстраліі. Сярод галоўных праблем сучаснасці былі акрэслены канфлікт ва Украіне і на Бліжнім Усходзе. Прэзідэнт выказаў меркаванне, што ваеннае супрацьстаянне ў абодвух выпадках можна спыніць ужо ў 2026-м, падкрэсліўшы пры гэтым важнасць мірнага дыялогу.
Чым здзівіў Прэзідэнт
Самымі нечаканымі для Мелінды сталі прапановы беларускага лідара па ядзерных раззбраеннях. Прэзідэнт падкрэсліў, што многія сёння пачалі сцвярджаць, маўляў, ядзерная зброя – зброя стрымлівання. Аднак валодаць ядзернай зброяй краінам усяго свету – гэта шлях у нікуды.
Абмяркоўваліся, вядома, амаль пагаслыя кантакты Беларусі з краінамі Захаду і магчымыя дзеянні для пашырэння эканамічнага ўзаемадзеяння з Саудаўскай Аравіяй і іншымі дзяржавамі Бліжняга Усходу. Наш Прэзідэнт падзяліўся, што пастаянна шукае развязкі існуючых супрацьлегласцей. Падзяліўся сваімі разважаннямі і пра самыя глабальныя змены сучаснасці. Апавядаў пра няпростыя кантакты з ЗША. Выказаўся пра жорсткую і празмерна агрэсіўную мілітарызацыю ў шэрагу еўрапейскіх краін. І хоць яна нярэдка атрымліваецца адначасова і ваяўнічай, і фэйкава-папяровай – гэта таксама яскравы прыклад інфармацыйнай ці гібрыднай вайны, пра якую пастаянна нагадвае нам Прэзідэнт. Аднак ваеннага рашэння проста не можа быць. Ні ва Украіне, ні на Бліжнім Усходзе, – канстатаваў наш кіраўнік.
Куды ж без Зяленскага…
Горка і балюча і абсалютна другое – ніхто сёння ўжо чамусьці амаль не ў стане справіцца, здавалася б, і з даўно бітай картай – з Уладзімірам Зяленскім – вар’ятам ды хворым на галаву чалавекам. Яшчэ ўчора ўсе смяяліся з яго, Трамп нават выганяў з авальнай залы пасяджэнняў. Cёння ж артыст, праўда, без катэгорыі, вырашыў, што настаў яго час. Уся Украіна амаль адначасова раптам стала нагадваць адну велізарную палату №6, у якой скончыліся ўсе дактары, асабліва псіхіятры. Зяленскі нават пачаў апранацца зноў так, як яму хочацца, ігнаруючы ўсіх і ўся – не па-пратакольнаму. У свой час Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда адзначыў Зяленскага ордэнам Белага Арла – найвышэйшай узнагародай краіны з трохсотгадовай гісторыяй, а сёння Караль Наўроцкі пазбавіў блуднага сынка. Прычынай стала антычалавечнае рашэнне Зяленскага прысвоіць аднаму з падраздзяленняў Сіл спецыяльных аперацый Украіны імя Герояў УПА. Але ж лідару Тапалінай – УСЁ РОЎНА. Для яго гэта проста цацка. Для яго кроў людская – вадзіца... Усміхаецца на кадрах ТБ як маньяк – навошта цацкі, калі ёсць грошы – долары, еўра... А жонка і дзеці – за мяжой... Адбылася сустрэча сямёркі лідараў сямі краін – саміту G7 – ЗША, Вялікабрытаніі, Францыі, Германіі, Італіі, Японіі і Канады. І самога ЕС. Мэта гэтых сустрэч-піроў падчас чумы – нібы абмеркаванне сусветнай эканомікі, бяспекі і экалогіі.
Пра трагедыю ў Бранскай вобласці
І вось сапраўдны псеўдаўзор бяспекі і ганьба сумлення, псеўдаапафеоз – амаль адначасова з гэтай падзеяй украінскія тэрарысты атакавалі ў Бранскай вобласці аўтобус, у якім юныя футбалісты з Гомельшчыны ехалі на адпачынак у Геленджык. Жах, аднак менавіта дзеці ўжо традыцыйна сталі своеасаблівым аб’ектам палявання для кіеўскага рэжыму. Украінскі беспілотнік атакаваў аўтобус, у якім знаходзіліся 44 чалавекі, з іх 28 дзяцей з клуба ДЮСШ № 2 з Рэчыцы. Следчыя камітэты Расіі і Беларусі завялі крымінальныя справы па факце нападзення на аўтобус з дзецьмі з Беларусі. Заўважу, гэта бадай новая тактыка ўкраінскіх наёмнікаў – наладжваць тэрарыстычныя акты фактычна на нейтральнай, мірнай тэрыторыі, каб крывавыя сляды драпежнікаў было прасцей заблытаць. Паспрабуй дакажы, адкуль прыляцела – ЕС нават слухаць не захоча. Еўропа і так ніколі не разбіраецца... Няма справы да падобных забойстваў дзяцей, старых і нямоглых і хвалёнай ААН. А тут Зяленскі ўвайшоў ужо ў спартыўны азарт – загадаў праз адкрыты ліст Аляксандру Лукашэнку, абранаму народам Прэзідэнту суверэннай дзяржавы – тэрмінова выводзіць усю ваенную тэхніку на працягу ўсёй беларуска-ўкраінскай мяжы. Інакш сам выведзе... У палаце яшчэ засталося адно месца хвораму з надта складаным дыягназам...
І зноў вяртаемся да ЗША
У час размовы наш Прэзідэнт таксама адзначыў, што ЗША ні ў якім разе не пойдуць на правядзенне наземнай аперацыі ў Іране. Бо Іран ракетамі таксама не перамагчы. Наш лідар перакананы, што ЗША не пойдуць на маштабную наземную аперацыю, таму што будуць тысячы загінулых. Гэтага Амерыка і яе абарыгены проста не змогуць перажыць. Галоўным пасылам беларускага лідара, які, дарэчы, неаднаразова і раней гучаў з яго вуснаў, было спыніць любыя канфлікты і наладзіць супрацоўніцтва паміж палітыкамі і краінамі, адрадзіць логіку і разум-насць міжнароднай дыпламатыі і права. Аляксандр Рыгоравіч падкрэсліў сваю ўпэўненасць, што «ад гэтага выйграюць усе бакі». Самае важнае, што такой пазіцыі наш Прэзідэнт прытрымліваўся і раней, яшчэ да пачатку ваеннай фазы канфлікту, сваіх палітычных поглядаў і прагнозаў ён не мяняе – і амаль усе яны спраўджваюцца. Проста, адкрыта і зразумела Аляксандр Лукашэнка выказаў сваё меркаванне аб Дональдзе Трампе і адміністрацыі ЗША. За пэўныя моманты пахваліў, за некаторыя з пазіцыі грунтоўнага палітычнага вопыту пакрытыкаваў, акцэнтаваўшы ўвагу, што трэба дзейнічаць у інтарэсах выбаршчыкаў ЗША і сусветнай супольнасці. Еўрапейцам наш Прэзідэнт таксама параіў у час інтэрв’ю скарэкцірваць іх пазіцыю і размаўляць часцей не пра вайну, а пра мір.
Прадбачанні Аляксандра Лукашэнкі
Адзначу, што ў перыяд навейшай гісторыі свет яшчэ ніколі так сур’ёзна не знаходзіўся на рубяжы трэцяй сусветнай вайны, як у нашы дні, таму многіх гледачоў-чытачоў усхваляваў менавіта прагноз на будучыню. І ён прагучаў з вуснаў беларускага лідара, які ўвогуле рэдка памыляецца, калі аналізуе сітуацыю. Дакладна наш лідар адзначыў: «Украіна занадта малая для таго, каб разбурыць свет». Аляксандр Рыгоравіч упэўнены: Трамп і Пуцін выдатна разумеюць, што важкіх прычын для развязвання ядзернага канфлікту сёння няма, і яны не збіраюцца «націскаць чырвоную кнопку» ў першую чаргу таму, што пасля гэтага пераможцаў ужо не будзе аніякіх.
Выказаўся кіраўнік нашай дзяржавы і па яшчэ адной хвалюючай тэме – пра палітыку ЗША ў адносінах да ЕС і Кітая. Для Амерыкі прагучаў пасыл быць больш уважлівай да інтарэсаў еўрапейцаў. Наш Прэзідэнт параіў дамаўляцца і з кітайцамі. Больш за тое, Аляксандр Лукашэнка верыць, што сённяшнія партнёрскія адносіны проста неабходны паміж ЗША і Расіяй. У цэлым кіраўнік дзяржавы назваў выступленне ЗША ў канфлікце з Іранам фатальнай памылкай. Але і тое, што Амерыка – не тая краіна, якую можна на кароткім павадку вадзіць, – гэта таксама факт.
Паразважаў Прэзідэнт і пра вайну ва Украіне і пра недаспусцімасць уцягвання ў яе Беларусі. Карэспандэнт папрасіла пракаменціраваць абвінавачванні з Кіева пра намеры Расіі разгарнуць з тэрыторыі Беларусі новае наступленне на Украіну. Аляксандр Лукашэнка адказаў, што многа разоў абмяркоўваў з Пуціным: абсалютна недаспусціма, каб вайна з Украіны перакінулася на Беларусь. А ўкраінцы ўжо і сёння ведаюць пра 500 самых стратэгічных беларускіх аб’ектаў, болей за тое – яны размешчаны навідавоку.
Прэзідэнт канстатаваў, што намі камандаваць не атрымаецца. Мы гатовы з амерыканцамі ды еўрапейцамі нала-джваць нармальнае супрацоўніцтва. Ужо абсалютна ўсе ўцямілі, што такое супрацоўніцтва павінна здарыцца. Адзначыў Прэзідэнт, што ён запрошаны і на наступны Саміт свету, які адбудзецца восенню. Лукашэнка адзначыў, што пасля Расіі Кітай – другі надзейны саюзнік. Лідара дзяржавы інтэрв’юерка не магла не папрасіць, каб ён ахарактарызаваў бягучы ўзровень і перспектывы супрацоўніцтва з Саудаўскай Аравіяй. Дарэчы, тут размяшчаецца штаб-кватэра яе тэлеканала. Прэзідэнт адказаў, што перспектывы прыстойныя, вялікія. Але пакуль, на жаль, вельмі сціпла рэалізаваныя. Беларускі бок пры гэтым дэманструе гатоўнаць да супрацоўніцтва па самым шырокім спектры. Аравія імпартуе шмат тавараў з Сінявокай. У якасці прыкладу краін, з якімі ў нас склаліся больш-менш прасунутыя адносіны, Лукашэнка назваў Аман, Бахрэйн, Іран, Кувейт.
Дарэчы, інтэрв’ю за лічаныя гадзіны набрала мільёны праглядаў і «разляцелася» па шматлікіх цытатах у сацыяльных сетках. Гэта ў чарговы раз даказвае, што Аляксандр Лукашэнка – палітык, да якога прыслухоўваюцца ва ўсім цывілізаваным свеце.
Спецыяльна для «СП»
Канстанцін КАРНЯЛЮК

Комментарии