Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Метким белорусским словом – собрали топ лучших народных пословиц о семье

18.05.2026

Беларусы шмат увагі надавалі сям’і, зносінам паміж сваякамі. А свае назіранні яны занатоўвалі ў прыказках і прымаўках.

  • Ажаніцца – не ўпасці: не ўстанеш, не атрасешся. Іншымі словамі кажучы, жаніцьба – справа сур’ёзная, якая не дапускае паспешнасці і памылак.
  • Бачылі вочы, што бралі, дык ешце, хоць павылазьце. Гаворыцца як папрок, дакор за неабачлівасць, неразважлівасць пры выбары, набыцці ці выбары каго- ці чаго-небудзь.
  • Без гаспадара гумно плача, а без гаспадыні хата. Або казалі яшчэ і так: без гаспадара няма парадку ў гумне, а без гаспадыні – у хаце; без гаспадара і дом сірата. Такім чынам падкрэслівалася выключная роля гаспадара ў хаце.
  • Выбірай жонку не на ігрышчы, а на іржышчы (Шукай жонку ў гародзе, а не ў карагодзе). Гаворыцца як парада хлопцу пры выбары жонкі.
  • Гадавала сава дзеці, ды няма на што глядзеці. Гаворыцца з неадабрэннем пра бацькоў ці  бацькам, дзеці якіх не атрымалі належнага выхавання.
  • Да дваццаці пяці хлопец сам жэніцца, з дваццаці пяці да трыццаці – людзі, а пасля сам чорт не ажэніць. Звычайна кажуць пра хлопца, які занадта доўга халасцякуе.
  • Дай жонцы волю – завядзе ў няволю. Гаворыцца таму ці пра таго, хто папускаецца, паддаецца жонцы, дазваляе ёй свабодна дзейнічаць.
  • Дачка ў пары – не трымай у двары. Так кажуць пра дзяўчыну, якую пара выдаваць замуж.
  • Дзіця за руку бярэш – маці за сэрца. Пра чуйнае рэагаванне маці на адносіны каго-небудзь да яе дзіцяці.
  • Жаніся, каб дурні не звяліся. Гаворыцца звычайна як жартаўлівы адказ на прапанову жаніцца.
  • Жонка не лапаць, абуўшы з нагі не скінеш (Жонка не рукаў, не адпораш). Жонку нельга пакінуць, з ёй цяжка расстацца.
  • За добрым мужам і варона жона, а за кепскім і княгіня загіне (За добрым чалавекам, як за сцяною, а за благім, як за плотам). Гаворыцца як сцвярджэнне, што ў сям’і вельмі многае залежыць ад паводзін, якасцей мужа.
  • Замуж пайсці – не лапці плясці. Згадзіцеся, замуж пайсці – не простая справа, якая робіцца раптоўна, не падумаўшы, без развагі.
  • З добраю жонкаю гора – паўгора, а радасць удвайне. Часцей ужываецца як парада маладому чалавеку пры выбары нявесты.
  • З тварам да вянца, з розумам да канца (Хараство прыглядзіцца, а розум прыгадзіцца). Гаворыцца пра перавагу розуму перад прыгажосцю пры выбары жаніха ці нявесты. 
  • Зяць любіць узяць. Пра ўзаемаадносіны паміж зяцем і цесцем ці цешчай, бо добрая цешча ўкруга зяця і так і гэтак уецца, каб дачка не жалілася.
  • Малыя дзеці – малы клопат (Малыя дзеткі – малыя бедкі, падрастуць дзеткі – падрастуць і бедкі). Гаворыцца як сцвярджэнне, што чым большымі становяцца дзеці, тым большы клопат для бацькоў.
  • Малыя дзеці топчуць бацькам ногі, вялікія – сэрца. Ужываецца як сцвярджэнне, што чым большымі становяцца дзеці, тым большы клопат для бацькоў.
  • Матка парве пазуху, хаваўшы для дзяцей, а дзеці парвуць пазуху, хаваўшы ад маткі. Маці больш клапоціцца пра дзяцей, чым дзеці пра маці. Матка апошняе аддасць, нічога не пашкадуе.

Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей