Гісторыя нашага гарадка цікава кожнаму яго жыхару. Таму мы публікуем матэрыялы вядомага яе даследчыка, кандыдата гістарычных навук, дацэнта, старшага навуковага супрацоўніка Інстытута гісторыі НАН Беларусі Леаніда Калядзінскага.
Замест уступу
«На стромкай гары, падпярэзаны рэчкай, як помнік былога, як быль, стаіць на зямлі беларускай мястэчка пад сціплаю назвай Капыль...» – так па-мастацку, душэўна апісваў Капыль у сваім вершы вядомы навуковец, кандыдат мастацтвазнаўства, колішні намеснік міністра культуры БССР, ураджэнец Капыля Сяргей Астапавіч Пятровіч.
Капыль – гэта адно з нямногіх паселішчаў у Беларусі, дзе адносна добра захаваліся розначасовыя помнікі археалогіі і дзе ў большай або меншай ступені зберагаецца гістарычны ландшафт.
Чым вядомы Капыль
Цэнтральнае і галоўнае месца ў гэтай групе помнікаў займае старажытнае гарадзішча, вядомае ў мясцовага насельніцтва пад назвай «Замкавая гара», якая велічна, на вышыню 11 м узвышаецца над поймай р. Каменкі. Сваім выглядам яна вабіць вока з любой кропкі і ў любую пару года.
Другі археалагічны аб’ект сучаснага Капыля – гэта яго курганы. Яны захаваліся ў цэнтры горада – на тэрыторыі праваслаўных і яўрэйскіх могілак ХІХ–ХХ стст., а таксама ў акрузе Капыля ва ўрочышчах Грабавы гай і Дубы. Яны, як і Замкавая гара, маляўніча глядзяцца ў любую пару года. Відаць, пад іх уздзеяннем і нарадзіліся славутыя радкі беларускага паэта Анатоля Астрэйкі: «Яго сівыя курганы мо не адну стаілі быль…» – у вершы «Я родам з-пад Капыля».
Наступны па сваёй навуковай значнасці помнік археалогіі – гэта вакольны горад Капыля ХІІ–ХІІІ стст., які паўкальцом ахоплівае Замкавую гару з паўднёвага ўсходу...
Працяг чытайце ў № 44 ад 20.06.2026 г. газеты "Слава працы"

Комментарии