Яшчэ перад пачаткам паездкі лідар Расійскай Федэрацыі звярнуўся да кітайскіх грама-дзян, назваўшы Сі Цзіньпіня «даўнім добрым сябрам», заявіўшы пра «стабілізуючую ролю» адзінства Паднябеснай і Першапрастольнай. На працягу сустрэчы двух лідараў былі ўжо традыцыйна праведзены змястоўныя перагаворы са старшынёй КНР Сі Цзіньпінам.
На пасяджэннях было падпісана ажно чатыры дзясяткі дакументаў пра супрацоўніцтва паміж краінамі, галінамі і ўстановамі. Дарэчы, мноства мемарандумаў і сам склад дэлегацый красамоўна гавораць пра тое, што адносіны сапраўды носяць глыбінны, стратэгічны характар. Паднябесная і Першапрастольная – дзве вялікія дзяржавы сучаснасці, якія навучыліся ўменню ўважліва слухаць і разумець адзін аднаго, у адрозненне ад большасці крыкуноў і лжывых палітыкаў са многіх іншых краін. (Нельга тут жа не адзначыць аналагічнае ўзаемаразуменне Пекіна і Мінска. Дыпламатычныя адносіны паміж КНР і Рэспублікай Беларусь былі ўсталяваны яшчэ ў 1992-м. Кітай цяпер другі па значнасці для Беларусі партнёр у гандлі).
У заходніх СМІ паспяшаліся параўнаць візіт Пуціна ў Пекін з нядаўняй паездкай Дональда Трампа. І прыйшлі да вываду, што расійска-кітайскія сустрэчы былі куды больш нефармальнымі і душэўнымі. Лідары знялі гальштукі і размаўлялі за чаем на свежым паветры ў Чжунаньхаі. А «наш любімы» амерыканскі тэлеканал CNN (дарэчы, не закрыты, як нашы!) канстатаваў, што кітайскі лідар назваў адносіны з Расіяй «сілай спакою сярод хаосу». Глыбока сімвалічна, што менавіта з такой заявай ён выступіў праз некалькі дзён пасля таго, як прыняў Дональда Трампа. Некаторыя расцэньваюць гэта як завуаляваны выпад супраць ЗША. Візіт Пуціна быў адзначаны і больш адкрытай публічнай дэманстрацыяй дружбы паміж лідарамі і іх краінамі. Пуцін і Сі Цзіньпін таксама падпісалі сумесную заяву – дыпламатычны «канёк», які ўжо стаў стандартным падчас візітаў Пуціна ў Кітай. Вядома, гэтага не было з Трампам.
Прэзідэнт Расіі падчас візіту адзначыў, што Масква і Пекін з’яўляюцца важнымі партнёрамі, а іх адносіны – узорам таго, як у ХХІ стагоддзі патрэбна ўсталёўваць сувязі паміж дзяржавамі і народамі. Уладзімір Пуцін запэўніў, што расійскі бок і надалей гатовы забяспечваць бесперабойныя пастаўкі нафты і газу ў Паднябесную.
У сваю чаргу старшыня КНР адзначыў, што ў свеце існуе пагроза вяртання да «законаў джунгляў», аднак Расія і Кітай маюць намер, нягледзячы ні на што, сумесна супрацьстаяць любым праявам гегемоніі. Масква і Пекін шмат гадоў прытрымліваюцца прынцыпаў недалучэння да чужародных і варварскіх ваенна-палітычных блокаў.
Асаблівая ўвага на сустрэчы была нададзена заяве пра «ўмацаванне ўсеаб’емнага партнёрства і стратэгічнага ўзаемадзеяння». Нагадаем, гэта салідны праграмны дакумент з 47 старонак, дзе скрупулёзна вызначаны магістральныя шляхі развіцця ўсяго комплексу шматпланавых двухбаковых сувязей, агульнае бачанне актуальных пытанняў міжнароднай павесткі дня і асноўныя фарматы ўзаемадзеяння ў сусветных справах. Другі важны дакумент – сумесная дэкларацыя пра фарміраванне шматпалярнага свету і міжнародных адносін новага тыпу. У гэтым дакуменце знайшлі адлюстраванне многія фундаментальныя прынцыпы, якія Масква і Пекін апошнія гады заяўляюць на міжнародных пляцоўках. Кітай паспяхова робіць гэта пасродкам вядомай ініцыятывы «Адзін пояс – адзін шлях», у межах якой ужо ажыццяўляецца велізарная колькасць канкрэтных эканамічных, лагістычных, інфрастуктурных праектаў для падтрымкі краін, якія ў гэтым маюць патрэбу. Адначасова кітайскі бок паведаміў пра прадаўжэнне да канца 2027 года бязвізавага рэжыму ўезду для расіян. Вядома, не ўсё было вырашана поўнасцю. Напрыклад, надзвычай складаныя дамоўленасці па праекце «Сіла Сібіры-2». Але ж гэта ўжо не праблема фундаментальных нязгод паміж Пекінам і Масквой, а пытанне чарговых перагавораў, да якіх яшчэ трэба скрупулёзна падрыхтавацца.
Візіт завяршыўся падпі-саннем маштабнага пакета дагавораў і прыняццем дэкларацый, якія ахопліваюць шырокі спектр расійска-кітайскіх адносін – ад гандлю і космасу да ядзернай бяспекі і новага сусветнага парадку. Сі Цзіньпін ахарактарызаваў расійска-кітайскія адносіны як «ключавую канстанту» ва ўмовах трасфармацыі, якой свет не бачыў стагоддзямі. Па словах кітайскага лідара, менавіта палітычны ўзаемны давер і з’яўляецца самай важнай вызначальнай рысай двухбаковага партнёрства. Пуцін, у сваю чаргу, падзякаваў Сі Цзіньпіну за цёплы прыём і падкрэсліў, што звязка(!) Масквы і Пекіна іграе стабілізуючую ролю на міжнароднай арэне. Само ж падпісанне каля чатырох дзясяткаў дакументаў – адзін з найбольш аб’ёмных дыпламатычных пакетаў ва ўсёй гісторыі двухбаковых адносін. Дагавор пра добрасуседства, дружбу і супрацоўніцтва быў прадоўжаны.
Гуманітарнае вымярэнне сустрэчы было падкрэслена ўрачыстым адкрыццём Гадоў расійска-кітайскага супрацоўніцтва ў галіне адукацыі (2026-2027). Бакі дамовіліся развіваць прамыя сувязі паміж універсітэтамі, пашыраць студэнцкія абмены і падтрымаць стварэнне Расійска-кітайскага інстытута фундаментальных даследаванняў. Сі Цзіньпін асобна адзначыў, што расійска-кітайская дружба знаходзіць усё больш прыхільнікаў сярод сучаснай моладзі абедзвюх краін. (Аналагічнае можна сказаць і пра беларуска-кітайскае сяброўства маладых людзей). У пакет дакументаў увайшлі і дагаворы пра паглыбленае супрацоўніцтва ў кінематографе, інтэрнэт-медыя, агульнай інфармацыйнай прасторы.
Палітычным ядром візіту, безумоўна, стала сумесная дэкларацыя пра станаўленне шматпалярнага свету і міжнародных адносін новага тыпу – дакумент, які па сваёй задумцы прэтэндуе на ролю ідэалагічнай альтэрнатывы заходняй мадэлі глабальнага кіравання. Толькі калектыўны Захад сябруе супраць усіх, мы ж толькі з надзейнымі, вернымі сябрамі.
Чаму я сказаў «мы»? Таму што Расія і Беларусь – саюзная дзяржава. І тое, што дасягае Расія ў Кітаі, непасрэдна ў многім датычыцца і нас, беларусаў. Аляксандр Лукашэнка – таксама даўні і верны сябар кітайскага лідара. А нашаму сяброўству ўжо трыццаць гадоў! На апошняй сустрэчы з Сі Бацька заявіў, што Беларусь будзе «супрацоўнічаць, жыць і сябраваць з Кітаем».
Спецыяльна для «СП» Канстанцін КАРНЯЛЮК
Ілюстрацыя створана
штучным інтэлектам

Комментарии