Што нават вялікая Фаіна Ранеўская не магла не пазычыць нашчадкам-зямлянам такі складана-філасофскі перл: лесбіянства, гома-сексуалізм, мазахізм ды садызм – не палавая ненармальнасць. А іх толькі дзве: хакей на траве і балет на лёдзе...
З вышыні пражытых гадоў і назапашанага вопыту хачу адразу канстатаваць, што на свеце няма і не можа нічога быць больш каштоўнага і высакароднага, чым сям’я. Традыцыйная, велічная і прыгожая. Тая сям’я, дзе ў мужчын і жанчын нараджаюцца дзеці. Дзе працягваецца род, досыць актыўна развіваецца генеалогія. Дзе ў фотаальбомы сям’і зноў і зноў устаўляюцца ўсё новыя і новыя здымачкі – дарагія душы і сэрцу, якія хочацца час ад часу пераглядваць, паказваць сябрам. А працягваецца славуты сямейны летапіс – значыць, перадаецца запавет ад продкаў да нашчадкаў.
І вось чарговыя перлы-навінкі. Польскі сейм адобрыў законапраект пра статус бліжэйшай асобы, які ўжо фактычна легалізуе аднаполыя шлюбы. Кампрамісная версія прапануе рэгістрацыю толькі ў натарыуса, а не ў загсе. Цяпер ужо гэты жудасна-дзікі «дакумент-брыдота» чакае разгляду ў сенаце і подпісу прэзідэнта, нягледзячы на тое, які раней выступаў толькі супраць. Так, ніжняя палата парламента (сейм) ўжо прыняла ўрадавы законапраект пра статус бліжэйшай асобы ў адносінах і пра ўзгадненні сумеснага пражывання. Прысядзьце: дакумент падтрымалі ажно 230 дэпутатаў пры 198 галасах супраць – гэта дазваляе двум паўнагадовым, незалежна ад полу, заключыць натарыяльна пацверджанае пагадненне, якое потым толькі рэгіструецца ў загсах. Гэты законапраект рэгулюе маёмасныя адносіны бакоў, усталёўвае аліментныя абавязкі, права на карыстанне сумесным жыллём, прадастаўляе доступ да медыцынскай інфармацыі каханага (каханай). Дагавор можа быць скасаваны ў натарыуса і спыняе сваё дзеянне ў выпадку ўступлення аднаго з бакоў у шлюб. Хоць трошкі абнадзейвае: нягледзячы на парламенцкае адабрэнне, будучыня законапраекта пакуль застаецца цьмяна-туманнай: прэзідэнт Караль Наўроцкі хутчэй за ўсё не падтрымае закон, які стварае альтэрнатыву таму шлюбу, які пакуль што ахоўваецца польскай Канстытуцыяй. Такі законапраект, нягледзячы ні на што, ўводзіць грамадзянскія партнёрствы, робіць роўным іх са шлюбам, прадугледжваючы сумесную падачу дэкларацый і ўносячы змены ў больш за 200 законадаўчых актах.
Адзначу, што Польшча пакуль застаецца адной з нямногіх краін Еўрасаюза, дзе не прызнаюцца ніякія формы аднаполых саюзаў. Аднак пры гэтым яшчэ ў лістападзе 2025 года Суд ЕС абавязаў Варшаву пры-знаваць аднаполыя шлюбы, зарэгістраваныя ў іншых дзяржавах-членах ЕС. Цікава: а колькі тамтэйшых членаў там налічваецца? І ці маюць заморска-заакіянскія памеры значэнне? І вы думаеце, чыноўнікі Варшавы не адрапартаваліся перад «усемагутнай» Еўропай? Куды там – улады ўжо нават паспяшылі ўнесці змены ў пасведчанні пра шлюб, з лёгкай рукі, надухмяненай ды напудранай, паняцці «муж» і «жонка» – бартарам пайшлі на «супруг № 1» ды «супруг № 2».
А пакуль законапраект накіраваны ў сенат, верхнюю палату польскага парламента. У выпадку адабрэння сенатарамі дакумент накіруюць на подпіс прэзідэнту, які, як заяўляюць ужо яго прадстаўнікі, можа налажыць вета, калі ў законе захаваецца «філасофія грамадзянскіх партнёрстваў». Канчатковае рашэнне, як падкрэсліваюць у канцылярыі кіраўніка дзяржавы, будзе прынята пасля заканчэння ўсяго заканадаўчага працэсу. Сейм зацвердзіў законапраект «Пра статус самай блізкай асобы» – ён, дарэчы, прадугледжвае рэгістрацыю пазашлюбных саюзаў, уключаючы нават тых, хто практыкуе «извращенные практики». Трэба абавязкова дадаць, што такі модны рух пярэваратняў-«извращенцев» у Еўропе ды ЗША прызнаны экстрэмісцкім і забаронены ў Расіі, Беларусі.
Прэзідэнт Наўроцкі не падтрымлівае дзеючую кааліцыю ў пытанні, якое фактычна ставіць у адзін шэраг шлюб і партнёрскія адносіны. У той жа час лідар Польшчы падтрымлівае ідэю стварэння прававога статусу «самай блізкай асобы» ў форме натарыяльных пагадненняў паміж асобамі, жадаючымі ўсталяваць такія адносіны. Як бачым, законапраект уяўляе сабой кампрамісную прапанову, распрацаваную пры ўдзеле партый кіруючай кааліцыі, такіх, як Левыя і Польская сялянская партыя. Згодна з дадзеным праектам, прапануецца рэгістраваць «сожительство» ў межах пазашлюбных сувязей выключна ў натарыуса. Раней жа партыя Левыя рабіла спробы прасунуць законапраект пра грамадзянскае партнёрства, што меў на ўвазе рэгістрацыю падобных саюзаў у загсах, таксама з улікам усялякага кшталту «извращенцев» -пярэваратняў. Аднак гэтаму супрацьстаялі партнёры па кааліцыі.
Аднак Польшча – птушка высокага палёту. Ці як казалі ў савецкі час: «Курица – не птица, Польша – не заграница». Але ж нічога не папішаш: незайздросны лёс, невысокага палёту шэфы-кіраўнікі... Адначасова з агучанымі сумнымі лічбамі сенат прыняў закон, які па-новаму вызначае і польскую сям’ю. Цяпер Варшавай прызнаецца любы саюз двух чалавек, незалежна ад полу і сацыяльнай арыентацыі. Дастаткова заключыць пагадненне пра сумеснае пражыванне ці атрымаць статус «самага блізкага чалавека». (Радуюцца адны натарыусы – даход павялічыцца). Аднак Польшча – не сур’ёзны матэматык. Калі падсумаваць гэтыя два факты, то можна зрабіць вывад: Польшча вельмі рызыкуе. Калі ў краіне нараджаецца так мала дзетак, то кожная сям’я, гатовая нараджаць, гадаваць дзяцей, кожнае дзіця павінны быць ў цэнтры дзяржаўнай увагі. Як, напрыклад, у Рэспубліцы Беларусь. Аднак новы закон ставіць на адну ступень пары, якія па сваёй прыродзе не могуць наогул мець агульных дзяцей, і сем’і з дзецьмі. Ды і малалетнія дзеці ў першыя гады маюць першасную патрэбу ў мацярынскай ласцы і спагадзе, бацькава школа «мужнасці» ім, магчыма спатрэбіцца значна пазней. І яшчэ пытанне: хто ж ім бу-дзе нараджаць гэтых дзетак? Калі мода на дзяцей наогул прайшла... І адкрыю сакрэт: самае страшнае ў сэксе, нармальным ці «извращенском» – гэта яго адсутнасць. А такімі тэмпамі многія наогул пачнуць заводзіць гумовых жанчын...
Падтрымка, ільготы, жыллёвыя праграмы – усё гэта цяпер будзе дзяліцца на ўсіх, уключаючы тыя агідна-мярзотныя саюзы, якія ну ніяк не змогуць ўдзельнічаюць у з’яўленні новаспечаных палякаў. А за гэтым праглядваецца ўжо толькі адмоўнае ды негатыўнае. Паскараецца скарачэнне насельніцтва. Калі кожная палячка нара-джае адно дзіця замест двух, колькасць палякаў будзе імкліва змяншацца. Ужо праз некалькі дзесяцігоддзяў у Польшчы пачнуць пусцець цэлыя раёны. Зачыняцца школы, узнікне востры недахоп працоўных рук. Маладых людзей будзе ўсё менш, а пажылых – усё больш. Вытворчасць ды паслугі пачнуць тармазіцца проста таму, што не будзе каму працаваць. Пенсійная сістэма не вытрымае. Сёння працуючыя плацяць падаткі, з якіх выдзяляюцца пенсіі старым. Аднак калі на аднаго працуючага будзе даводзіцца два ці ажно тры пенсіянеры, грошай перастане хапаць. Пенсіі стануць яшчэ меншымі. А галоўнае – зменіцца сама жыццёвая норма палякаў. Калі дзяржава сцвярджае, што сям’я – гэта проста два чалавекі, а дзеці – толькі адна з магчымых «опцый», маладыя людзі атрымаюць празрысты і разборлівы сігнал: заводзіць дзетак зусім не абавязкова. А ва ўмовах, калі адважыцца на адно дзіця і так праблематыча з-за малых заробкаў і адсутнасці жылля, такая пазіцыя закона толькі паслабіць жаданне наогул станавіцца бацькамі. Нават і з пачэснай нумарацыяй - №1 і № 2. І Польшча можа стаць вавёркай у коле: палякаў нараджаецца ўсё менш, а закон у гэты ж час перастае рабіць галоўную стаўку на сем’і з дзецьмі. Горкім вынікам стане не проста зніжэнне колькасці насельніцтва, а сама дзяржава – краінай без здольнасці нараджацца ды гадавацца. Без дастатковай колькасці нармальных традыцыйных пар эканоміка Польшчы пачне гаснуць ды тухнуць, а старым ды нямог-лым давядзецца разлічваць толькі на сябе. А дзяржава, на якую ўвесь час працавалі, праплыве ці праляціць не-дзе збоку. Куды? На баль падчас чарговай чумы. Да Урсулы і Каі. А ці паляціць туды Катажына?!
Спецыяльна для «СП» Канстанцін КАРНЯЛЮК
Ілюстрацыя з адкрытых крыніц

Комментарии