Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Чистота и безопасность: в Красной Дубраве ликвидировали пожарные риски после вырубки деревьев

31.05.2026

У в. Чырвоная Дубрава завершаны работы па ўборцы парубачных рэшткаў, якія засталіся пасля планавага спілоўвання аварыйных і сухастойных дрэў.

Як адзначылі ў сельвыканкаме, уборка не толькі палепшыла знешні выгляд населенага пункта, але і знізіла пажарныя рызыкі ў летні перыяд.

Чарговае пасяджэнне

Адбылося чарговае пася-джэнне савета грамадскага пункта аховы правапарадку. У цэнтры ўвагі – пытанні прафілактыкі правапарушэнняў, стан правапарадку на замацаванай тэрыторыі і эфектыўнасць індывідуальнай работы з грамадзянамі, схільнымі да супрацьпраўных паводзін.

«Зялёны» сезон

На тэрыторыі сельсавета працягваюцца работы па добраўпарадкаванні. Поўным ходам ідзе планавае скошванне травы. Асаблівая ўвага надаецца прыдарожным палосам, месцам агульнага карыстання, прыпыначным пунктам. 

Увага моладзі

Тэматычная гадзіна ў Семе-жаўскай СШ была прысвечана маладзёжным ініцыятывам. Навучэнцы абмеркавалі магчымасці ўдзелу ў дзейнасці грамадскіх аб’яднанняў і развіцці валанцёрскага руху. Асобным блокам стала тэма працоўнай занятасці: атрымана актуальная інфармацыя пра парадак працаўладкавання моладзі ў перыяд летніх канікул.


Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей