Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Двойное счастье в Грозово: в агрогородке отпраздновали рождение двойняшек

30.05.2026

У аг. Грозава адбылася знамянальная падзея, якая папоўніла колькасць жыхароў сельсавета, – тут нарадзіліся двайняты. Адміністрацыя сельвыканкама віншуе сям’ю нованароджаных з гэтай шчаслівай падзеяй і жадае бацькам і немаўлятам моцнага здароўя і дабрабыту.

Развіццё вёскі

У вёсцы Сунаі адкрыўся магазін. Цяпер жыхары населенага пункта могуць набываць тавары першай неабходнасці без выезду ў райцэнтр.

У в. Праснакі знесены пустуючы дом. Работы праведзены ў адпаведнасці з Указам № 116, накіраваным на навядзенне парадку ў сельскай мясцовасці і ліквідацыю старога жыллёвага фонду.

Сацыяльная рэабілітацыя і вольны час

Пастаяльцы Грозаўскага сацыяльнага пансіяната «Ліпавы рай» пабывалі на экскурсіі ў Капылі, дзе пазнаёміліся са знамянальнымі месцамі горада. Затым наведалі раённы цэнтр культуры, у якім паглядзелі цыркавое прадстаўленне. Напрыканцы ўдзельнікі паездкі ў гандлёвых аб’ектах мелі магчымасць набыць усё неабходнае.

Гадзіна здароўя

На базе Грозаўскай сельскай бібліятэкі пад кіраўніцтвам Таццяны Неранені прайшоў відэа-экскурс пад назвай «Войной испепеленные года». Таксама для выхаванцаў мясцовага дзіцячага сада была арганізавана гадзіна здароўя «У гасцях у Вітамінкі» (на здымку).

 


Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей