Сумеснымі намаганнямі
Прыклад сапраўднага ўзаемадзеяння ўлады, насельніцтва і камунальных службаў дэманструюць жыхары вёскі Вялешына. Тут разгарнуліся маштабныя работы па добраўпарадкаванні мясцовых могілак.
Вяскоўцы не толькі ўзялі ў рукі інструменты для выразкі хмызнякоў, але і сабралі сродкі на набыццё новых варот і брамкі. Актыўную пазіцыю грамадзян падтрымала і Капыльская ЖКГ: работнікі прадпрыемства аказалі неабходную дапамогу ў дэмантажы старой і ўстанаўленні новай агароджы. Сумеснымі намаганнямі месца памяці набыло годны і акуратны выгляд.
Бяспечныя ўмовы
На тэрыторыі сельсавета працягваюцца планавыя работы па спілоўванні аварыйных дрэў, якія ствараюць патэнцыйную небяспеку для жыхароў і камунікацый.
На гэтым тыдні работы былі паспяхова завершаны ў некалькіх населеных пунктах. Старыя і небяспечныя дрэвы ўжо спілаваны ў вёс-ках Якубавічы, Чырвоны Партызан, Нізкавічы і аг. Мажа. Мерапрыемствы па навядзенні парадку на зямлі і стварэнні бяспечных умоў пражывання будуць працягвацца і далей.

Комментарии