Жывая гісторыя
У госці да мясцовых школьнікаў завітаў Генадзь Валністы – сын легендарнага Яўгена Гаўрылавіча Валністага, імя якога нядаўна прысвоена школе. Прыехаў ён з жонкай, дачкой і ўнукам. Вучні правялі экскурсію ў школьным музеі і расказалі гасцям пра лёс героя.
Ушаноўвалі імяніннікаў
У Капыльскім сацыяльным пансіянаце «Ачаг надзеі» прайшло свята, прымеркаванае да Дня сям’і. Гасцямі сталі вернікі царквы «Хрыстос для ўсіх» з г. Салігорска. Са сцэны гучалі шчырыя пажаданні міру і здароўя, а адметнасцю дня стала ўшаноўванне імяніннікаў.
Радаснае імгненне
Празвінеў апошні званок для траіх выпускнікоў. Радаснае і адначасова сумнае імгненне развітання з дзяцінствам падарыла мора кветак, усмешак і, вядома, слоў падзякі настаўнікам.
Дамы пад знос
У рамках выканання Указа № 116 у вёсках Блеўчыцы і Кіявічы знеслі чатыры пустыя дамы. Акрамя гэтага, на тэррыторыі сельсавета прыступілі да апрацоўкі зараснікаў баршчэўніка Сасноўскага хімічным метадам.

Комментарии