Правядзенне фестывалю накіравана на ўмацаванне міжнацыянальных культурных сувязей, развіццё міжнацыянальнага сяброўства, дэманстрацыю культурных традыцый нацыянальных абшчын і адлюстраванне культурнай разнастайнасці беларускага грамадства.
На галоўных мерапрыемствах фестываля нацыянальных культур традыцыйна будзе працаваць "Беларускі падворак", каб ярка і разнастайна прадставіць беларускую культуру.
У складзе майстроў Мінскай вобласці, якія будуць дэманстраваць лепшыя набыткі традыцыйнай культуры на гэтым свяце і прадстаўнік Капыльшчыны - народны майстар Беларусі, загадчык раённага цэнтра ткацтва Таццяна Волкава. Да свята яна стварыла тканае палатно "Арнаменты фестывалю ў Гродне". Кветка з сямі лепясткамі - сімвал фестывалю - у гэтым годзе крыху відазмяніўся.
Сёлета кожны лепясток упрыгожылі арнаменты пэўнай групы народаў, што традыцыйна бяруць удзел у фестывалі. Праца над стварэннем гэтага палатна была цікавым вопытам для майстра, бо не ўсе арнаменты лёгка лажыліся на тэхналогію ткацтва, многія з іх патрэбна было перапрацаваць, захаваўшы першапачатковыя рысы. Тым больш, што вопыт накоплены ўжо не малы: за час працы раённага цэнтра ткацтва майстры ўстановы рэалізоўвалі шматлікія абласныя і рэспубліканскія праекты на высокім узроўні.
Цэнтр ткацтва - установа культуры Капыльшчыны, якая годна прадстаўляе культуру свайго раёна на самым высокім узроўні. У доказ гэтаму з'яўляецца Дыплом II ступені адкрытага фестывалю народных мастацкіх рамёстваў "Мінскі фэст", што прайшоў 23 мая ў Мінску

Комментарии