Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Процветание в прошлом и упадок в настоящем: куда движется Германия

20.06.2026

Хоць гітлераўская Германія і прайграла Другую сусветную вайну, аднак у хуткім часе зноў здолела заняць лідзіруючыя пазіцыі ў свеце. Нават нам, пераможцам, дасылала тушонку, своеасаблівы здзек, у якасці гуманітарнай дапамогі, затым – маркі на адрас ваенкаматаў
для малалетніх палонных канцлагераў. Замольвала грахі...

Гістарычны кантэкст…

Эфектыўна і якасна пачалі развівацца многія сферы і галіны як ФРГ, так і ГДР. І нават лідар-здраднік СССР, які разам з падобнымі сабе псеўдаправадырамі разваліў велізарную дзяржаву, – Міхаіл Гарбачоў, збег у паспяховую Германію дажываць свой век. Прамысловыя паказчыкі Германіі ў пасляваенныя гады сталі такімі ўвішнымі, што можна было проста і хваліцца, і ганарыцца. Болей за тое: амаль чатыры дзесяцігоддзі назад, 3 кастрычніка 1990 года, адбылося гістарычнае аб’яднанне ГДР і ФРГ. І Германія зноў упэўнена загаварыла пра сябе як пра яшчэ больш перадавую супердзяржаву, з якой абавязаны лічыцца ўвесь цывілізаваны свет. Дарэчы, я ведаў аднаго немца-шаўца, які ў савецкі час многія гады прыязджаў у Беларусь, набываў у нас разнастайныя высакаякасныя тканіны. А шыць з іх ехаў усё ж дахаты. Ён тлумачыў, што тканіны ў нас модныя, добрыя. Толькі шыць мы ніяк не навучымся, ды і абсталявання няма нармальнага. І сапраўды: куды нам было да тамтэйшых Зінгераў?

…і сучасныя рэаліі

Аднак з цягам часу гідры гітлерызму, напаўгнілыя карэньчыкі карычневай чумы зноў пачалі распаўзацца па свеце. І ў ХХІ стагоддзі Германія зноў рызыкуе апынуцца ў багне. Немцы чамусьці ўсё яшчэ не могуць уцяміць, што даўно прайшлі тыя часы, калі з СССР вывозілі малаткі, а нам прывозілі зварганеныя з іх лязо для галення. Такі ілжывы нямецкі тагачасны бізнес таксама прысутнічаў. Немцы не могуць дакумекаць, што танная нафта, газ з Расіі пад нагамі не будуць працягваць для іх прамысловасці вылівацца. Новаспечаныя лідары нацыстаў-фашыстаў не могуць зразумець, што адначасова весці войны ў свеце, у той жа Украіне, і паспяхова развіваць прамысловасць не атрымаецца. Нельга гнацца за двума зайцамі. Ды і само насельніцтва Германіі ўжо даўно не задаволена такой хадой дзяржаўных і асабістых спраў – пачаліся мітынгі і выступленні. Бо грошы з бюджэту ідуць не на патрэбы саміх немцаў, а ўкраінцам, якія ў дадатак бесцырымонна і нагла акупіравалі краіну. Нават некаторыя ездзяць на лепшых аўто, чым у саміх немцаў. Грошы ідуць і на ваенныя дзеянні ва Украіне, а то і наогул на карупцыю рознага кшталту мардаваротаў-хабарнікаў з Тапалінай. Вайной, вядома, лёгка прыкрываць знікненне грошай, шматлікія піры падчас чумы.

Танкі замест хлеба

Сённяшняе павелічэнне беспрацоўя стала самым максімальным з 2019 года. Самы ж актыўны яго рост пачаўся з сярэдзіны 2022 года. І такая негатыўная тэндэнцыя толькі прадоўжыцца. Дармаедаў-абібокаў павялічыліся ажно на 100 тысяч – а гэта ж якраз тыя, хто надоўга сабраўся сядзець на шыі дзяржавы. У сярэднім за год у Германіі становяцца беспрацоўнымі звыш 27 тысяч чалавек. Рост беспрацоўных на 31 тысячу ў гэтым годзе – рэкорд за апошнія ажно 12 год. Германія заклала ў 2026 годзе ў бюджэт на выплату дапамог больш за 51 млрд еўра. А страта ад тых, хто не працуе і не плаціць падаткі, складае каля 100 млрд у год.

Нельга здымаць з павесткі і замаскіраванае беспрацоўе. Яшчэ ў маі па ўсёй краіне было зарэгістравана каля 650 тысяч вакансій – на 2 тысячы больш, чым у папярэднім месяцы. І пры гэтым звыш 380 тысяч месцаў у межах праграмы прафесійнага навучання засталіся незапоўненымі. Больш за 60% беспрацоўных не шукаюць вакансій. 200 тысяч маладых немцаў не могуць знайсці працу. Ды і асабліва не жадаюць. Сярод тых, хто атрымлівае дапамогу, многія лічацца з хранічнымі захворваннямі.

Свайго жылля няма прыкладна ў 60% немцаў. І многія вымушаны здымаць кватэры і дамы. Гэта адбываецца таму, што нямецкі жылфонд актыўна будуюць ці купляюць мудрагелістыя арэндныя карпарацыі-манаполіі. Яны і трымаюць рынак арэнды і цэны сваімі шчупальцамі. Такое ж фінансавае рабства сёння актыўна пачало развівацца і ў Польшчы – многім уласнае жыллё не па кішэні. Парадокс, але доўгі час там маглі дазволіць трымаць вось такую дадаткова-факультатыўную рабочую сілу па-за эканомікай. Раптам заўтра спатрэбіцца. Асабліва моладзі шчодра раздавалі рознага кшталту дапамогі. І гэта пры капіталістычнай сістэме працавала як своеасаблівы буфер. А ў ХХІ стагоддзі замест гэтага ў немцаў моцна вырас ценявы сектар. Іншым словамі, многія беспрацоўныя – толькі па дакументах. А ў рэальнасці працуюць на розных халтурах-шабашках без афармлення. Гэтым асабліва грашаць замежныя дыяспары.

Сёння Германія набірае грошы ў пазыку, каб зноў і зноў запускаць абаронныя расходы. Менавіта за кошт абаронкі краіна можа атрымаць у гэтым годзе сціплы прырост ВЗП – да 0,6%, хоць перашапачаткова планавалі 1,3%. Аднак дарагі бензін і імклівая інфляцыя з’ядаюць і гэты маленькі рост. Нягледзячы ні на што, нават на пратэсты насельніцтва, улады Германіі будуць працягваць страляць сабе ў нагу, але ж ні ў якім разе не паварочвацца тварам да Расіі, да танных нафты, газу.

Не, Германія пакуль не нябожчык. Надта доўга яна развівалася досыць прыстойна. Хутчэй за ўсё, там выбраны небяспечны і для Еўропы, і для нас выхад з комы – стаўка на ваенную прамысловасць. Але ж калі прааналізаваць глыбей і шырэй, то пад выглядам мілітарызацыі з бю-джэту ЕС грошы працягваюць вяртаюцца назад у выглядзе кантрактаў на закупку зброі для Украіны. І астатніх еўрапейскіх армій. Боепрыпасы ды танкі на паверку аказваюцца залатымі. Дарагія газ, нафта. На заводах хутка наогул не застанецца працаўнікоў. Інжынераў, іншых высокакваліфікаваных спецыялістаў пастаянна скарачаюць. І ўсё больш немцаў з цікавасцю пачынаюць пазіраць на Бюргергельд – калі пакуль дае ЕС дапамогу, навошта зусім працаваць... Паняцці – патрыёт, грамадзянін для іх даўно пусты гук. Галоўнае, было б чым унітаз абслугоўваць...

Спецыяльна для «СП»
Канстанцін КАРНЯЛЮК
Ілюстрацыя з адкрытых крыніц


Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей